Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

sdfg3t12dgУ раённай вясновай спартакіядзе сярод клубаў па фізічнай культуры і спорце прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый аграпрамысловага комплексу раёна і здачы нарматываў дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу, якія адбыліся ў суботу на стадыёне мікрараёна Сельгастэхніка, удзельнічалі 10 каманд. Спартакіяда праводзілася па дартсе, гіравым спорце, лёгкай атлетыцы, міні-футболе. У першым відзе спорту перамогу святкавалі прадстаўнікі КСУП “Пяршаі-2014”, 24-кілаграмовая гіра лепш за іншых пакарылася спартсмену з воінскай часці 30695. Лепшымі лёгкаатлетамі сталі бегуны з КСУП “Падбярэззе”. Напружанымі атрымаліся і спаборніцтвы па міні-футболе. У фінальнай гульні сышліся каманды ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка” і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, на п’едэстале лідарства ў выніку двух удалых вырашальных пенальці апынуліся работнікі аграпрамысловага прадпрыемства. Па выніках жа спартакіяды трэцяе месца прысуджана камандзе КСУП “Падбярэззе”, “серабро” заваявалі прадстаўнікі РАНС, а “золата” дасталося воінскай часці 30695. Здача ж нарматываў комплексу заключалася ў такіх практыкаваннях, як скачок у даўжыню з месца, нахіл наперад, уздыманне тулава са становішча лежачы на спіне за 60 секунд, падцягванне на высокім турніку, а таксама агульны для ўдзельнікаў бег на дыстанцыі 30 метраў. Удзельнікі, якія выканалі нарматывы, будуць узнагароджаны адпаведнымі значкамі і пасведчаннямі. Пераможцы ж з ліку прадстаўнікоў АПК атрымалі яшчэ і асабістыя прызы. Іх уручыў спартсменам старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віктар Станіслававіч Гідлеўскі.

Среда, 25 мая 2016 14:36

Прием граждан

 

26 мая 2016 г. в Воложинском районном объединении профсоюзов,

 каб. 213

с 13.00 до 15.00 состоится профсоюзный прием граждан правовым инспектором труда

Силич

Еленой Анатольевной

по вопросам, касающихся разъяснений норм законодательства, регулирующих сферу трудовых и связанных с ними правоотношений. Предварительная запись на прием по телефону 58935 каб. 213

 

      VI Рэгіянальны конкурс-пленэр маладых пейзажыстаў імя Ф.Рушчыца суайчыніка - мастака, графіка, сцэнографа, прафесара жывапісу, адбыўся ў чарговы раз 21 мая 2016г. у аг.Багданаве на радзіме славутага мастака.

     В конкурсе – пленэры ўдзельнічалі  38 юных мастакоў, якія прадстаўлялі ўсе дзіцячыя школы мастацтваў Валожынскага раёна і акрамя гэтага, у конкурсе-пленэры прынялі ўдзел 4 юных мастакоў з   ДУА  “Вілейская  дзіцячая школа мастацтваў”, 4 удзельніка з гімназіі Фердынанда Рушчыца з вёскі Рудаміна (Вільнюскі раён) і 3 удзельніка з г. Мінска школы – студыі мастацтваў.

 Журы конкурса ўзначаліў Алесь Адамавіч Квяткоўскі, член саюза мастакоў Беларусі.

    Усе ўдзельнікі пленэра  наведалі фамільнае захаванне сям,і Рушчыцаў, усклалі кветкі.

       Урачыстае адкрыццё пленэра праходзіла ў Багданаўскім філіале  ДУА «Вішнеўская дзіцячая школа мастацтваў».

      Адкрыў конкурс-пленэр ім.Ф.Рушчыца - старшыня раённага Савета дэпутатаў С.Ф.Глінскі.

      Цікавую і   займальную  прэзентацыю  «Слово про Рущица» падрыхтавала вучаніца Валожынскай гімназіі   Уласік Жанна.

    Затым на працягу некалькіх гадзін   юныя  канкурсанты  мастацкага пленэра малявалі свае працы на фамільнай усадзьбе Рушчыцаў у  Багданаве. Кожны пастараўся знайсці свой ракурс, адшукаць той непаўторны пейзаж, зафіксаваць цудоўныя моманты з жыцця такога прыгожага кутка.

