222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
Гран-пры XVI міжнароднага фестывалю «Kalejdoskoptalentow. Lato 2018» (Калейдаскоп талентаў. Лета 2018) у Рэспубліцы Польшча стаў чарговай цудоўнай перамогай дзіцячага ансамбля «Менестрэлі» Ракаўскай школы мастацтваў, яго кіраўніка Кацярыны Дварэцкай і канцэртмайстра Кацярыны Сенінай. У фэсце ўдзельнічалі больш за 90 салістаў і калектываў з Беларусі, Расіі, Латвіі, Польшчы, Украіны і Эстоніі.
Ансамбль – часты госць і пераможца фестываляў і конкурсаў у Беларусі і за яе межамі. Мінулым летам ён таксама атрымаў Гран-пры на конкурсе ў Польшчы, у горадзе Волін на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, побач з Германіяй. А менш чым праз паўгода заняў 2-е месца на прэстыжным конкурсе «Церамок» у Санкт-Пецярбургу.
На гэты раз геаграфія паездкі ахапіла не толькі маляўнічы горны гарадок Жывец, дзе праходзіў міжнародны фэст. Юныя музыканты пабывалі на экскурсіі ў Кракаве. Там іх асабліва ўразіў Вавельскі замак (рэзідэнцыя польскіх каралёў). Другой запамінальнай падзеяй стаў спуск у саляную шахту Вялічкі на глыбіню 130 метраў.
Фінальны акорд паездкі – гала-канцэрт лаўрэатаў, у якім удзельнічалі «Менестрэлі», а таксама вучаніца 1 класа блок-флейты Дзіяна Дробыш (выкладчык Павел Анатольевіч Дварэцкі), якая стала першай у катэгорыі «Дэбют».
Падчас відовішчнага гала-канцэрта пераможцам уручылі дыпломы, кубкі і падзячныя лісты. Узнагароджваў бургамістр горада пан Антоній Шлягор. Можна з упэўненасцю сказаць, што чарговая перамога стала новай прыступкай творчага развіцця для “Менестрэляў”.
Па інфармацыі Ракаўскай ДШМ
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.06.2018 № 510 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» замацаваны некаторыя новаўвядзенні.
1. З 1 ліпеня 2018 года налічэнне платы за паслугі газазабеспячэння, забеспячэння звадкаваным вуглевадародным газам ад індывідуальнай балоннай устаноўкі плацельшчыкам жыллёва-камунальных паслуг, якія з’яўляюцца непрацуючымі пенсіянерамі (дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту), асобам, якія маюць права на льготы па аплаце за паслугі газазабеспячэння і забеспячэння звадкаваным вуглевадародным газам ад індывідуальных балонных установак у адпаведнасці з артыкулам 16 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян», або інвалідам III групы, зарэгістраваным па месцы знаходжання ў аднакватэрных жылых дамах, шматкватэрных ці блакіраваных жылых дамах, у садовых доміках (дачах), вырабляецца па субсідзіраваным тарыфе для насельніцтва ў дачыненні да двух жылых памяшканняў: па адрасе абавязковай рэгістрацыі па месцы жыхарства і рэгістрацыі па месцы знаходжання (па іх пісьмовай заяве).
Для гэтага неабходна звярнуцца ў газазабяспечвальную арганізацыю, напісаць заяву і падаць дакументы аб рэгістрацыі па месцы знаходжання. Дадаткова неабходна прадаставіць:
- для непрацуючых пенсіянераў, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, – пенсійнае пасведчанне і працоўную кніжку ці іншы дакумент, які пацвярджае, што пенсіянер не працуе;
- для асоб, якія маюць права на льготы, або інвалідаў III групы – пасведчанне інваліда.
2. Таксама з 1 ліпеня льготы па плаце за газазабеспячэнне, забеспячэнне звадкаваным вуглевадародным газам ад індывідуальных балонных або рэзервуарных установак могуць прадастаўляцца або па месцы жыхарства, або па месцы знаходжання – па выбары плацельшчыка жыллёва-камунальных паслугаў і (або) іншага грамадзяніна, які мае права на льготы (у адпаведнасці з Законам аб ільготах).
