Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

АБ’ЕКТ АЗЕЛЯНЕННЯ – ДРУГАЯ КАЛЬЦАВАЯ

03.11.2017

 

Пасадка саджанцаў дрэў і дэкаратыўнага кустоўя на абочынах другой кальцавой дарогі – справа, якая доўжыцца дастаткова працяглы час. Гэтым займаюцца лесагаспадарчыя ўстановы ўсіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, праз якія пралягае шаша. У работах задзейнічаны і добраахвотнікі – прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў. Пра падрабязнасці кампаніі на Валожыншчыне расказаў галоўны ляснічы раёна Сяргей Мечыслававіч Бараноўскі.

На схілах аб’екта азелянення высаджваюцца кусты розных парод – ружа, шыпшына, спірэя, барбарыс і баярышнік, фарзіцыя, іва шарападобная і інш. А таксама саджанцы сасны, бяроз і чырвоных дубоў. Зялёную зону размяшчаць пачынаюць за 4 метры ад краю паласы, прытрымліваючыся строга вызначаных прапорцый: адлегласць паміж саджанцамі – па метру, між радамі – два метры, і шахматны парадак размяшчэння. Пасадка нясе не толькі эстэтычную, але і практычную функцыю – папярэджвае працэс эрозіі глебы. У колькасным выражэнні таксама атрымліваюцца салідныя лічбы. Напрыклад, сасны высаджана 7641 адзінка, 960 саджанцаў лісцевых парод, а таксама каля 2600 кустоў. Усё зялёнае багацце – з запасаў гадавальнікаў нашага і Маладзечанскага лясгасаў.

Акрамя работ на другой кальцавой, прадстаўнікі лясной гаспадаркі Валожыншчыны займаліся пасадкай дрэў на лагойскай трасе, двухсот саджанцаў на аўтадарозе Мінск-Мядзель. Нашы брыгады аказваюць дапамогу таксама Смалявіцкаму і Любанскаму лясгасам па дапаўненні і агратэхнічным даглядзе плошчаў лясных угоддзяў.

Сяргей САДОЎСКІ,

фота аўтара

Задайте вопрос