Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID: 54

9 декабря 2016 года в Дзержинске прошёл III Открытый региональный фестиваль-конкурс белорусской музыки "Дзяржынскi куфэрак - 2016" в рамках проекта "Белорусское музыкальное наследие детям". Ученица ГУО "Раковская детская школа искусств" Диана Величко стала дипломантом фестиваля-конкурса

Пятница, 09 декабря 2016 13:01

Перамога кожнага - радасць агульная

Валожыншчына зноў сабрала ўдзельнікаў інклюзіўнага фестывалю “Асаблівы сусвет”. На гэты раз паказаць на галоўнай сцэне раёна свае таленты прыехалі госці са Стаўбцоўшчыны, Вілейшчыны, а таксама выхаванцы Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця, Чэхаўшчынскай дапаможнай школы-інтэрната. Найбольш канкурсантаў аказалася з Валожына: наведвальнікі дзённага аддзялення для маладых інвалідаў, навучэнцы гімназіі, карэкцыйнага цэнтра.

Місію арганізатара такога маштабнага мерапрыемства ўзяў на сябе тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Спонсарамі выступілі філіял ААТ “Белаграпрамбанк” у Валожыне, прыватныя прадпрыемствы “Белая кветка” і “Еўраколас”, УП “Мантажбудкамплект-Профіль”, індывідуальныя прапрымальнікі Андрэй Тадэўшавіч Бразінскі, Аліна Дзмітрыеўна Занямонец, Вольга Максімаўна Макоўская, РА БРСМ. Падтрымку на сцэне аказаў танцавальны ансамбль “Непаседы” (кіраўнік Н. П. Шыркова) з Цэнтра дзіцячай творчасці.

…Людзі з інваліднасцю гэтак жа як і ўсе, радуюцца добраму надвор’ю і перажываюць за сваіх блізкіх, імкнуцца мець сапраўдных сяброў і мараць аб каханні. Яны гэтак жа ўсміхаюцца і плачуць. Вось толькі болю ім даводзіцца цярпець больш ды кожны дзень сутыкацца з цяжкасцямі.

Фестываль “Асаблівы сусвет” акурат і адбываецца для таго, каб людзі з асаблівасцямі фізічнага развіцця адчулі сябе мацнейшымі, запатрабаванымі, цікавымі для іншых сваімі талентамі, уменнямі.

Адкрываючы конкурс-фестываль начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі В. М. Адамовіч сказаў: “Інклюзіўны падыход - этыка прыняцця інваліда ў грамадстве. Мы павінны не размяжоўвацца, а клапаціцца каб кожны чалавек, які прыйшоў у гэты свет, раскрыў свой патэнцыял і жыў сярод нас, як роўны…” Потым слова ўзяў айцец Дзмітрый. Ён нагадаў аб той увазе, якую дзяржава ўдзяляе і здаровым, і хворым, заклікаў прысутных быць міласэрнымі адно да аднаго: “Хто ведае што такое норма? Усе не могуць аднолькава думаць і разважаць, выконваць разумовую ці фізічную працу. Але мы роўныя перад Богам.”

Канцэртную праграму адкрылі наведвальнікі дзённага аддзялення для маладых інвалідаў і іх выхавацелі. Гледачы засталіся ў захапленні ад выступлення Уладзіслава Рэут, масавай сцэнічнай пастаноўкі з песнямі, танцамі, жартамі. Адчуваецца, што ў аддзяленні праводзіцца неймаверная работа. Наладзіць яе на высокім узроўні змагла загадчыца аддзялення, а па сумяшчальніцтву старшыня раённага аддзялення Беларускага Саюза маладых інвалідаў Л. У. Шчарбацэвіч. Яна і сама не цураецца выходзіць на сцэну разам са сваімі выхаванцамі, што таксама цалкам адпавядае інклюзійнаму праекту.

На фестывалі самай масавай аказалася намінацыя “Сцэнічнае майстэрства”. У ёй сіламі мераліся і івянчане, і валожынцы. Прадстаўлены былі не толькі ўстановы. Мама Алеся Міхайлаўна Міскевіч падрыхтавала нумар “Апошні пялёстак”, у якім выступілі яе сын, пераможца Міжнароднага літаратурнага конкурсу “Казка ў Навагоднюю ноч” Уладзіслаў Міскевіч, яго сястра і сяброўка. У танцавальным спаборніцтве таксама не абышлося без прыватнага падыходу: танец “Лялька” выканала гімназісткі Яна Зянько і Даша Міскевіч, кампазіцыю якога прадумала мама Настасся Міхайлаўна Зянько.

Найбольш журы давялося “папацець” пры ацэнцы вакалістаў. Сем удзельнікаў прадэманстравалі і артыстычны талент, і ўменне кранальна спяваць. Другое месца ў гэтым конкурсе падзялілі Уладзіслаў Рэут з Валожына і Яўген Баешка з Івянца. Перамога ж дасталася вучаніцы 2” Б” класа гімназіі Юліяне Вярыга. Тройку прызёраў замкнула выхаванка івянецкага дома-інтэрната Алена Лысенка.

Яшчэ адна дзяўчынка, навучэнка Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў Ірына Кадырка, атрымала першае месца за ігру на цымбалах. Яе сапернікам быў цэлы аркестр з выхаванцаў Чэхаўшчынскай дапаможнай школы. Яны выступалі ў навагодніх касцюмах і так па-заліхвацку выканалі мелодыю, што зала доўга не адпускала іх са сцэны. Навагоднія матывы падтрымала і шоу мыльных пухіроў, якое адбылося перад “вердыктам” журы.

