Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Среда, 17 февраля 2016 09:25

Гэта вельмi цiкава!

Напрыканцы студзеня ў гімназіі № 1 Валожына прайшоў V раённы конкурс “Я – вынаходнік” сярод выхаванцаў дзіцячых садкоў і вучняў пачатковых класаў.

Свае работы на конкурс прадставілі 31 удзельнік з 21 установы адукацыі раёна. Спаборніцтвы праводзіліся па пяці намінацыях. І трэба адзначыць, што фантазіі, захапленням і дапытлівасці дзяцей няма межаў: яны могуць і ўмеюць бачыць незвычайнае ў звычайным. Яны не толькі любяць пазнаваць сусвет, але і адкрываць для сябе штосьці новае. Самае галоўнае, што для іх усё гэта вельмі цікава!

Так, у намінацыі “Дзіця і прырода”, “Мая Радзіма – Беларусь” выхаванцы дзіцячых садкоў старэйшай групы расказвалі пра экзатычных хатніх гадаванцаў – чарапашку; як з семечка і лістка вырасціць цудоўную кветку; пра доўгі шлях хлебнага зярнятка. Спрабавалі знайсці адказ на пытанне, чаму такія маленькія поні, а таксама стварыць палянку з кухоннай губкі.

Канкурсанты намінацыі “Бюро знаходак”, “Незвычайнае ў звычайным” вучылі, як у хатніх умовах зрабіць вясёлку; як з цукру і вады прыгатаваць смачныя цукеркі-ледзянцы; расказвалі пра загадкавыя асаблівасці напітку “Coka-Kola” і пра тое, якія цуды можна зрабіць з грэчкі.

Многа нязведанага знайшлі малодшыя школьнікі і ў дакладных навуках. Гэта яны спрабавалі пацвердзіць сваімі работамі ў намінацыі “Матэматыка. Фізіка. Тэхніка”, “Гуманітарныя веды”. У прыватнасці, рабяты патлумачылі, якой сілай валодае магніт; як стварыць шэдэўры без пэндзліка; як з простага зярнятка, пасеянага ў полі, атрымліваецца кашуля; звярнулі ўвагу на зрок, як на бясцэнны дар прыроды.

Аматары жывых арганізмаў у намінацыі “Прыродазнаўства” (жывая прырода) здзівілі не толькі ведамі, але і на справе даказалі, што і ва ўмовах нашай краіны можна вырасціць смачны кавун; расказалі, што навуковыя веды і догляд дапамогуць не страціць любімую кветку, а звычайную траву можна выкарыстоўваць для мыцця рук, валасоў і бялізны.

Прыхільнікі нежывой прыроды насамрэч змаглі захапіць распрацоўкамі аб карысці маскі з пчалінага воску; навучылі рабіць прыгожыя цацкі-падарункі з пластыліну; патлумачылі, сябрам ці ворагам для чалавека з’яўляецца жавальная гумка; паведамілі аб тым, што адна са школ раёна знаходзіцца ў экалагічна чыстай зоне; адшукалі знікшую рэчку.

Безумоўна ж, вялікую дапамогу юным вынаходнікам у распрацоўцы іх работ аказалі настаўнікі, выхавацелі і бацькі. Яны не толькі падтрымлівалі пачынанні дзяцей, але разам шукалі адказы на зусім простыя, здавалася б, для дарослых пытанні. І цікава было пачуць, што новыя адкрыцці зрабілі для сябе ўсе.

Прадстаўнічае журы ў складзе метадыстаў вучэбна-метадычнага кабінета, настаўнікаў школ і выхавальнікаў дзіцячых садкоў вырашыла падтрымаць юныя таленты, бо пастараўся кожны. Таму па выніках конкурсу ўсе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны пахвальнымі лістамі і дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама: за ініцыятыву, творчыя рашэнні, вынаходніцкую актыўнасць, выкарыстанне сучасных элементаў і арыгінальнасць абароны работы.

Сімвалічна, што конкурс праводзіўся напярэдадні Дня беларускай навукі, які адзначаецца штогод у апошнюю нядзелю студзеня. І хто ведае, можа сярод гэтых маленькіх вынаходнікаў сёння растуць прафесары, навуковыя дзеячы. Ва ўсякім выпадку, мы ім шчыра гэтага жадаем, галоўнае – не спыняцца на дасягнутым!

