Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Среда, 01 ноября 2017 12:07

Мы ганарымся спадчынай сваёй

 

      31 кастрычніка ў Валожынскім раённым цэнтры культуры прайшоў конкурс выканаўцаў твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа "І сёння  іх творы надзённа гучаць" (да 135-годдзя з дня нараджэння песняроў), які арганізавалі і правялі ўдзельнікі народнага  літаратурна-мастацкага аб'яднання "Рунь" РЦК (кіраўнік В. Гіруць-Русакевіч).

    Пачаўся конкурс песняй "Спадчына" на словы Я.Купалы, якую так прыгожа і пранікнёна выканала салістка РЦК Вера Лявіцкая. У творчым спаборніцтве прынялі ўдзел вучні 11 школ раёна. Са сцэны гучалі  патрыятычныя, лірычныя, сатырычныя вершаваныя творы песняроў, некаторыя з  якіх былі ўдала інсцэніраваны. Членаў журы і ўсіх, хто знаходзіўся ў зале, уразіла  выканальніцкае майстэрства і артыстызм  вучняў 9-11 класаў ДУА "Сярэдняя школа №1 г.Валожына", якія пад кіраўніцтвам  настаўнікаў падрыхтавалі да конкурсу тэатральную пастаноўку п'есы Я.Купалы "Прымакі".

      Прадстаўнікі ўсіх школ, якія прынялі ўдзел у конкурсе, разам са шчырымі словамі падзякі, атрымалі з рук начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В.М.Адамовіча дыпломы розных намінацый: за акцёрскае і сцэнічнае майстэрства, за лепшую інсцэніроўку твора і за лепшую тэатральную пастаноўку, за неардынарны падыход да падбору і выканання твора, за ўдалае раскрыццё тэмы і г.д.

       Упэўнены, што падобныя конкурсы далучаюць школьнікаў да спадчыны, вучаць чытаць, разумець і даносіць да іншых неўміручае Слова беларускіх класікаў.

Среда, 01 ноября 2017 12:06

Мы ганарымся спадчынай сваёй

 

      31 кастрычніка ў Валожынскім раённым цэнтры культуры прайшоў конкурс выканаўцаў твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа "І сёння  іх творы надзённа гучаць" (да 135-годдзя з дня нараджэння песняроў), які арганізавалі і правялі ўдзельнікі народнага  літаратурна-мастацкага аб'яднання "Рунь" РЦК (кіраўнік В. Гіруць-Русакевіч).

    Пачаўся конкурс песняй "Спадчына" на словы Я.Купалы, якую так прыгожа і пранікнёна выканала салістка РЦК Вера Лявіцкая. У творчым спаборніцтве прынялі ўдзел вучні 11 школ раёна. Са сцэны гучалі  патрыятычныя, лірычныя, сатырычныя вершаваныя творы песняроў, некаторыя з  якіх былі ўдала інсцэніраваны. Членаў журы і ўсіх, хто знаходзіўся ў зале, уразіла  выканальніцкае майстэрства і артыстызм  вучняў 9-11 класаў ДУА "Сярэдняя школа №1 г.Валожына", якія пад кіраўніцтвам  настаўнікаў падрыхтавалі да конкурсу тэатральную пастаноўку п'есы Я.Купалы "Прымакі".

      Прадстаўнікі ўсіх школ, якія прынялі ўдзел у конкурсе, разам са шчырымі словамі падзякі, атрымалі з рук начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В.М.Адамовіча дыпломы розных намінацый: за акцёрскае і сцэнічнае майстэрства, за лепшую інсцэніроўку твора і за лепшую тэатральную пастаноўку, за неардынарны падыход да падбору і выканання твора, за ўдалае раскрыццё тэмы і г.д.

       Упэўнены, што падобныя конкурсы далучаюць школьнікаў да спадчыны, вучаць чытаць, разумець і даносіць да іншых неўміручае Слова беларускіх класікаў.

Среда, 01 ноября 2017 10:07

СПАРТЫЎНЫЯ ДАСЯГНЕННІ

 

Нядаўна каманда навучэнцаў ДУ «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Валожынскага раёна» ў складзе 23-х чалавекі прыняла ўдзел у адкрытым першынстве па лёгкай атлетыцы, што праходзіў у Дзераўнянскай ДЮСШ.

Дзяўчыны бегалі дыстанцыю 600 м, юнакі – 800 м. Па выніках спаборніцтваў сярод хлопцаў узростам 10-11 гадоў першым стаў Антон Бібік, сярод дзяўчат Анастасія Дубатоўка заняла другое месца. У наступнай узроставай групе (8-9 гадоў) лепшымі былі Данііл Мамыш і Марыя Бычкевіч, другое месца атрымала Дар’я Бычкевіч, трэцяе – Валянцін Дубатоўка.