Для афармлення (рэгістрацыі пры першасным звароце) названых ільгот грамадзянам неабходна звярнуцца ў газазабяспечвальную арганізацыю па месцы рэгістрацыі. Льготы прадастаўляюцца грамадзянам з дня падачы імі заявы.
Ганна Віктараўна БАГДАНОВІЧ,
вядучы эканаміст ВУ «Дзяржынскгаз»
Менавіта такі вынік атрымала на цэнтралізаваным тэсціраванні па англійскай мове выпускніца СШ № 2 райцэнтра Марыя РАГЕЛЬ.
Дзяўчына не толькі пацвердзіла залаты медаль, але і моцна здзівіла самую сябе. “Максімум, на што разлічвала па англійскай мове, – 80 балаў, – дзеліцца ўражаннямі выдатніца. – Пры здачы тэсціравання выправіла тры памылкі, яшчэ дзве, якія меліся па маім меркаванні, не паспела: у камісіі сказалі пакласці ручкі і пакінуць аўдыторыю. Выйшла разгубленая і засмучаная. 1 ліпеня раніцай на тэлефон прыйшло паведамленне, што набрала 100 балаў. Не паверыла сваім вачам і эсэмэсцы, чакала да вечара, пакуль не з’явіліся вынікі на сайце”. Хаця, чаму здзіўляцца – апошні год прадметам Марыя займалася мэтанакіравана, настойліва, амаль што ўвесь вольны час.
Згодна з афіцыйнымі данымі, у ЦТ па англійскай мове сёлета прыняў удзел 26031 чалавек, 94 з іх набралі 100 балаў. Увогуле ж, на 100 балаў па прадметах здалі тэсты 408 чалавек, па двух прадметах – пашчасціла 16-і, а вось атрымаць 100 балаў па трох не ўдалося нікому.
Марыя Рагель плануе паступаць у Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт на факультэт маркетынгу і лагістыкі. Пажадаем ёй удачы!
Алена ЗАЛЕСКАЯ
Фота з раённага выпускнога балю
Усіх жыхароў і гасцей нашага горада і раёна мы запрашаем наведаць выставу ікон “Свет душы” мастачкі Ядзвігі Сянько з г. Маладзечна, якая адкрыта у Валожынскім краязнаўчым музеі 16 ліпеня 2018 года. На выставе прадстаўлена 44 работы.
Магчыма, не кожны чалавек можа пераступіць парог храма, хаця мае цягу да веры. Таму наведайце наш музей, пазнаёмцеся з работамі мастачкі, уважліва паглядзіце на лікі святых і, магчыма, наступным вашым крокам будзе дарога да Бога…
Ядвіга Сянько - прафесійны мастак. Закончыла факультэт выяўленчага мастацтва Маскоўскага ўніверсітэта мастацтваў (аддзяленне станковага жывапісу і графікі). Яе творчасць неразрыўна звязана з тэматыкай хрысціянства. Для перадачы сваіх пачуццяў і адносін да хрысціянскіх каштоўнасцей мастачка выбрала іконапіс. Большая частка работ - вобраз Багародзіцы і святых жаночых лікаў.
Ядзвіга Сянько піша для каталіцкіх і праваслаўных храмаў. Гэта дае ёй магчымасць дакрануцца да традыцый візантыйскага і італьянскага стылю (“грэчаскі” і “ лацінскі”). Яна супрацоўнічае з каталіцкімі і праваслаўнымі храмамі, мастацкай галерэяй, “Духоўнай кнігай” у г.Мінску і г.Гродна.
.
ГУ "Воложинский районный центр гигиены и эпидемиологии" требуются на работу: заведующий хозяйством, помощник врача-гигиениста, помощник врача-эпидемиолога. тел. 54938
23 июля 2018 года с 14.00 до 16.00 в Воложинском районном исполнительном комитете по адресу г.Воложин, пл.Свободы,2, личный прием граждан будет проводить депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва по Молодечненскому сельскому избирательному округу № 73 Иван Станиславович Маркевич.
Предварительная запись на прием 18 июля 2018 года с 12.00 до 14.00 по телефону 80176 -77 45 59
24 июля 2018 года с 10.00 до 13.00 в Воложинском районном исполнительном комитете по адресу г.Воложин, пл.Свободы,2, личный прием граждан будет проводить первый заместитель председателя Минского облисполкома МАКАР ИГОРЬ НИКОЛАЕВИЧ.