Напрыканцы фестывалю былі раздадзены падарункі ўсім удзельнікам. Але галоўнае, што кожны, хто пабываў на мерапрыемстве, пакінуў яго з радасцю ў сэрцы і ў добрым настроі.

6 декабря на базе Воложинского районного центра культуры в рамках проекта международной технической помощи со стороны Агентства США по международному развитию «Искусство за инклюзию людей с инвалидностью» прошёл второй инклюзивный фестиваль «Особенная вселенная». В фестивале принимали участие дети-инвалиды Воложинского района и гости из Столбцовского и Вилейского районов.

Пятница, 09 декабря 2016 11:32

Удивительный мир соломы

Шестого декабря Капуста Леонарда Иосифовна, учитель по классу ДПИ ГУО «Ивенецкая ДШИ», провела открытый урок на тему «Удивительный мир соломы». На открытом уроке присутствовали учителя  и  ученики  школы  искусств,  а  также  работники Ивенецкого ДК.

Была оформлена выставка работ из соломки. Всех поразил своей красотой огромный букет соломенных цветов, сказочный конь с пышной гривой и хвостом из пшеничных колосьев. Удивила своей необычностью и разнообразием коллекция соломенных пауков  -  работа учащихся класса ДПИ.

В начале урока Леонарда Иосифовна очень увлекательно рассказала об истории возникновения соломоплетения. Всем было интересно узнать, что это искусство зародилось ещё в языческие времена. Учитель рассказала об использовании изделий из соломки и значения их в духовной жизни и в быту людей, об искусстных мастерах, чьи изделия поражают своей красотой и сложностью.

Ребята с огромным интересом рассматривали фотографии  с изображением животных и птиц из соломки, с разнообразной одеждой и украшениями, старинной и современной бытовой утварью, величественными царскими вратами, украшавшими в своё время иконостас церкви в деревне Вавуличи Пинского района.

 В конце урока под руководством Леонарды Иосифовны каждый из ребят изготовил из соломки небольшого паучка, как сувенир на память об этой увлекательной встрече.

Пятница, 09 декабря 2016 11:29

Удивительный мир соломы

Шестого декабря Капуста Леонарда Иосифовна, учитель по классу ДПИ ГУО «Ивенецкая ДШИ», провела открытый урок на тему «Удивительный мир соломы». На открытом уроке присутствовали учителя  и  ученики  школы  искусств,  а  также  работники Ивенецкого ДК.

Была оформлена выставка работ из соломки. Всех поразил своей красотой огромный букет соломенных цветов, сказочный конь с пышной гривой и хвостом из пшеничных колосьев. Удивила своей необычностью и разнообразием коллекция соломенных пауков  -  работа учащихся класса ДПИ.

В начале урока Леонарда Иосифовна очень увлекательно рассказала об истории возникновения соломоплетения. Всем было интересно узнать, что это искусство зародилось ещё в языческие времена. Учитель рассказала об использовании изделий из соломки и значения их в духовной жизни и в быту людей, об искусстных мастерах, чьи изделия поражают своей красотой и сложностью.

Ребята с огромным интересом рассматривали фотографии  с изображением животных и птиц из соломки, с разнообразной одеждой и украшениями, старинной и современной бытовой утварью, величественными царскими вратами, украшавшими в своё время иконостас церкви в деревне Вавуличи Пинского района.

 В конце урока под руководством Леонарды Иосифовны каждый из ребят изготовил из соломки небольшого паучка, как сувенир на память об этой увлекательной встрече.

Краязнаўчы музей аказвае паслугі па прадастаўленню інфармацыі для напісання курсавых, дыпломных і іншых навуковых прац па гісторыі Валожынскага раёна.

С сентября 2016/2017 учебного года учащиеся Воложинского района имеют возможность изучать китайский язык. Обучение языку осуществляется преподавателем-волонтером Института Конфуция в Минском государственном лингвистическом университете, приглашенным из Главного управления Институтов Конфуция (Ханьбань, г.Пекин) Лю Янем.

Межшкольные факультативные занятия по китайскому языку проходят на базе государственного учреждения образования «Гимназия №1 г.Воложина», где имеются все необходимыми условиями для эффективного изучения иностранного языка. Обучение ведется в 10 группах. Всего 110 учащихся учреждений образования Воложинского района посещают факультативные занятия по китайскому языку. С 1 декабря 2016 года обучение китайскому языку на платной основе организовано для воспитанников старшей группы государственного учреждения образования «Дошкольный центр развития ребенка «Росинка» г.Воложин.

Занятия ведутся в интересной игровой форме и содействуют развитию устной речи, направлены на постановку фонетики, изучение основ иероглифики и грамматики китайского языка.

Преподавание китайского языка учителем-волонтером из КНР, не только обеспечивает высокий уровень владения современным, живым китайским языком, но и способствуют развитию кругозора обучающихся, помогает им приобщиться к культуре страны изучаемого языка, а в будущем - чувствовать себя уверенно в современном поликультурном многоязычном пространстве в условиях постоянного расширения международных контактов Республики Беларусь.