У агульнай суме каманда набрала 14 ачкоў і заняла першае месца.

21 кастрычніка ў Мінску ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па настольным тэнісе завяршыўся рэспубліканскі турнір мацнейшых ігракоў. У ім удзельнічалі 16 тэнісістаў.

Дзіяна Ліхтаровіч, навучэнка ДУ «ДЮСШ Валожынскага раёна», заняла трэцяе месца, саступіўшы адно ачко саперніцам. Пераможцай стала Дзіяна Каролек з Клічава, Лізавета Цімашкова з Мінска ўзышла на п’едэстал другой.

Вольга КАЧАЛКА,

Метадыст ДУ “ДЮСШ Валожынскага раёна”

Среда, 01 ноября 2017 10:05

100 ІДЭЙ ДЛЯ БЕЛАРУСІ

 

Рэспубліканскі конкурс «100 ідэй для Беларусі» – гэта пляцоўка, дзе таленавітая і крэатыўная моладзь краіны можа рэалізаваць сваю задуму. Ужо каторы год яго арганізуе ГА «БРСМ».

Асноўныя задачы – матывацыя новага пакалення, развіццё вынаходніцтва, укараненне ў эканоміку інавацыйных праектаў і навукова-тэхнічных распрацовак, якія прадстаўляюць практычную цікавасць для сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі.

Падаць заяўку на новы сезон конкурсу могуць маладыя аўтары або калектывы ва ўзросце ад 14 да 31 года. Удзельнікаў падзяляюць на тры групы: у першую ўваходзяць навучэнцы, курсанты ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, у другую – студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі, у трэцюю – маладыя навукоўцы да 35 гадоў, працуючая моладзь. Кожнай групе прапануецца ўдзельнічаць у сваіх асобных намінацыях. У Год навукі іх колькасць узрасла з дзесяці да дваццаці.

«100 ідэй для Беларусі» пройдзе ў тры этапы: першы – прыём заявак на месцах; другі – адбор заявак на абласным і гарадскім узроўнях, фінальны – штогадовая выстава-прэзентацыя лепшых інавацыйных і навукова-тэхнічных праектаў.

Пераможцы фінальнага этапу будуць удзельнічаць у міжнародным маладзёжным конкурсе дзяржаў-удзельніц СНД «100 ідэй для СНД-2018», які пройдзе ў Мінску. Плюс да гэтага аўтары з першай групы атрымаюць рэкамендацыі ЦК ГА «БРСМ» для паступлення ва ўстановы вышэйшай адукацыі на спецыяльнасці, адпаведныя профілю іх конкурснага праекта. Самых лепшых прадстаўнікоў другой групы запросяць у школу «Малады навуковец пад ключ» у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Усе фіналісты адначасова ўдзельнічаюць у Рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў. Дзесяць аўтараў праектаў-пераможцаў атрымаюць грашовую ўзнагароду для распрацоўкі бізнес-планаў.

Заяўкі на ўдзел можна накіроўваць у тэрытарыяльныя камітэты ГА «БРСМ» або на сайт 100ideas.by.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ

 

Согласно распоряжения Минского областного исполнительного комитета «О проведении месячника по наведению порядка на земле, благоустройству и озеленению территорий» от 29.09.2017 года № 215р, и Распоряжения Воложинского райисполкома от 05.10.2017 г № 173р «О проведении месячника по наведению порядка на земле, благоустройству и озеленению территорий»  все субъекты хозяйствования района приняли участие в месячнике.

Специалисты государственного учреждения «Воложинский районный центр гигиены и эпидемиологии» в рамках своей компетенции так же приняли участие в месячнике. В ходе плановых проверок и мониторинга были проведены обследования территорий объектов и организаций всех форм собственности района, а так же  территории населённых пунктов с целью выявления фактов несанкционированного размещения отходов.  

В октябре 2017 года специалистами центра обследовано 179 объектов и территорий на 23субъектах хозяйствования. На 89 объектах выявлены нарушения, в т.ч. нарушения санитарно-эпидемиологического законодательства при содержании контейнерных площадок для сбора твёрдых отходов установлены на 30 объектах, замусоренность территорий объектов и населённых мест – 36, нарушения целостности покрытия автомобильных и пешеходных дорог территорий населённых мест и объектов надзора – 0, другие нарушения – 23 (не организован покос сорной растительности, не убран смет от бордюрного камня, не своевременная уборка опавшей листвы). За указанные выше нарушения наложено 4 штрафа на сумму 322 рубля. Выдано 3 предписания, подготовлено 60 рекомендаций по устранению выявленных нарушений. Направлено ходатайств о привлечении к дисциплинарной ответственности (количество лиц) – 4 (4).