Предварительная запись на прием 19 июля 2018 года с 14.00 до 16.00 по телефонам 801772 -55572, 801772 -55641.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Івянецкая дзіцячая школа мастацтваў” адзначыла 60-гадовы юбілей.
У далёкім 1958 годзе ў гарадскім пасёлку адбыўся першы набор таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак. Ім прапанавалі навучыцца іграць на фартэпіяна і баяне. У 1974 годзе быў адкрыты клас цымбалаў, у 1999-м – дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. За апошнія два гады дабавіліся класы флейты і харэаграфіі. Няма дакладных звестак пра тое, у якім памяшканні працаваў калектыў пачынальнікаў пад кіраўніцтвам Георгія Васільевіча Чыстага (школа некалькі разоў мяняла прапіску). Будынак, дзе сёння знаходзяць творчую рэалізацыю адораныя дзеці івянецкага наваколля, перададзены школе ў 2008 годзе. У красавіку 2017-га ўстанове прысвоена імя Канстанціна Іосіфавіча Паплаўскага. Вядомы дзеяч мастацтва ў свой час быў адным з выкладчыкаў. У 2015 годзе намаганнямі педагогаў школы і пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама заснаваны рэгіянальны фестываль-конкурс выканаўцаў на народных інструментах імя К. І. Паплаўскага. Двойчы членам журы была дачка вядомага чалавека – спявачка і кампазітар Ядвіга. На першым мерапрыемстве прысутнічаў і яе муж Аляксандр Ціхановіч. Вясной 2018 года фестываль адбыўся ў 4-ы раз.
Школа ганарыцца сваімі выпускнікамі. Сярод іх шоумен, лідар гурта “Дразды”, ураджэнец вёскі Сівіца Віталій Карпанаў. Цяперашні дырэктар Таццяна Анатольеўна Шыдлоўская, дарэчы, таксама тут спасцігала азы музычнай граматы. Тут жа калісьці працаваў і яе бацька Анатоль Фаміч Янкоўскі. Сярод тых, хто мае пасведчанне аб заканчэнні навучальнай установы, дырэктар Дома культуры Станіслаў Іванавіч Бурачэўскі, выкладчыкі школы, яе дорскага філіяла, іншых устаноў. Напэўна, па ўсёй краіне немагчыма адшукаць аркестр, дзе б не было хоць аднаго музыканта, пачатак кар’еры якога – у Івянцы.
Цяпер музычныя здольнасці 103-х выхаванцаў развіваюць 16 выкладчыкаў. Намаганнямі творчага, апантанага любімай справай калектыву і іх таленавітых вучняў пры школе існуе некалькі вядомых далёка за межамі гарадскога пасёлка творчых фарміраванняў: дзіцячы ансамбль народных інструментаў “Усмешка”, дзіцячы ансамбль старадаўніх інструментаў “Рарог”, хор старшакласнікаў, хор вучняў малодшых класаў, інструментальны квартэт настаўнікаў “Настрой”, інструментальнае трыа настаўнікаў. У бягучым годзе запушчаны яшчэ адзін праект – вакальны ансамбль народнай песні “Вянец”. Безліч узнагарод за годны ўдзел у конкурсах і фестывалях рознага ўзроўню – вось набытак дружнай каманды.
Падчас мерапрыемства, прысвечанага юбілейнай даце, за ўклад у культурнае развіццё Івянца ўстанове ўручана грамата Івянецкага гарпасялковага выканкама. Асаблівую ўвагу дзеючыя выкладчыкі і іх выхаванцы ў гэты дзень удзялілі ветэранам працы – Валерыю Паўлавічу Лапыцьку і Тарэсе Мечыславаўне Карніцкай. Госці, што завіталі ў школу, змаглі атрымаць асалоду ад выканаўчага майстэрства гаспадароў.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ
Фота з архіва
праз наш раённы цэнтр пралягаў маршрут міжнароднай каманды-ўдзельніцы «Бегу Міру» – самай працяглай факельнай эстафеты планеты.
«Бег Міру» – міжнародная факельная эстафета сяброўства, узаемаразумення і адзінства, мэтай якой з’яўляецца развіццё і падтрыманне культуры міру на Зямлі. З моманту стварэння эстафеты ў 1987 годзе ў ёй прынялі ўдзел мільёны чалавек. За тры дзясяткі гадоў бегуны пабывалі ў 155 краінах, пераадолеўшы больш за 600 тысяч кіламетраў.