Четверг, 08 декабря 2016 11:56

“Максіму Багдановічу – 125”

Навукоўцы і пісьменнікі абмеркавалі постаць і спадчыну Багдановіча

Аўтар адзінай прыжыццёвай кнігі вершаў «Вянок». Пачынальнік традыцый айчыннай крытыкі і публіцыстыкі. Выдатны перакладчык і інтэлектуал. Гэтыя факты пра Максіма Багдановіча, аднаго з найярчэйшых нацыянальных класікаў, бадай, згадаюць нават тыя, хто не надта любіў школьныя ўрокі літаратуры. Заўтра наша краіна будзе шырока святкаваць 125-годдзе з дня нараджэння Паэта.

Думаецца, народзіны Максіма — сапраўды вялікае свята для беларусаў. Гэты творца даказаў, што наша мова здольная ўвасабляць матывы і вобразы еўрапейскай паэзіі, што наша літаратура ўжо ў пачатку ХХ стагоддзя «даспела» да выяўлення перадавых урбаністычных матываў, а наша нацыя — душэўна прыняць і сапраўды высока ацаніць творчасць свайго сына, які воляю лёсу вымушаны быў жыць і памерці далёка ад роднай зямлі. Пра тое, што спадчына і постаць Багдановіча знайшлі сапраўды шчыры водгук у сэрцах, сведчаць перайманне яго творчых метадаў наступнікамі, шырокае прадстаўленне вобразаў паэта і герояў яго твораў у выяўленчым мастацтве, скульптуры, мноства музычных інтэрпрэтацый вершаў Страціма. Але яшчэ глыбейшую адданасць Багдановічу можна заўважыць у пэўнай модзе на імёны Максім і — паводле назвы адной з яго паэм — Вераніка.

І сапраўды, у кожнага з нас, хто проста з задавальненнем чытае, глыбока даследуе жыццёвы і творчы шлях паэта, ці хоць бы крыху цікавіцца яго творчасцю і постаццю, — свой Максім Багдановіч. Задуменны? Рамантычны? Крытычна-скептычны? Ды, думаецца, у цэлым, постаць Багдановіча, яго спадчыну і нельга адназначна ахарактарызаваць, апісаць, ацаніць. Для беларускага народа яго спадчына, безумоўна, бясцэнная... але сёння, напярэдадні юбілею творцы варта згадаць зробленае, адзначыць здабыткі і вызначыць перспектывы развіцця багдановічазнаўства.

Таму да грунтоўнай гутаркі мы запрасілі літаратуразнаўцаў, паэтаў, выдаўцоў, практыкаў паэтычнага перакладу, музейшчыкаў, якія шмат гадоў прысвяцілі вывучэнню спадчыны творцы, мемарыялізацыі яго постаці. У зацікаўленым абмеркаванні ўдзельнічалі: Уладзімір ГНІЛАМЁДАЎ, доктар філалагічных навук, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; Вячаслаў РАГОЙША, доктар філалагічных навук, прафесар; Міхась ТЫЧЫНА, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі; Ірына МЫШКАВЕЦ, вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча; Мікола ТРУС, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; Віктар ШНІП, паэт, галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура»; Юлія АЛЕЙЧАНКА, аспірантка філалагічнага факультэта БДУ, адказны сакратар часопіса «Полымя», паэтэса, перакладчыца.


Павялося, што Максім Багдановіч у нас успрымаецца як рамантык. Але ці сапраўды гэта так?

Уладзімір Гніламёдаў: — Сапраўдная паэзія, нават будучы вельмі рэалістычнай, аналітычнай, філасофскай, не пазбаўленая рысаў рамантызму. Яна заўсёды імкнецца кудысьці за ідэалам. Таму і Багдановіч, безумоўна, паэт-рамантык. Без рамантычных крылаў ён наўрад ці дасягнуў бы ў нашым уяўленні такіх завоблачных вышыняў, не адрываючыся пры гэтым ад зямлі, вельмі выразна, навобмацак яе адчуваючы. Багдановіч — сапраўдны адраджэнец. І з гэтай прычыны ён не мог не быць рамантыкам. На той час, калі пісаў паэт, нацыянальнае адраджэнне было маштабным, занадта цяжкім, амаль нерэальным праектам. Але такія людзі, як Максім, узяліся за гэтую справу, і рамантызм ім у гэтым дапамог.

Вячаслаў Рагойша: — Сапраўды, паэт, які выдатна ведаў усе плыні і напрамкі сусветнага прыгожага пісьменства, арыентаваўся найперш на традыцыі рускай і беларускай рэалістычнай літаратуры, па-наватарску развіваў іх. Зразумела, Багдановічу не былі чужыя і рамантычныя (дакладней — неарамантычныя) тэндэнцыі, як, зрэшты, стылёвыя павевы сімвалізму, імпрэсіянізму і некаторых іншых тагачасных мадэрнісцкіх літаратурных плыняў. Што да пэўных рамантычных элементаў у яго творчасці, то яны, як слушна лічыў ён, прысутнічаюць нават у найбольш тыповых рэалістаў. Рэалізм як творчы метад і стыль пераважаў ва ўсіх родах, відах і жанрах творчай дзейнасці Багдановіча: лірыцы, эпасе, мастацкім перакладзе, літаратурнай крытыцы, даследаваннях па гісторыі і тэорыі літаратуры. А гэта карэнным чынам супярэчыць колішняму (ды, здараецца, і цяперашняму) вызначэнню яго як творцы «чыстае красы».