Алена ЗАЛЕСКАЯ,

Понедельник, 15 февраля 2016 09:41

Нашы пераможцы

dfg4t2esfdghfТворчы конкурс «Выратавальнікі вачыма дзяцей» ужо даўно стаў любімым для школьнікаў Валожынскага раёна. Штогод дзеці імкнуцца прадаставіць на конкурс самыя лепшыя з сваіх работ. І кожны раз у іх атрымоўваецца здзівіць арганізатараў. Бо калі пачынаеш разглядаць дзіцячыя працы, то часам здаецца, што яны выкананы не простымі школьнікамі, а сапраўднымі майстрамі. Працы дзівяць сваімі задумамі і акуратнасцю выканання. Перш, чым передать работы абласному журы, 9 лютага былі падведзены вынікі раённага этапу конкурсу. Пераможцамі ў намінацыі «Мадэль пажарнай тэхнікі» сталі Чупрыс Арцём (ДУА «Сівіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа») і Садоўскі Сяргей (ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Валожын»). У намінацыі “Скульптура малой формы” поспеху дабіліся Шугаеў Ілля (ДУА «Івянецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі»), Вярбіцкая Крысціна (ДУА «Пугачоўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад сярэдняя школа»), Скрыпка Дар’я (ДУА «Івянецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі»). Дарэчы, Дар’я ўжо не першы раз удзельнічае ў конкурсе і мае дыплом пераможца абласнога этапу. Самыя прыгожыя працы ў намінацыі «Вырабы» атрымаліся ў Рудовіча Арцёма (ДУА «Івянецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі»), Капусты Дзмітрыя (ДУА «Івянецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі»), Капусты Аляксандра (ДУА «Івянецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі»). Яркія і прыгожыя малюнкі выкананы Юдэнка Веранікай (ДУА “Суднікоўская сярэдняя школа»), Петрушкевіч Марыяй (ДУА «Ракаўская сярэдняя школа»), Шкель Вікторыяй (ДУА “Суднікоўская сярэдняя школа»), Бяззубенка Таццянай (ДУА «Івянецкая сярэдняя школа»), Лабазой Арынай (ДУА «Івянецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі»).

Віншуем пераможцаў! Поспехаў на наступных этапах!

Понедельник, 15 февраля 2016 09:37

Дзеля бяспекі

sdfgartyhe3У рамках першага этапу акцыі «Бяспека ў кожны дом!» у аддзяленні з дзённым знаходжаннем інвалідаў  у г. Валожыне прайшло мерапрыемства, у рамках якога ўсім прысутным распавялі пра асноўныя правілы бяспекі, якія трэба выконваць, каб зрабіць наша жыццё больш бяспечным. Увага ўдзельнікаў акцыі была звернута на эксплуатацыю пячнога і электраабсталявання, на небяспеку, якую тояць у сабе тонкі лёд і чадны газ. Галоўны акцэнт быў зроблены на навучанне людзей правільным дзеянням у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі. Веды, атрыманыя падчас выступлення выконваючага абавязкі начальніка Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Паўла Генрыхавіча Тарасевіча, былі замацаваны з дапамогай прагляду відэафільма і правераны ў ходзе правядзення віктарыны на веданне элементарных правілаў пажарнай бяспекі.

 Напрыканцы мерапрыемства работнікі раённага цэнтра культуры зладзілі для ўсіх сапраўднае свята. Музычныя нумары, падрыхтаваныя артыстамі, паднялі усім настрой і пакінулі самыя прыемныя ўспаміны пра сустрэчу. А веды і наглядна-выяўленчая прадукцыя ад ратавальнікаў дапамогуць адчуваць сябе ўпэўнена ў любой сітуацыі.

Понедельник, 15 февраля 2016 08:06

Лепш адзін раз убачыць ...

Выбар прафесіі - пераломны момант у жыцці кожнага чалавека, які вызначае яго далейшы лёс. «Знайсці сябе» ва ўсе часы хочуць і спрабуюць усе, але выходзіць далёка не ў кожнага. Бо нездарма кажуць, што шчаслівы чалавек раніцай з задавальненнем ідзе на працу, а ўвечары з радасцю вяртаецца дадому. Зрабіць гэты выбар сённяшнім выпускнікам дапамагаюць мерапрыемствы па прафарыентацыі.