Чарговы старт быў дадзены 27 лютага ў Сафіі (Балгарыя). «Бег Міру» адправіўся ў шлях па дарогах 49 краін Еўропы. Гэта самая працяглая ў свеце эстафета, удзельнікі якой перадаюць з рук у рукі падпалены факел – сімвал сяброўства і добрай волі. У кожнай краіне да асноўных камандаў далучаюцца мясцовыя бегуны, дзеці.
8 ліпеня асноўная міжнародная каманда прабягала праз наш раён. Навучэнцы аддзялення лёгкай атлетыкі дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы таксама прынялі ўдзел у эстафеце. Прыбегшы ў Валожын, спартсмены ўсклалі кветкі да помніка абаронцам Айчыны, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, пагутарылі з сустракаючымі, падзяліліся ўражаннямі. І зноў адправіліся ў шлях. Фініш еўрапейскай часткі прабегу адбудзецца 8 кастрычніка ў сталіцы Партугаліі – Лісабоне.
Сяргей САДОЎСКІ
Фота Сняжаны ЛАНЬКО
З 6 па 8 ліпеня на маляўнічым беразе ракі Іслач, недалёка ад вёскі Міхалова, прайшоў раённы турыстычны злёт. Асноўная тэматыка традыцыйнага мерапрыемства была прысвечана Году малой радзімы.
У турзлёце прынялі ўдзел 11 каманд з усяго Валожынскага раёна: прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, воінскай часці, устаноў, прадпрыемстваў, працуючая моладзь. Арганізацыяй падзеі займаліся ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама, раённае аб'яднанне прафсаюзаў, РК ГА “БРСМ”.
Першы дзень турзлёту прайшоў у атмасферы сумятні. Па прыездзе калектывы размяшчаліся, разбівалі лагеры і ўсталёўвалі намёты. Адразу пасля таго, як усе ўладкаваліся, прайшла цырымонія адкрыцця. На яе запрасілі намеснікаў старшыні райвыканкама Ігара Шакуна і Іну Пукала, кіраўніка спраў райвыканкама Вольгу Багатырову, намесніка начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Алену Мілюткіну. Урачыстыя прамовы прадстаўнікоў улады і ўзняцце сцяга камандай-пераможцам мінулага года далі афіцыйны старт турзлёту.
У першым конкурсе кожная каманда прадставіла сваю Купалінку ў аўтэнтычным строі з традыцыйным купальскім вянком. Вянкі былі разнастайныя: са свечкамі, рабінай, ліліямі, палявымі кветкамі. Журы ацэньвала прыгажосць і цэласнасць вобразу дзяўчат. У выніку першае месца заняла каманда Валожынскага раённага камбіната бытавога абслугоўвання. Наступнае спаборніцтва, якое завяршала першы дзень турзлёту, – перацягванне каната. Тут сваю моц паказалі прадстаўнікі Івянца – ПГУП “Рэгінслаўаўта”.
Наступны дзень пачаўся з турніру па паркавым валейболе, дзе зноў перамаглі івянчане. У дартсе самым трапным стаў Аляксандр Чэрнік з РУП «Валожынскі жылкамунгас», у кулявой стральбе – Альфрэд Нехвядовіч з Валожынскай ЦРБ. Адно з найскладанейшых заданняў – спаборніцтвы ў тэхніцы пешаходнага турызму. Удзельнікам давялося пераадолець натуральныя і штучныя перашкоды, забрацца на абрыў, перайсці ваду ўброд. Лепшымі ў гэтай справе сталі хлопцы і дзяўчаты з Валожынскага РАНС.
На працягу трох дзён каманды мераліся сіламі не толькі ў спорце, але і ў творчасці. Традыцыйны для турзлёту конкурс на лепшую турыстычную песню выйграў раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі – яны мастацка і прафесійна выканалі “Купалінку”, чым і ўразілі журы. Лепшую турыстычную страву прыгатавалі івянчане, а самы ўдала аформлены лагер, па меркаванні суддзяў, быў у каманды вайсковай часці № 30695.
Настасся ЛЯВІНСКАЯ,
фота аўтара