Міхась Тычына: — Максім Багдановіч і ёсць Багдановіч Максім, што «за 8—9 год свайго праўдзівага існавання прайшоў усе шляхі, а па часці і сцежкі, каторыя паэзія еўрапейская пратаптывала болей ста год». З яго вершаў можна «лёгка зрабіць «кароткі паўтарыцельны курс» еўрапейскіх напрамкаў веку: класіцызм, сентыменталізм, рамантызм, рэалізм, «урэсьце, мадэрнізм — усё, нават у іх рожных кірунках, адбіла яго паэзія, вялікую ўнутраную рухавасць мае яна»!

Ірына Мышкавец: — Я ўспрымаю Максіма Багдановіча як рамантыка, гэта першае, што я адчула пры знаёмстве з яго творчасцю. Я хоць цяпер ведаю намнога больш, усё ж рамантызм для мяне застаецца на першым месцы.

Мікола Трус: — Так, для ўспрымання Максіма Багдановіча як рамантыка ёсць усе падставы. Па-першае, ён з энтузіязмам уключыўся ў працэс нацыятворчасці. І гэта ва ўмовах скептычнага стаўлення да беларускай справы ў тагачасным грамадстве наогул і ў блізкім акружэнні паэта ў Ніжнім Ноўгарадзе і Яраслаўлі ў прыватнасці. Па-другое, для М. Багдановіча характэрная рэтраспектыўнасць мыслення: вывучэнне мовы, гісторыі свайго народа, культываванне мінуўшчыны, курс на засваенне еўрапейскага і сусветнага мастацкага вопыту. Па-трэцяе, вобраз рамантыка-самотніка выдатна падмацоўваецца і ілюструецца фактамі біяграфіі і ўласна творчасцю паэта. Іншая справа, што Максім Багдановіч — чалавек светапогляднай шырыні і вялікага мастацкага дыяпазону.

Віктар Шніп: — У кожнага, хто любіць і чытае Максіма Багдановіча, сваё меркаванне наконт ягонай творчасці. Для некага ён рамантык, а для некага філосаф. А Багдановіч і рамантык, і філосаф. У ягонай творчасці ёсць і ўсмешка, і рэфлексія. Багдановіч — геній!

Юлія Алейчанка: — Думаецца, творчасць Максіма Багдановіча, як і іншых яскравых адраджэнцаў айчыннай літаратуры, прынамсі Янкі Купалы, нельга заганяць у рамкі толькі адной мастацкай плыні. Безумоўна, Багдановіч меў у шырокім сэнсе рамантычнае светаадчуванне: пакутлівы боль ад несупадзення высокага ідэалу і рэальнасці, інтарэс да гісторыі, фальклору роднага народа і народаў далёкіх, адухаўленне прыроды, уяўленне аб узвышаным, недасяжным вобразе каханай. Аднак, перакладаючы лепшыя класічныя ўзоры еўрапейскай літаратуры, паэт не мог не ўзбагачаць уласную вобразную сістэму рысамі сімвалізму, імпрэсіянізму. Як, напрыклад, у Верлена. Да таго ж гэта зусім не калькаванае, бяздумнае запазычанне. Успрыманне свету памежна пачуццёва, у выглядзе вобразаў-сімвалаў было ў прыродзе Багдановіча-мысляра. Паскоранае развіццё маладой беларускай літаратуры вымагала ад творцаў цікавага сінтэтычнага злучэння рыс розных мастацкіх плыняў, сістэм.


Паэтычныя творы Багдановіча па сваёй яркасці і вядомасці значна «засланяюць» створанае ім у іншых жанрах. Ён жа быў выдатным крытыкам, публіцыстам. Магчыма, варта папулярызаваць менавіта гэтыя аспекты творчай спадчыны класіка?

Уладзімір Гніламёдаў: — Максім Багдановіч у літаратуры — постаць універсальная, рэнесансная. Варта згадаць, што ўсе дзеячы італьянскага Рэнесансу былі шматграннымі паводле сваіх творчых інтарэсаў, таленту і магчымасцяў. І Багдановіч у многім — менавіта такая асоба. Калі разглядаць яго публіцыстыку, навуковыя артыкулы, крытыку, — нам адкрываецца неверагодная глыбіня таленту і асобы!

Міхась Тычына: — Для таго каб пачынаць, — казаў Альберт Эйнштэйн, — трэба мець як мінімум ідэю, гіпотэзу. Нельга чытаць вершаваны тэкст, не маючы пункту гледжання. І наадварот — маючы пункт гледжання, нельга вывучаць тэкст: прырода сучасных ведаў імкнецца спалучаць абодва меркаванні. Што ўмеў Максім Багдановіч: паэт і крытык...

08-12-2016-5

Вя­ча­слаў РА­ГОЙ­ША

Вячаслаў Рагойша: — З вамі згодны, аднак не цалкам. Паэтычныя творы пісьменніка па сваёй вядомасці сапраўды «засланяюць» яго працу ў іншых сферах дзейнасці. Але не згаджуся, што — «па сваёй яркасці». Пра Багдановіча можна (і трэба!) гаварыць не толькі як пра выдатнага пісьменніка, але і вучонага: літаратуразнаўцу, сацыёлага, этнографа, філосафа... І калі створанае Багдановічам-крытыкам, гісторыкам і тэарэтыкам літаратуры ўжо ўвогуле няблага даследавана, то пра іншае маем даволі слабое ўяўленне. Вось яскравы прыклад. Ён жа яшчэ ў 1909 годзе апублікаваў у яраслаўскай газеце «Голос» цікавае эсэ «После концерта Яна Кубелика», у якім у жывой, нязмушанай форме расказаў пра ўражанне ад выступлення вядомага чэшскага скрыпача. Праз пяць гадоў у тым самым выданні надрукаваў рэцэнзію на «Музыкальный словарь» Ю. Энгеля, знанага ў свой час рускага музычнага крытыка, кампазітара і перакладчыка. Пры гэтым рэцэнзент выказаў надзвычай слушныя заўвагі аўтару слоўніка. Трапныя, дакладныя заўвагі Багдановіча неабвержна сведчаць, што ў яго асобе перадрэвалюцыйная Расія мела выдатнага музычнага крытыка, а тагачасная Беларусь — пачынальніка нацыянальнага музыказнаўства. Такім чынам, ёсць усе падставы «папулярызаваць» і гэты «аспект творчай дзейнасці класіка».