Пленэр конкурс праводзіўся  ў дзьвух  узроставых катэгорыях “малодшая і старэйшая”.

Гран-пры на конкурсе- пленэры ў старэйшай катэгорыі атрымала  Даманская Марыя з  ДУА «Валожынская  дзіцячая школа мастацтваў» і   Белагрывы  Данііл у малодшай катэгорыі  з Гародзькаўскага філіала  ДУА «Валожынская дзіцячая школа мастацтваў»      

Першае месца ў старэйшай катэгорыі на  конкурсе-пленэры атрымала  работа Барбашынскай Дзіяны з  ДУА «Валожынская  дзіцячая школа мастацтваў», у малодшай катэгорыі лепшай таксама прызнана работа  Ленкевіча Максіма з  ДУА «Вілейская дзіцячая  школа мастацтваў»; два других  месцы падзялілі Балбачан Елізавета з  ДУА «Івянецкая дзіцячая школа мастацтваў» і  Рэвяка Юліяна таксама з ДУА «Івянецкая дзіцячая школа мастацтваў», два трэціх месцы прысуджаны ў старэйшай катэгорыі Колабавай Дзіяне з г. Мінска школа - студыя мастацтваў, Лаврыновіч Ганне з ДУА «Івянецкая дзіцячая школа мастацтваў»  . 

     Прызы ад сузаснавальніка мерапрыемства  ГА «Польска Мацеж Школьна»   уручыла  старшыня  Ала Аляксандраўна Макарэвіч.

  Лаурэатам і дыпламантам  конкурса  ўручаны  дыпломы  і памятныя сувеніры  ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі  Валожынскага  раённага   выканаўчага камітэта.

   Усе работы юных мастакоў засталіся ў Багданаве, дзе будуць выстаўлены ў музеі, зал якога знаходзіцца у будынку Багданаўскага філіяла ДУА “Вішнеўская дзіцячая школа мастацтваў”.

Дырэктар  ДУА «Вішнеўская  

дзіцячая  школа мастацтваў»                        А. К.Каравайская

 

DSC01592

DSC01595

В Воложинском районном краеведческом музее открылась выставка еврейских “выцiнанак” народной художницы Валентины Слюнченко, посвященная 125-летию стихотворения великого поэта Хаима Бялика “К птице”, написанному в Воложине. П ервые посетители смогли ознакомиться с ней в Ночь музеев с 18 на 19 мая, а официальное открытие прошло 23 мая. Добро пожаловать!

SAM 1981

Понедельник, 23 мая 2016 16:30

Торжественное собрание

В связи с 20-летием Воложинского районного узла почтовой связи Минского филиала РУП «Белпочта» в коллективе прошло торжественное собрание, на котором чествовали лучших работников отрасли, ветеранов труда, всех, для кого почта стала частью жизни.

Подарок от Воложинской районной организации РОО «Белая Русь» вручил заместитель председателя Воложинского районного исполнительного комитета, член Президиума районной организации Петр Иосифович Бибик.

xvgsdt

26 мая 2016 года в 18.00 на базе РЦК пройдет I Воложинский районный фестиваль игр веселых и находчивых среди работающей молодежи. Тема игры «Пятница – 13». В программе принимают участие следующие команды: отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи – «КультУРА»; отдел образования, спорта и туризма – «Педагогические мастерки»; войсковая часть 30695 – «Шанель»; УЗ «Воложинская ЦРБ» - «Академия – 103». Фестиваль приглашает всех, кто ценит юмор и любит смех.

Понедельник, 23 мая 2016 11:20

Прием граждан

 

26 мая 2016 г. в Воложинском районном объединении профсоюзов,

 каб. 213

с 13.00 до 15.00 состоится профсоюзный прием граждан правовым инспектором труда

Силич

Еленой Анатольевной.