Проверено территорий, прилегающих к усадебным жилым домам – 332, из них с нарушениями – 38, выдано 38 предупреждений гражданам. Выявлено и по предложениям санитарной службы ликвидировано – 5 свалок мусора.

Направлена информация в Воложинский райисполком, подготовлено и направлено 44 информационных письма в ведомства.

Таблица

Объекты, на которых выявлены нарушения

Наименование Обследовано С нарушениями % выявл. наруш.
Предприятия и организации 42 26 42,86
Организации здравоохранения 1 0 0
Населенные пункты 24 7 21,62
Дворовые территории 16 5 22,23
Гаражные и дачные кооперативы 0 0 0
Полосы отвода автомобильных и железнодорожных путей сообщения 16 7 33,34
Зоны отдыха 0 0 0
Строительные площадки 2 1 0
Автозаправочные станции 4 0 0
Сельскохозяйственные объекты 63 36 53,1
Кладбища 11 6 100
Полигоны ТКО 0 0 0
Мини-полигоны 0 0 0
Индивидуальные участки 0 0 0

Врач-гигиенист

Воложинского РЦГиЭ                                                               Н.М. Булова

31.10.2017 г.

Вторник, 31 октября 2017 11:22

АБАВЯЗАК КЛІЧА Ў СТРОЙ

 

З мэтай арганізаванага і якаснага прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу ваенны камісарыят, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, РК ГА “БРСМ”, РАУС правялі на мінулым тыдні традыцыйны “Дзень прызыўніка”. Урачыстасць адбылася ў раённым Цэнтры культуры.

Падчас мерапрыемства будучых вайскоўцаў віталі начальнік адасобленай групы ваеннага камісарыята Маладзечанскага і Валожынскага раёнаў Юрый Вітальевіч Нахай, член раённай арганізацыі “Беларускі саюз афіцэраў”, кавалер ордэна Чырвонай Зоркі палкоўнік запасу Аляксандр Мікалаевіч Шкрэба, выконваючая абавязкі першага сакратара РК ГА “БРСМ” Юлія Фёдараўна Лагуціна, намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні падпалкоўнік Сяргей Аляксандравіч Гелда.

Удзел у сустрэчы прынялі ваеннаслужачыя часці 30695. Спартыўны танец у іх выкананні ўзрушыў гледачоў. Таксама хлопцы ў пагонах прапанавалі сваёй змене паўдзельнічаць у конкурсах. Яфрэйтар Ілля Капцюг паказаў прыклад у разборцы і зборцы аўтамата, а Вадзім Занямонец паспрабаваў паўтарыць яго дзеянні. Арцём Тышкевіч не пабаяўся выйсці і паспрачацца за перамогу з радавым Арцёмам Цімафеевым у падыманні гіры. Безумоўна, больш падрыхтаваныя ваеннаслужачыя перамаглі, але іх паслядоўнікі прыклалі намаганні, каб таксама выглядаць годна.

З наказам да будучых абаронцаў Айчыны звярнуўся радавы Мікіта Ланц. У кароткім эмацыянальным выступленні ён падкрэсліў: “Служба – гэта важнейшы момант у жыцці юнака, які імкнецца стаць сапраўдным мужчынам”.

Удзельнікі канцэртнай праграмы – Аляксандр Шаўчэнка, Ірына Зянько, Вера Лявіцкая, Дзмітрый Завацкі, Віталь Крацюк, Карына Кашырская – падтрымалі маладых людзей творчымі падарункамі.

Завяршыўся армейскі “лікбез” экскурсіяй на тэрыторыю воінскай часці, правяла якую начальнік клуба брыгады Лілія Антонаўна Бітэль. Тым, каму ў хуткім часе давядзецца стаць салдатамі, паказалі пакой Баявой славы брыгады, пазнаёмілі з бытавымі ўмовамі. Некаторыя змаглі паспрабаваць сябе ва ўменні запраўляць ложак, абыходзіцца са зброяй.