Ірына Мышкавец: — На маю думку, Максім Багдановіч, у першую чаргу, Паэт, яго вершаваныя творы — неўміручая класіка (магчыма, пафасна, але так лічу). У новай экспазіцыі музея паэзія застаецца дамінуючай, але у трэцяй зале «Росквіт творчага таленту» мы якраз і асвятляем шырока рознабаковую яго творчасць, паказваем праграмныя — празаічныя, крытычныя, публіцыстычныя творы на падставе фондавых матэрыялаў, раскрываем яго дзейнасць як перакладчыка. І такім чынам, імкнёмся падкрэсліць унікальнасць М. Багдановіча, шырокі дыяпазон яго творчасці пры надзвычай кароткім жыццёвым шляху.

Мікола Трус: — Паэзіі па сваёй прыродзе наканавана засланяць сабой усе жанры, яна самадастатковая і яркая. Менавіта паэтычныя творы адначасова звернуты і да сучаснасці, і да вечнасці, утрымліваюць эмоцыю, пульсуючую думку, яны зразумелыя для нашчадкаў, прадстаўнікоў розных пакаленняў. Крытыка і публіцыстыка М. Багдановіча закранае пытанні, актуальныя найперш для свайго часу; іх сённяшняе прачытанне патрабуе пэўнай гістарычнай і літаратуразнаўчай кампетэнтнасці — гэта істотна звужае аўдыторыю аналітыкаў і рэтранслятараў. Для часу аўтара «Вянка» характэрна дамінаванне нацыяабарончых пазіцый, зафіксаваных якраз у крытыцы і публіцыстыцы, таму зварот да гэтых жанраў сярод многіх іншых задасць лагічныя, не зусім для нас зручныя, пытанні: а ці ўсё, пра што дбаў Багдановіч, спраўджана, ці сталі мы вартымі прадаўжальнікамі яго справы?

08-12-2016-6

Вік­тар ШНІП

Віктар Шніп: — Багдановіч быў Паэтам і заўсёды будзе Паэтам. А ягоны наробак у іншых жанрах гаворыць пра тое, калі б ён пражыў гадоў семдзесят, то мы б мелі ў асобе Максіма Багдановіча і знанага крытыка, і публіцыста, і раманіста, і перакладчыка. У творцы быў вялікі патэнцыял таленту на ўсе літаратурныя жанры. І сёння варта згадаць ягоную крытыку і публіцыстыку. Без іх творчы партрэт Багдановіча будзе не поўным.

Юлія Алейчанка: — Нельга сказаць, каб гэтыя бакі творчага жыцця Максіма Багдановіча засталіся «ў цені». Пра Багдановіча — перакладчыка і крытыка пісалі М. Стральцоў, А. Лойка, С. Майхровіч, Р. Бярозкін, Б. Сачанка, В. Рагойша. Ды і маладыя даследчыкі працягваюць пісаць. Проста створанае ў галіне паэзіі заўсёды больш заўважнае для шырокай чытацкай аўдыторыі, чым, скажам, працы ў галіне літаратуразнаўства, крытыкі, якія больш цікавыя спецыялістам. Нягледзячы на тое, што дасягненні Багдановіча ў названых сферах велізарныя.


Што найбольш прываблівае ў асобе Багдановіча — трагічны лёс, багатая спадчына ці той факт, што чалавек, жывучы далёка ад Беларусі, здолеў стаць нашым нацыянальным сімвалам?

Уладзімір Гніламёдаў: — Багдановіча выразна вылучае пафас права чалавека на індывідуальнасць, свой аўтаномны інтымны свет, упэўненасць у тым, што ўнутраныя перажыванні чалавека могуць быць цікавымі і іншым. Ён таму і адмовіўся ад прамых матываў, пайшоў па шляху духоўнага самавыяўлення, працаваў у многім на непаэтычным матэрыяле. Калі ў Купалы і Коласа ярка бачыцца традыцыйная фальклорная аснова, музыка, песеннасць, пейзажы, то Багдановіч нібыта распавядае ўласныя гісторыі. Гэты матэрыял хіліцца да прозы, але аўтар здолеў з яго будаваць паэтычныя радкі, знаходзіць душэўную падтрымку і разуменне. Паэт думаў не толькі пра сябе, але і пра Беларусь у цэлым.

Міхась Тычына: — Максім Багдановіч, як ніхто іншы, востра адчуваў рух сучаснай яму цывілізацыі і глыбока перажываў адставанне беларусаў у гэтым руху. Ён радаваўся, «прыглядваючыся да беларускай пісьменнасці», што «яе аднакалёрны слой стаў патроху дзе-нідзе сцясняцца, у ім з'явілася колькі ядзер, сабраўшы ў сабе ўсяго яго яркасць, з кожным годам усё больш узрастаючы і ў сваім развіцці прымаючы асабістыя колеры».

