Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Выставка работ учащихся отделения декоративно – прикладного искусства ГУО «Вишневская детская школа искусств».

19 октября 2017 учащиеся отделения изобразительного искусства участвовали в выставке международного конкурса детского творчества «Красота Божьего мира». Которая проходила во Дворце культуры г.Молодечно.

Суббота, 04 ноября 2017 11:34

Каникулы = БЕЗОПАСНОСТЬ

 

Каникулы – самое любимое слово всех детей. Они ждут их с большим нетерпением. А у некоторых родителей сразу возникает вопрос: «С кем оставить ребёнка?» В таких случаях на помощь приходят оздоровительные лагеря на базе учреждений образования, где каждый день наполнен новыми событиями.

Работники Воложинского районного отдела по чрезвычайным ситуациям также не остаются в стороне и приходят на помощь педагогам.
31 октября одно из мероприятий прошло в оздоровительном лагере «Планета детства» на базе ГУО «Средняя школа №1 г. Воложина». Ребята с удовольствием отвечали на вопросы викторины, играли, соревновались и смотрели мультфильмы «Волшебная книга МЧС». А в завершении мероприятия подготовили свои послания спасателям в виде рисунков и пожеланий. Каждый воспитанник лагеря унёс с собой подарок – расписание занятий.

Суббота, 04 ноября 2017 11:32

Сумеснымі намаганнямі

 

Па тэрыторыі Валожынскага раёна працягвае крочыць прафілактычная акцыя «За бяспеку разам!», у рамках якой ратавальнікі сумесна з усімі суб'ектамі прафілактыкі раёна наведваюць домаўладанні розных катэгорый грамадзян. 

2 лістапада быў праведзены рэйд па Івянецкаму сельскаму Савету. Была наведана самая складаныя, у плане прафілактыкі, катэгорыя грамадзян – аматары алкагольных напояў. Удзельнікі рэйду ўжо не першы раз наведваюць гэтыя домаўладанні, праводзяць прафілактычныя гутаркі, прымаюць пэўныя меры ўздзеяння ў дачыненні да нядбайных гаспадароў. 

Хочацца адзначыць, што некаторыя зрухі ў навядзенні парадку ўжо ёсць. Напрыклад, у вёсцы Камень, мужчына стаў курыць у спецыядьным месцы на вуліцы, якое ў лютым ратавальнікі абсталявалі сумесна з першым намеснікам начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргеем Васільевічам Лапановічам у рамках акцыі «Бяспека ў кожны дом!". А так жа ў гэтым доме ідзе замена электрычнай праводкі. Радуе і тое, што гаспадар пачаў наводзіць парадак у доме - ужо скончаны касметычны рамонт аднаго
з пакояў. Гаспадар паабяцаў, што да наступнага нашага візіту, такі парадак будзе ва ўсім доме. 

Але ўсё ж сустрэліся і такія грамадзяне, якія яшчэ не ў поўнай меры прыслухаліся да рэкамендацый. Праца з імі будзе працягнута сумеснымі намаганнямі ўсіх суб'ектаў прафілактыкі. 

Радуе тое, што большасць нашых грамадзян усё ж клапоцяцца пра сваю бяспеку і разумеюць, што пажар лягчэй прадухіліць, чым потым расплачвацца за сваю бестурботнасць.

Суббота, 04 ноября 2017 08:52

СПАКОЙНАЙ НОЧЫ, МАЛЫШЫ!

 

Артыкулам 17.13 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адказнасць у адносінах да бацькоў, якія не выконваюць абавязкі па суправаджэнні ці забеспячэнні суправаджэння непаўналетніх ва ўзросце да 16 гадоў пасля 23.00 па-за месцам жыхарства.

На правапарушальнікаў можа быць накладзена пакаранне ў выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры да 2 базавых велічынь. У выпадку паўторнага дапушчэння супрацьпраўнага ўчынку бацькам давядзецца раскашэліцца да 5 базавых велічынь.