Як адзначыў Ю. В. Нахай, асенняму прызыву бягучага года падлягаюць 30 жыхароў раёна. Гэта юнакі 1995-1999 гадоў нараджэння. Пачынаючы з 9 лістапада, шасцю этапамі яны будуць накіраваны ў часці рэспублікі. Большасці давядзецца несці службу на Міншчыне. Толькі дэсантнікі накіруюцца ў Віцебскую, а пагранічнікі – у Гродзенскую і Гомельскую вобласці. Многія з юнакоў даўно вызначыліся з пытаннем, дзе б яны хацелі правесці армейскае жыццё. Іх жаданні былі ўлічаны прызыўной камісіяй. Напрыклад, Ілля Відус вырашыў служыць у падраздзяленні МУС, у ПДВ папрасіўся Павел Лукашык. Дзякуючы спецыяльнасцям, набытым падчас вучобы ў навучальных установах тэхнічнага профілю, у валожынскай часці (радыёразведка) застануцца служыць Андрэй Шарко, Аляксей Жалняровіч, Георгій Кірыловіч. Самыя значныя патрабаванні традыцыйна пры адборы ў пагранічнікі. Што не дзіўна – менавіта ім даводзіцца абараняць рубяжы краіны. У хуткім часе шэсць маладых людзей прыступяць да ганаровага абавязку. Завяршыцца асенні прызыў 24 лістапада.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Вторник, 31 октября 2017 09:54

ПАКАЗЧЫКІ “ПЛЮСУЮЦЬ”

 

Валавая вытворчасць ДП “Падбярэззе” за дзевяць месяцаў у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам вырасла на 116,2 працэнта, і ўпершыню за два гады гаспадарка спрацавала са стабільным прыбыткам.  

Прадметам асаблівага гонару стаў паказчык ураджайнасці зерневых культур, які ў сярэднім “пацяжэў” на 5 цэнтнераў з кожнага гектара. Найлепш зарэкамендавалі сябе палеткі з аўсом, які ўрадзіў у сярэднім 40,3 цэнтнера з гектара. Закладзеная на зіму кармавая база дае магчымасць спадзявацца на большыя прывагі і надоі ў галіне жывёлагадоўлі. Добра ўрадзілі і караняплоды: цукровыя буракі, бульба. Зараз сельгасвытворцы заняты абмалотам грэчкі і проса. 

Станоўчыя перамены ў многім забяспечаны кадравымі назначэннямі. З прыходам Аляксандра Барады на пасаду галоўнага інжынера на мехдвары ўсталяваўся парадак, забыты дэфіцыт запасных дэталяў. Закрыты і іншыя вакансіі: агранома, заатэхніка. Праўда, тут заняты маладыя спецыялісты, якія толькі ўнікаюць у справу. Але агульны вынік, як вядома, збіраецца па крупінках…

Алена ЗБІРЭНКА

За тыдзень да Дня аўтамабіліста і дарожніка машынна-трактарны парк ДЛГУ “Валожынскі лясгас” папоўніўся двума “МАЗамі”. Адзін, так званая “пляцоўка”, абсталяваны для перавозкі буйнагабарытных грузаў, другі – для ўсяго драўніннага асартыменту прадпрыемства. Першая навінка тут жа была адкамандзіравана на заданне, а вось іншы набытак з-за завадской недапрацоўкі патрабуе незапланаванага рамонту.

У лясгасе атрад вадзіцеляў даволі значны і налічвае 35 чалавек. Своеасаблівую вадзіцельскую “эліту” складаюць тыя, хто ўпраўляецца з магутнымі лесавозамі. Самы вялікі стаж і прафесіянальны вопыт маюць сёння Сяргей Бацян, Ігар Унучак, Мікалай Стасяловіч, Віктар Мышлён, Мікалай Белановіч. Менавіта яны служаць тым арыенцірам, на які раўняюцца маладзейшыя калегі.

Алена ЗБІРЭНКА

Вторник, 31 октября 2017 09:34

ІВЯНЕЦКАЯ ПТУШКА

 

Такую назву займеў колішні Івянецкі племптушказавод.

Больш за год івянецкія вытворцы з’яўляліся ўласнасцю ААТ “Пухавіцкі камбінат хлебапрадуктаў”. Напрыканцы кастрычніка сталі асобным прадпрыемствам – ТАА “Івянецкая птушка”, а ранейшыя гаспадары засталіся заснавальнікамі. Самае галоўнае, што яны гатовы ўкладваць сродкі ў развіццё птушкагадоўлі і для гэтага актыўна шукаюць інвестараў. У прыватнасці, зусім нядаўна тут упершыню пабывалі замежныя спецыялісты ў гэтай галіне з Літвы і Польшчы, якія агледзелі пляцоўкі і дэталёва вывучалі ўмовы развіцця бізнесу на івянецкай зямлі. Застаецца спадзявацца, што дзелавое супрацоўніцтва будзе мець працяг. Тым больш, што і заснавальнікі, і цяперашняе кіраўніцтва не сядзяць на месцы.