Вячаслаў Рагойша: — Прываблівае ўсё названае. І трагічны лёс, які нечым нагадвае лёс яго сябра, што «быў, як месяц, адзінокі», — пісьменніка Сяргея Палуяна. І тое, што, жывучы далёка ад Беларусі, ён здолеў стаць нацыянальным сімвалам, дапамог беларусам, кажучы словамі Івана Франко, «выпрацаваць пашпарт на інтэлігентнасць». А дзеля гэтага зрабіў усё, каб праславіць Беларусь, яе культуру, гісторыю, мову. Ды найбольш, несумненна, прываблівае багатая творчая спадчына паэта, увасобленая ў эстэтычным набытку, «спажытку душы» — творах інтымных, пейзажных, грамадзянскіх, гісторыка-патрыятычных, філасофскіх, духоўных, гумарыстычных, дзіцячых і іншых.

Ірына Мышкавец: — Мой адказ падзяляецца паміж «багатай спадчынай» і «дарогай да вяршынь нацыянальнай паэзіі». Як супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча я ведаю, што ён пісаў не толькі па-беларуску. У яго многа рэчаў на рускай мове, па некаторых звестках, настолькі свабодна валодаў украінскай мовай, што пісаў на ёй артыкулы і вершы. У наш час, калі сціраюцца грані паміж краінамі, мовамі і культурамі, напэўна, трэба падкрэсліваць, што зрабіў Багдановіч для Беларусі, беларусаў, для нацыянальнай самасвядомасці. Па-за межамі Беларусі прэзентаваць яго як пісьменніка сусветнага ўзроўню, творчасць якога зразумелая для любога жыхара маленькай планеты Зямля.

Мікола Трус: — На маю думку, прывабнасць Багдановіча заключаецца ў цэласным бачанні яго біяграфіі і творчасці — яны папросту непадзельныя. У выніку перад намі ў многім міфалагізаваны жыццяпіс, вытрыманы ў канонах народнага спачування да нягодаў, што выпалі на долю паэта, багата інтэрпрэтаваны стараннямі даследчыкаў у каардынатах любові і захаплення асобай і творчасцю вечна маладога класіка.

Віктар Шніп: — Мяне ў творчасці Багдановіча ў першую чаргу прываблівае ягоная Паэзія. Паэзія сапраўдная і вечная. Усё астатняе — і трагічны лёс, і багатая спадчына, і той факт, што чалавек, жывучы далёка ад Беларусі, здолеў стаць нашым нацыянальным сімвалам, — другаснае. Калі ў творцы няма геніяльных твораў, ніякая біяграфія яму не дапаможа быць вялікім паэтам. Калі паэт вялікі, тады і ягоная біяграфія набывае сваю веліч.

Юлія Алейчанка: — Усё названае вартае цікавасці і гонару. Але ж, пэўна, яшчэ са школьных гадоў мы спачатку знаёмімся з яго чароўнымі паэтычнымі радкамі, а потым нязменна пачынаем капаць глыбей, цікавіцца лёсам гэтага незвычайнага чалавека. Безумоўна, тое, што Багдановіч — сімвал, разумееш адразу.


Якіх выданняў, прысвечаных Багдановічу, не хапае на айчынным кніжным рынку?

Уладзімір Гніламёдаў: — Спадчына і асоба гэтага творцы невычарпальныя. Выданні твораў Багдановіча варта паўтараць, магчыма, пашанцуе адкрыць і новыя творы класіка. Пра асобу Багдановіча пісалі не толькі літаратуразнаўцы і крытыкі, але і паэты, празаікі, пра творцу ёсць опера на лібрэта Алеся Бачылы і музыку Юрыя Семянякі. Але я чакаў бы грунтоўнага інтэлектуальнага рамана кшталту стральцоўскай «Загадкі Багдановіча». У гэтым творы можа быць асэнсаваны жыццёвы шлях Максіма, яго творчасць, дарога да літаратуры і дарога да Беларусі. Багдановіч шмат скажа чалавеку, асабліва маладому, адкажа на пытанні аб яго маральных, эстэтычных, духоўных запатрабаваннях. Таму, на маю думку, такі твор сёння вельмі патрэбны.

Міхась Тычына: — Яго дзіўная выснова: «Беларускіх вершаў у нас яшчэ не было — былі толькі вершы, пісаныя беларускай мовай». І праз «зорачкі», якія адкрывалі новы шлях наперад: «...але яны павінны быць і будуць». Тут усё, ад пачатку да канца, трэба рабіць самому: «...бярымося ж за гэту нялёгкую, але вясёлую работу!»

Вячаслаў Рагойша: — У кнігарнях цяжка, а то і немагчыма знайсці хоць бы невялічкую, недарагую кніжку яго выбраных вершаў (як, зрэшты, і іншых беларускіх паэтаў-класікаў). Цудоўна, што мы маем грунтоўную энцыклапедыю «Максім Багдановіч». Але пакуль што няма мастацка-дакументальных твораў пра яго (накшталт колішняга рамана Яўгена Міклашэўскага «Каханне і смерць, або Лёс Максіма Багдановіча» — ці не варта было б перавыдаць яго?). Што да іншага, не кніжнага, то не стае паштовак, марак, паштовых канвертаў, значкоў, магніцікаў і інш. з выявамі самога Багдановіча, яго помнікаў, літаратурнага музея, асобных прадметаў з экспазіцыі гэтага музея і г. д. Неўзабаве, у маі наступнага года, мы будзем адзначаць стагоддзе з дня смерці Багдановіча. Па сутнасці, з сёлетняга снежня пачынаецца калі не «Год Багдановіча», то «Паўгоддзе Багдановіча». Варта ўлічыць гэтыя даты і падумаць пра годнае ўшанаванне класіка беларускай літаратуры.