Летась камісія па справах непаўналетніх райвыканкама разгледзела тры такія пратаколы, складзеныя супрацоўнікамі РАУС. Міліцыя тады затрымала дзяцей, што позна ноччу блукалі без дарослых па горадзе. Асобы затрыманых хутка ўстанавілі, бацькі прыбылі ў аддзяленне і забралі “гулякаў” дадому. 

У гэтым годзе колькасць правапарушальнікаў па дадзеным артыкуле рэзка вырасла: за тры кварталы пакарана 21 асоба. Бацькі дазваляюць дзецям самастойна наведваць позна ноччу масавыя мерапрыемствы: свята горада, Купалле, а таксама хадзіць у госці да сяброў, бавіць з імі час. Нярэдка непаўналетніх затрымліваюць вельмі далёка ад дома. Застаецца толькі здзіўляцца, чаму мамы і таты не хвалююцца за сына ці дачку, не цікавяцца іх інтарэсамі, кампаніяй. Ды ці мала якая бяда можа здарыцца ноччу? Няўжо дарослыя людзі спадзяюцца, што дзіця выручыць мабільны тэлефон, выпадковыя прахожыя ці міліцыя? Некаторыя бацькі выпускаюць на начныя прагулкі малалетняе дзіця ў суправаджэнні шаснаццацігадовага падлетка, забываючы, напэўна, што паўналетнім чалавек лічыцца толькі пасля 18 гадоў.

Праваахоўныя органы надзелены паўнамоцтвамі затрымліваць юных грамадзян, якія пасля 23.00 знаходзяцца на вуліцы без суправаджэння дарослых, і перадаваць пратаколы ў камісію па справах непаўналетніх для прыцягнення іх бацькоў да адміністрацыйнай адказнасці.

У выпадку, калі дзіця затрымана, а звязацца з бацькамі не ўдаецца або іх асобы не ўстаноўлены, непаўналетняга неабходна адпраўляць у сацыяльны прытулак, забраць яго адкуль маюць права толькі бацькі ці апекуны.

Таму камісія па справах непаўналетніх пры райвыканкаме настойліва рэкамендуе: каб не мець лішніх турбот і грашовых расходаў, пасля 23.00 дзеці вашы няхай сядзяць дома або разам з імі гуляйце і вы…

 

Вокальный ансамбль "Іслачанка" (Рук.Скурко Ю.В., концертмейстер Афонина И.В.)

май: Диплом хорового фестиваля ""Tau mamyte" (пос.Рудамина, Литва)

Вокальный ансамбль мальчиков (Рук.Скурко Ю.В., конц.Афонина И.В.)

май: Диплом хорового фестиваля ""Tau mamyte" (пос.Рудамина, Литва)

Вокальное трио "Biedroneczki" (рук. Скурко Ю.В.) участие в XI Кресовом фестивале во Вроцлаве (Польша)

Инструментальный ансамбль "Менестрели" (рук.Дворецкая Е.В.)

май: Лауреаты III степени Республиканского фестиваля-конкурса "Лидский Венок (г.Лида)";

июнь: Гран-при "XIII Международного Фестиваля-конкурса "Artistic summer" (г.Волин, Польша)

благодарственное письмо от бургомистра г.Волин, Польша за вклад в развитие культуры и поддержку международного проекта "Караван культуры" Дворецкой Е.В.

октябрь: Лауреаты II степени "XI Международного конкурса "Теремок" (г.Санкт_Петербург, РФ)

Светлана Балобан (цимбалы, 6 класс, уч.Сенина Е.В.)

июнь: Лауреат 2 степени XIII Международного Фестиваля-конкурса "Artistic summer" (г.Волин, Польша)

Народный ансамбль "Арс Лонга" (Рук.Лагутко М.В.)

