Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Нарматывы здалі “ на выдатна”!

25.05.2016

sdfg3t12dgУ раённай вясновай спартакіядзе сярод клубаў па фізічнай культуры і спорце прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый аграпрамысловага комплексу раёна і здачы нарматываў дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу, якія адбыліся ў суботу на стадыёне мікрараёна Сельгастэхніка, удзельнічалі 10 каманд. Спартакіяда праводзілася па дартсе, гіравым спорце, лёгкай атлетыцы, міні-футболе. У першым відзе спорту перамогу святкавалі прадстаўнікі КСУП “Пяршаі-2014”, 24-кілаграмовая гіра лепш за іншых пакарылася спартсмену з воінскай часці 30695. Лепшымі лёгкаатлетамі сталі бегуны з КСУП “Падбярэззе”. Напружанымі атрымаліся і спаборніцтвы па міні-футболе. У фінальнай гульні сышліся каманды ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка” і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, на п’едэстале лідарства ў выніку двух удалых вырашальных пенальці апынуліся работнікі аграпрамысловага прадпрыемства. Па выніках жа спартакіяды трэцяе месца прысуджана камандзе КСУП “Падбярэззе”, “серабро” заваявалі прадстаўнікі РАНС, а “золата” дасталося воінскай часці 30695. Здача ж нарматываў комплексу заключалася ў такіх практыкаваннях, як скачок у даўжыню з месца, нахіл наперад, уздыманне тулава са становішча лежачы на спіне за 60 секунд, падцягванне на высокім турніку, а таксама агульны для ўдзельнікаў бег на дыстанцыі 30 метраў. Удзельнікі, якія выканалі нарматывы, будуць узнагароджаны адпаведнымі значкамі і пасведчаннямі. Пераможцы ж з ліку прадстаўнікоў АПК атрымалі яшчэ і асабістыя прызы. Іх уручыў спартсменам старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віктар Станіслававіч Гідлеўскі.