Ірына Мышкавец: — Вельмі хацелася б, каб з'явіліся дзіцячыя кніжкі пра Максіма, пра яго жыццё і вершы, з малюнкамі і цікавымі ілюстрацыямі. Яшчэ я мару, каб на свеце з'явілася «Кніга пра Кнігі» (умоўная назва), старонкі якой былі б прысвечаны зборніку вершаў Максіма Багдановіча «Вянок» (1913 года), тым арыгінальным экзэмплярам, якія захаваліся да нашага часу (супрацоўнікам музея вядома пра 37 асобнікаў).

Мікола Трус: — У першую чаргу не хапае годна аформленага Поўнага збору твораў паэта. Я маю на ўвазе паліграфічнае выкананне. Трохтомнік, выдадзены ў першай палове вельмі небагатых 1990-х гадоў і потым паўтораны, на фоне сённяшніх выданняў класікаў літаратуры выглядае непрэзентабельна, папросту зрэбна. Ад таго часу багдановічазнаўства істотна прасунулася наперад, таму ёсць што паправіць і ўдакладніць у тэкстах і каментарыях.

Віктар Шніп: — Не хапае танных выданняў, даступных усім. І наогул творы Багдановіча варта шырока скарыстоўваць у прапагандзе беларускай культуры.

Юлія Алейчанка: — Сёння маем ужо і энцыклапедыю «Максім Багдановіч», і новую кнігу «Я не самотны...» выдавецтва «Мастацкая літаратура», і шмат манаграфій, прысвечаных жыццёваму і творчаму шляху класіка. Аднак застаюцца яшчэ неразгаданыя загадкі Багдановіча. Напрыклад, падчас нядаўняй творчай сустрэчы Мікола Трус агучыў цікавы факт аб публікацыі Максіма Багдановіча ў ЗША... Няхай будзе болей такіх адкрыццяў.


Чым вам асабіста блізкі Багдановіч і яго творчасць?

Уладзімір Гніламёдаў: — Найперш вершамі, лірыкай. Памятаеце вядомы верш «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы...» — як прыгожа, змястоўна, паэтычна напісаў Багдановіч. Гэтыя радкі здольныя нават слязіну выціснуць з вачэй. Сведчанне сапраўднага таленту паэта — калі ён здольны праз верш вярнуць чытача да яго першасутнасці, чалавечнасці. Які верш ні вазьмі — і пра Мушку-зелянушку, і пра Скарыну, які сочыць зоры на небе, — ва ўсім адчуваецца непаўторнае паэтычнае светаўспрыманне, незвычайны талент Багдановіча. Я назваў бы яго беларускім Арфеем — бо творца здольны быў так спяваць, што заслухваліся сучаснікі, і гэтую песню мы чуем сёння, яна дадае нам сіл.

Міхась Тычына: — Усякі з нас з дапамогай Максіма Багдановіча «выясніўшыйся, абасобніўшыйся пісьменнік», хоць праз адно гэта «вабіць сваёй яркасцю, як аганёк матылькоў, і, прывабіўшы, гуртуе вакол сябе, творыць свой шлях».

Вячаслаў Рагойша: — Калі казаць не толькі пра ўсеагульную чытацкую любоў да паэзіі Багдановіча, а пра тое, чым яшчэ ён мне блізкі, блізкі асабіста, чаму я вучыўся і вучуся ў яго, то тут трэба згадаць і асобныя моманты маіх уласных зацікаўленняў як вучонага-літаратуразнаўцы: тэорыя літаратуры, вершазнаўства, перакладазнаўства, літаратурныя ўзаемасувязі (найперш беларуска-ўкраінскія). Глыбокія, арыгінальныя, павучальныя распрацоўкі гэтых (і іншых) праблем навукі пра літаратуру можна знайсці ў Поўным зборы твораў М. Багдановіча (Мінск: Навука і тэхніка, 1992—1995), у трохтомніку, які, дарэчы, так і просіцца на перавыданне. А гэта ўжо частка адказу і на папярэдняе пытанне.

Ірына Мышкавец: — «Максім умеў знаходзіць у самай простай, іншы раз зусім не мудрагелістай гаспадарцы субяседніка, самае для іх абодвух важнае і патрэбнае. І гэта зараз жа і міжволі дазваляла чалавеку паказаць самае каштоўнае, чалавечнае, што ў ім было», — так напісаў пра паэта яго сябра Дзіядор Дзябольскі, прычым успаміны з'явіліся на свет праз 40 гадоў пасля апошняй сустрэчы. Мяне і Максіма Багдановіча падзяляе амаль стагоддзе, але я гатова падпісацца пад гэтымі словамі яго сябра. Зразумела, я не магу гаварыць з паэтам напрамую, але праз вершы адчуваю яго зварот у будучыню, да нас, чытачоў, якія жывуць у ХХІ стагоддзі.