октябрь: Диплом на VI фестивале песен Анны Герман "Эвредика" (Минск)

Диплом за участие во II фестивале "Jedнасть" (Минск)

Пятница, 03 ноября 2017 16:06

“ЦІКАВЫЯ КАНІКУЛЫ”

Майстар-клас па выяўленчаму мастацтву з удзелам вучняў 2,3 і 4 класаў ДУА “Сярэдняя школа №1” г.Валожын прайшоў 2 лістапада на базе народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца” ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры”. Праводзіў майстар-клас кіраўнік гуртка “Юны мастак”, малады спецыяліст Святаслаў Хурматаў.

Пятница, 03 ноября 2017 15:24

ГАРАЧАЙ ВАДЗЕ БЫЦЬ!

 

Ужо ў першым квартале 2018 года гарачае водазабеспячэнне паступіць у 12 панельных дамоў жыхароў Валожына. Такую інфармацыю паведамілі ў РУП “Валожынскі жылкамунгас”.

Як падлічылі ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы, гарачая вада з цэнтральнай кацельні будзе каштаваць у пяць разоў танней, чым пры награванні ў электрычным бойлеры. На дадзены момант праектна-каштарысная дакументацыя праходзіць экспертызу. Плануецца, што ў лістападзе ў дамах па вуліцы Міру №№ 10, 14, 16, 20, 22, Партызанскай – №№  6а, 22 і па вуліцы Гагарына №№ 6, 8, 9, 10, 12, дзе адсутнічаюць адасобленыя дымавыя каналы, распачнуцца будаўніча-мантажныя работы, якія будзе праводзіць падрадная арганізацыя ТАА “Кіпцепласэрвіс”. У дамах заменяць стаякі, зробяць унутраную разводку па доме і ўстановяць лічыльнікі. А вось падводзіць трубу да крана гаспадары кватэр павінны за ўласны кошт. Для падачы гарачай вады ўлетку закуплены катлы меншай магутнасці.

Гарачае водазабеспячэнне ў райцэнтры будзе праводзіцца ў тры этапы, яго атрымаюць не толькі жыхары шматпавярховак, але і прадпрыемствы і арганізацыі горада. На першую чаргу выдаткаваны больш за 11 мільёнаў бюджэтных сродкаў. Поўнасцю праграма павінна быць завершана да жніўня 2018 года.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Пятница, 03 ноября 2017 15:23

КРОПКІ НАД “І” РАССТАЎЛЕНЫ

 

Старшыня райвыканкама М. А. АСТРЭЙКА правёў чарговы выязны прыём грамадзян у СШ № 2 Валожына.

Вырашыць хвалюючае пытанне прыйшлі 2 пенсіянеркі з вуліцы Леніна райцэнтра – яны прасілі аднавіць работу магазіна, які за апошнія два гады некалькі разоў закрываўся і адкрываўся. З красавіка гандлёвая кропка не працуе. Тавары першай неабходнасці жыхарам прапануе аўталаўка. Аднак графік заезду не захоўваецца: часам яе трэба чакаць гадзіну, а то і больш.

Адна з жанчын адпрацавала ў гэтым магазіне 24 гады – тады і асартымент тавараў быў вялікі, і пакупнікоў хапала. Цяпер, безумоўна, многае змянілася ў гандлёвым абслугоўванні насельніцтва, але вуліца знаходзіцца ў райцэнтры і налічвае амаль 300 дамоў. Больш за пяцьдзясят домаўладанняў ёсць і на вуліцы 60 гадоў БССР, якая размешчана ў прамым напрамку ад вуліцы Леніна.

Па словах старшыні райспажыўтаварыства В. У. Біталя, за два гады ў магазіне змянілася 8 прадаўцоў, пастаянна выяўляліся недастачы і іншыя парушэнні. З-за невялікага тавараабароту жадаючых гандляваць тут няма, ды і ўтрыманне будынка з’яўляецца стратным.