по вопросам, касающихся разъяснений норм законодательства, регулирующих сферу трудовых и связанных с ними правоотношений. Предварительная запись на прием по телефону 58935 каб. 213

 

444vceganjmtУ адпаведнасці з планам падрыхтоўкі да выканання задач па прызначэнні органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны на базе Валожынскага раёна 12 мая 2016 года прайшлі абласныя вучэнні. У ходзе вучэнняў былі адпрацаваны дзеянні грамадзянскіх фарміраванняў па ліквідацыі розных надзвычайных сітуацый. Для правядзення вучэння былі задзейнічаны ДУ «Валожынскі РЦГиЭ», аддзел культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама, Валожынскі РАУС, раённая ветэрынарная станцыя. Зацікаўленыя службы практычна адпрацавалі пытанні ўзаемадзеяння па забеспячэнню бяспекі насельніцтва і тэрыторый.

Понедельник, 23 мая 2016 11:10

Сустрэча з сацыяльнымі педагогамі

3xvceganjmtДзеці - гэта самае дарагое, што ёсць у бацькоў. Мамы і таты імкнуцца даць ім усё самае лепшае, каб яны ні ў чым не мелі патрэбу, клапоцяцца аб іх здароўі, вучобе, радуюцца поспехам і разам перажываюць няўдачы. Але існуюць і такія бацькі, якія не жадаюць належным чынам выхоўваць сваіх дзяцей альбо не маюць магчымасці. У такім выпадку дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Такія сем’і патрабуюць кантролю з боку розных суб’ектаў прафілактыкі. Найбольш цесна з імі працуюць сацыяльныя педагогі ўстаноў адукацыі. Менавіта пад іх пастаянным кантролем знаходзяцца дзеці, якія маюць патрэбу ў абароне. Пры наведванні сем’яў сацыяльныя педагогі павінны звяртаць увагу на ўсе існуючыя парушэнні і недахопы, якія маюцца ў доме, а пры неабходнасці, своечасова інфармаваць усіх зацікаўленых суб’ектаў прафілактыкі. Таму ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму Валожынскага райвыканкама была праведзена нарада сацыяльных педагогаў усіх устаноў адукацыі раёна, дзе выконваючы абавязкі начальніка Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Павел Генрыхавіч Тарасевіч падрабязна спыніўся на правілах пажарнай бяспекі ў жылым сектары. Асаблівую ўвагу ён звярнуў на найбольш частыя парушэнні, якія сустракаюцца ў домаўладаннях, а таксама на небяспеку пакідання дзяцей без нагляду, што ў такіх сем’ях бывае дастаткова часта. Ва ўсіх прысутных у гэты дзень была магчымасць задаць пытанні, якія іх цікавяць і абмеркаваць план далейшага плённага супрацоўніцтва.

Інспектар прапаганды і навучання

Валожынскага РАНС

Алеся Радвіловіч

Понедельник, 23 мая 2016 11:08

Сустрэча з працоўным калектывам

ghsd1324dfsaaЗ пачатку 2016 года ў Валожынскім раёне адбылося 14 пажараў і загінула 3 чалавекі, таму праца па папярэджанні пажараў працягваецца. Ратавальнікі нястомна працягваюць паўтараць, што выкананне правіл пажарнай бяспекі неабходна перш за ўсё самім людзям, а не розным службам. У гэты раз работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі гутарку ў працоўным калектыве АСБ «Беларусбанк» у горадзе Валожын. Прысутным распавялі пра асноўныя правілы пажарнай бяспекі. Асаблівую ўвагу надалі небяспецы выпальвання сухой расліннасці і спальвання смецця на прысядзібных участках. Бо ў вясенне-летні пажаранебяспечны перыяд вялікая колькасць пажараў адбываецца менавіта па гэтай прычыне. Таксама падрабязна спыніліся на тым, як правільна дзейнічаць па сігнале «Увага ўсім!» і прадэманстравалі відэафільм на дадзеную тэму. Так як летнія канікулы не за гарамі, а гэта найбольш траўманебяспечны час для дзяцей, прысутным нагадалі і аб небяспецы пакідання дзяцей без нагляду.

Інспектар прапаганды і навучання

Валожынскага РАНС

Алеся Радвіловіч

Страница 2047 из 2143

Задайте вопрос