Мікола Трус: — Яшчэ з часу студэнцтва я пачаў вывучаць і ўспрымаць жыццё і творчасць «песняра чыстай красы» (А. Луцкевіч), што называецца, навобмацак — праз архівы і дакументальныя сведчанні. Гэтаму спрыяла васьмігадовая праца ў Літаратурным музеі М. Багдановіча, такога «матэрыялістычнага» падыходу я прытрымліваюся і цяпер. У пачатку гэтага года адзначыў свой даследчыцкі багдановічазнаўчы юбілей — 100 артыкулаў у беларускіх і замежных выданнях. Але маючы столькі публікацый, манаграфію, вопыт стварэння энцыклапедыі «Максім Багдановіч», я не магу і блізка сказаць, што гэтая тэма для мяне, як радовішча, набліжаецца да вычарпанасці. Наадварот, з кожным захадам адкрываюцца ўсё большыя перспектывы для росшукаў, не кажучы пра інтэрпрэтацыю спадчыны. Адшукаў прыжыццёвае выданне нарыса «Угорская Русь» (1916), ажыццёўленае ў ЗША, і адразу ледзь не рэвалюцыя ў свядомасці — наколькі адным фактам пашыраецца наша прысутнасць у свеце, і як каардынальна змяняюцца пры гэтым ракурсы асэнсавання творчасці М. Багдановіча.

Юлія Алейчанка: — Інтэлігентнасцю, прынцыповасцю, увагай да культурных скарбаў іншых краін, гуманістычнай скіраванасцю творчасці. А яшчэ вялікай энергіяй радка, сканцэнтраванасцю сэнсу ў слове.

Віктар Шніп: — Любоўю да Беларусі.

Абмеркаванне вяла Марына ВЕСЯЛУХА

Фота Кастуся ДРОБАВА, Яўгена ПЯСЕЦКАГА і з асабістых архіваў герояў

Четверг, 08 декабря 2016 09:53

Семья, как много в этом слове

В Вишневской сельской библиотеке 7 декабря состоялся круглый стол на тему «Семья, как много в этом слове ». На мероприятие были приглашены учащиеся ГУО «Вишневский учебно - педагогический комплекс детский сад - средняя школа Воложинского района», социальный педагог школы Пупа Тереза Петровна и классный руководитель Коновко Марина Евгеньевна. Ребята приняли участие в обсуждении следующих вопросов: что такое семья, что мы понимаем под значением «семейные ценности», какова роль семьи в наше время. Так же состоялся просмотр социального фильма с обсуждением о семейных ценностях «Семья». Библиотекарем Жвирко Еленой Геннадьевной была подготовлена книжная выставка «Семья – это то, что с тобою всегда!». Провели мероприятие библиотекарь Воложинской ЦРБ Трахимович Виктория, помощник благочинного по работе с молодежью Малейкович Сергей.

С 9 декабря 2016 года по 8 января 2017 года  в Республике Беларусь проводится благотворительная новогодняя акция «Наши дети».

В рамках  акции в Воложинском районе пройдут новогодние мероприятия для разной категории участников.

С 21 по 30 декабря для 4450 детей пройдут новогодние праздничные мероприятия в 29 учреждениях общего среднего, дошкольного и специального образования.

В новогодних мероприятиях 22-23 декабря для 45 учащихся ГУО «Чеховщинская вспомогательная школа-интернат» и 18 детей, находящихся на оздоровлении в данном учреждении образования примут участие начальник Департамента охраны МВД Республики Беларусь Хоменко С.Н., министр по чрезвычайным ситуациям в Республике Беларусь Ващенко В.А.

Участниками республиканского благотворительного новогоднего праздника для детей с участием Президента Республики Беларусь А.Г.Лукашенко во Дворце Республики в 23 декабря 2016 года станут 5 представителей учреждений общего среднего образования Воложинского района.

Встречать участников главной районной елки   27 декабря в районном Центре культуры будут Дед Мороз, Снегурочка и другие сказочные персонажи.

Более 300 детей из  учреждений образования района примут участие в новогоднем шоу: победители районных, областных и республиканских  олимпиад, конкурсов, спортивных соревнований, активисты детского и молодежного движения, дети-сироты, ребята из многодетных, малообеспеченных и приемных семей.

Перед началом представления будут проводиться игры, конкурсы и новогодние викторины. 

Никого не оставит равнодушным праздничное представление «Волшебные часы». 

Участие в празднике примет руководство Воложинского района.   

В этот же день участниками новогоднего представления будут дети-инвалиды (102 ребёнка), воспитывающиеся в семьях Воложинского района.        

Гостей праздника ожидают    сладкие подарки от руководства района. 

28 декабря поздравят с наступлением Нового года детей, находящихся на лечении в детском отделении УЗ «Воложинская ЦРБ», учащиеся ГУО «Средняя школа №2 г.Воложина» и воспитанники ГУО «Центр творчества детей и молодёжи Воложинского района».

Принять участие в областном новогоднем благотворительном празднике с участием губернатора Минской области С.Б.Шапиро 29 декабря на базе государственного учреждения «Дворец искусств г.Солигорска» смогут 16 учащихся учреждений общего среднего образования района.

5 января 2017 года на базе государственного учреждения образования «Средняя школа №1 г.Воложина» пройдет новогоднее мероприятие для 25 учащихся, победителей ІІ этапа республиканской олимпиады по учебным предметам, исследовательских и творческих конкурсов,  спортивных соревнований.

Страница 2021 из 2143

Задайте вопрос