Выслухаўшы абодва бакі, кіраўнік раёна М. А. Астрэйка пагадзіўся з довадамі людзей: калі на вуліцы ёсць магазін, то ён павінен працаваць. Абслугоўваць жыхароў горада аўталаўкай не выйсце. А знайсці добрага прадаўца – задача кіраўніцтва райспажыўтаварыства, якому, дарэчы, дадзена даручэнне да 15 лістапада аднавіць работу гандлёвай кропкі.

Прэтэнзіі да камунальнай службы выказала жыхарка мікрараёна Папоўка. У кватэры, дзе яна пражывае, некалькі дзён не было святла. У дыспетчарскай службе па нумары 115 прынялі заяўку і паабяцалі, што на наступны дзень прышлюць электрыка. Але той так і не з’явіўся. На паўторны званок, па словах маладой жанчыны, дыспетчар у грубай форме адказаў, што электрычнасць адключылі за неўплату: доўг за камунальныя паслугі складаў больш за 60 рублёў. Як толькі аплата паступіла на рахунак – святло было падключана.

Кіраўнік РУП “Валожынскі жылкамунгас” М. М. Унучак патлумачыў, што жанчына адносіцца да злосных неплацельшчыкаў – менавіта па гэтай прычыне яна была адселена з пакоя ў інтэрнаце. Зараз пражывае ў кватэры з малалетнім сынам, гаспадаром якой з’яўляецца бацька, інвалід II групы. Аплата за камунальныя паслугі не праводзілася на працягу трох месяцаў, таму вымушаны былі пайсці на крайнія меры, аб чым, дарэчы, паведамілі ў заказным пісьме: дзейнічалі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

У маладой маці было яшчэ шмат пытанняў да камунальнікаў, таму старшыня райвыканкама М. А. Астрэйка даў даручэнне больш дэталёва разабрацца ў сітуацыі. А каб пазбегнуць нараканняў на работу дыспетчара, у самы бліжэйшы час неабходна ўстанавіць сістэму запісу размовы па нумары 115.

Алена ЗАЛЕСКАЯ. Фота Сяргея БОБРЫКА

 

Пасадка саджанцаў дрэў і дэкаратыўнага кустоўя на абочынах другой кальцавой дарогі – справа, якая доўжыцца дастаткова працяглы час. Гэтым займаюцца лесагаспадарчыя ўстановы ўсіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, праз якія пралягае шаша. У работах задзейнічаны і добраахвотнікі – прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў. Пра падрабязнасці кампаніі на Валожыншчыне расказаў галоўны ляснічы раёна Сяргей Мечыслававіч Бараноўскі.

На схілах аб’екта азелянення высаджваюцца кусты розных парод – ружа, шыпшына, спірэя, барбарыс і баярышнік, фарзіцыя, іва шарападобная і інш. А таксама саджанцы сасны, бяроз і чырвоных дубоў. Зялёную зону размяшчаць пачынаюць за 4 метры ад краю паласы, прытрымліваючыся строга вызначаных прапорцый: адлегласць паміж саджанцамі – па метру, між радамі – два метры, і шахматны парадак размяшчэння. Пасадка нясе не толькі эстэтычную, але і практычную функцыю – папярэджвае працэс эрозіі глебы. У колькасным выражэнні таксама атрымліваюцца салідныя лічбы. Напрыклад, сасны высаджана 7641 адзінка, 960 саджанцаў лісцевых парод, а таксама каля 2600 кустоў. Усё зялёнае багацце – з запасаў гадавальнікаў нашага і Маладзечанскага лясгасаў.

Акрамя работ на другой кальцавой, прадстаўнікі лясной гаспадаркі Валожыншчыны займаліся пасадкай дрэў на лагойскай трасе, двухсот саджанцаў на аўтадарозе Мінск-Мядзель. Нашы брыгады аказваюць дапамогу таксама Смалявіцкаму і Любанскаму лясгасам па дапаўненні і агратэхнічным даглядзе плошчаў лясных угоддзяў.

Сяргей САДОЎСКІ,

фота аўтара

Страница 1928 из 2145

Задайте вопрос