Як адзначыў дырэктар ТАА “Івянецкая птушка” Анатолій Анатольевіч Шыроцкі, да 1 лістапада плануецца ажыццявіць пуск новага газаразмеркавальнага вузла высокага ціску ШРП, ад якога ў далейшым можна будзе падводзіць газ да ўсіх птушнікаў. Напрыклад, пяць гадоў таму на прадпрыемстве размяшчаліся 5 птушнікаў, дзе ўтрымлівалася больш за 70 тысяч курэй. На сённяшні дзень дзейнічаюць два з пагалоўем у 24 тысячы. Год таму з’явіліся новыя пасяленцы сямейства курыных – фазаны. Зараз іх налічваецца 1700 галоў: тавар карыстаецца попытам у паляўнічых гаспадарак, а яйкі, што яны нясуць толькі на працягу двух месяцаў за год, у далейшым ідуць на інкубатар.

Планы ў івянецкіх птушкаводаў вялікія: пры спрыяльным вырашэнні пытанняў з інвестарамі тут збіраюцца размясціць бацькоўскае стада бройлераў, вырошчваць на продаж сутачных куранят і маладняк курэй-нясушак, а таксама заняцца вытворчасцю экаяйка – экалагічна чысты прадукт атрымліваецца ў выніку ўтрымання курэй “дзедаўскім” метадам, калі куры ходзяць па волі і ўжываюць у корм зерне.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

 

Специалистами ГУ  «Воложинский районный центр гигиены и эпидемиологии» в соответствии с постановлением заместителя Министра - Главного государственного санитарного врача Республики Беларусь 06.09.2017г. № 73 в сентябре-октябре 2017 г. проведены внеплановые тематические оперативные проверки организации питания в общеобразовательных заведениях.

Руководством отдела образования, общеобразовательных учреждений проводится определенная работа по улучшению организации питания учащихся. Организованы прямые поставки скоропортящейся мясной и молочной продукции непосредственно из предприятий-изготовителей. Горячее питание учащихся осуществляется на основании  двухнедельного примерного меню, разработанного с учетом сезонности  и дифференцированности по возрасту. В учреждениях образования созданы бракеражные комиссии и советы по питанию. При подготовке к новому 2017/2018 учебному году всеми учреждениями проведены текущие и косметические ремонты, пополнены запасы столовой и кухонной посуды, приобреталось технологическое оборудование и т.д.

Вместе с тем, при проверках организации питания практически во всех школах выявлены различные нарушения требований санитарно-эпидемиологического законодательства. Так, не полностью решен вопрос наличия в ассортименте буфетной продукции: в буфете ГУО «Гимназия № 1 г.Воложина» в продаже отсутствовали свежие фрукты, изделия творожные (сырки, пудинги), мармелад, зефир, йогурты и т.п.; в буфете ГУО «Средняя школа № 2 г.Воложина» в продаже отсутствовали свежие фрукты, мармелад, зефир, йогурты.

Недостаточно охвачены горячим питанием школьники 5-11 классов городских школ.

Использовалась посуда с поврежденной  эмалью в ГУО Першайский УПК д/с – СШ», ГУО «Средняя школа № 2 г.Воложина».

В пяти школах нарушался порядок мытья кухонного инвентаря, о чем свидетельствуют лабораторные исследования смывов, а также  по результатам лабораторных исследований пищевая продукция не соответствовала санитарно-эпидемиологическим требованиям.

В трех школах допускалось нарушение примерного двухнедельного меню. В ГУО «Раковская СШ» в помещениях пищеблока не проводились дезинсекционные мероприятия (имелись мухи); недостаточно столовой посуды.

В ряде учреждений образования Нормы питания  за сентябрь не выполнены в полном объеме, уменьшены более чем на 10 % по ряду пищевых продуктов. 

Допущены нарушения требований санитарно-эпидемиологического законодательства при составлении примерных двухнедельных рационов питания для школ.

Недовыполнение норм питания, несбалансированное питание  может привести к недостаточному поступлению в организм белков, микроэлементов, витаминов, что в детском возрасте может повлечь за собой снижение иммунитета, замедление темпов умственного и физического развития.

Результаты внеплановой проверки заслушаны на заседании Воложинского райисполкома, принято соответствующее решение; наложено 10 штрафов на руководителей и ответственных за организацию питания в школах на сумму 690 рублей, подготовлено 7 предписаний об устранении нарушений.

Мониторинг за организацией питания детей в общеобразовательных учреждениях будет продолжен.

Заведующий отделом гигиены

ГУ «Воложинский РЦГиЭ»                                                  С.А.Марчик

Страница 1930 из 2145

Задайте вопрос