У рамках прафарыентацыйнай работы, што праводзіцца Мінскім абласным упраўленнем МНС, 11 лютага для лепшых навучэнцаў устаноў адукацыі Валожынскага раёна быў арганізаваны «Дзень сустрэчы з Камандна-інжынерным інстытутам» Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. У праграму дня былі ўключаны розныя мерапрыемствы: пашыраная экскурсія па ВНУ, знаёмства з умовамі навучання і пражывання, а таксама спартыўныя спаборніцтвы і «курсанцкая» вячэра. Прадстаўнікі інстытута і Мінскага абласнога ўпраўлення МНС пазнаёмілі патэнцыяльных абітурыентаў з гісторыяй стварэння інстытута, правіламі паступлення, вынікамі ўступнай кампаніі 2015 года, а таксама адказалі на пытанні, якія цікавілі дзяцей. Асаблівае ўразіла школьнікаў экскурсія па музеі інстытута, спартыўным збудаванням, вучэбнай пажарнай часці. Пажадаем будучым абітурыентам не памыліцца ў сваім прафесійным выбары і пажадаем поспехаў пры паступленні.

Пятница, 12 февраля 2016 15:57

“Рунь” уразіла мурашмянцаў

     “Шчырае дзякуй за радасць такой сустрэчы! Нізкі паклон вам за вашы вершы, за вашы песні!  Проста не хапае слоў, каб выказаць усё, што адчуваеш, уражаны да глыбіні душы!..” – такія словы пачулі ў свой адрас удзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага Цэнтра культуры  пасля іх канцэрта ў Мурашмянскім сельскім клубе Ашмянскага раёна.

     Кожны нумар выступлення “рунеўцаў” суправаджаўся дружнымі апладысментамі гледачоў, якіх было даволі многа для вясковай установы культуры.  Вершаваныя ж і песенныя творы Марыі Шакун, Аляксандра Кулака,  Сафіі Русецкай, Яўгена Зялкоўскага, Валянціны Гіруць Русакевіч, Ганны Канановіч, Людмілы Краснадубскай, Дзмітрыя Завацкага, Наталлі Жызнеўскай, якія  гучалі ў выкананні саміх аўтараў,  сяброў па творчай суполцы і салістаў РЦК, былі напоўнены прызнаннем у любові роднаму  краю, матулям і ўсім жанчынам у зале; хвалюючымі ўспамінамі  кранала  душу любоўная лірыка  гэтых жа аўтараў. А  Галіна Філяноўская развесяліла ўсіх сваімі жартоўнымі вершамі  і песняй.

     На завяршэнне канцэрта “рунеўцы” вершам і песняй-малітвай папрасілі ва Усявышняга шчасця, дабра і міру роднай беларускай зямлі і яе людзям, а гэта значыць і ўсім прысутным у зале. А кіраўнік Мурашмянскага сельскага клуба Ала Уладзіміраўна Лыскойць ад імя ўсіх вяскоўцаў разам з найшчырымі словамі падзякі выказала спадзяванне на новыя сустрэчы з нашым калектывам. На памяць мурашмянцам засталіся не толькі прыемныя ўражанні ад  канцэрта, але і калектыўны зборнік “Помнім і жывём” удзельнікаў нашага аб’яднання.

                                                    В. Русакевіч, кіраўнік народнага літаратурна-

                                                мастацкага аб’яднання “Рунь”

6 февраля в помещении народного объединения народных мастеров “Скарбніца” прошла презентация выставки Анастасии Хаврюк -- члена правления Республиканского общественного объединения «Белорусские пчеловоды» “Медовая королева”. На выставке представлены сувенирные свечи из воска и мыло ручной работы. Для посетителей был проведён мастер-класс по изготовлению восковых свечей. Выставка продолжает работать по 27 февраля 2016 года.

15 февраля в нашей стране отмечается скорбная и торжественная дата - День памяти воинов-интернационалистов. День, когда мы отдаём дань уважения и благодарности всем военнослужащим, отстаивавшим интересы Родины в международных военных конфликтах.

Четверть века минуло с того момента, когда советские войска покинули Афганистан. Но чем дальше уходят от нас те судьбоносные события, тем яснее видится величие подвига патриотов Отечества. Вы, уважаемые воины-интернационалисты, первыми поднялись на борьбу, отважно сражались с врагом, искренне веря, что помогаете братскому народу.

Вы остались преданны Долгу, Присяге и Отчизне. Вошли в историю, как истинные патриоты и герои своего времени, не жалевшие жизней ради торжества справедливости.

Вечная память погибшим на чужой земле!

Низкий поклон и глубокие соболезнования их семьям!

Искреннее восхищение мужеству и стойкости ветеранов войны в Афганистане, признательность за их активную жизненную позицию сегодня!

Примите искренние пожелания крепкого здоровья, счастья, благополучия. Мира и добра вам и вашим семьям, воины-интернационалисты!

Районный исполнительный комитет

Районный Совет депутатов

Пятница, 12 февраля 2016 12:02

Узыходжанне на творчы алімп

Сярод лаўрэатаў абласнога конкурсу “Творчы алімп Міншчыны” заслужана аказаўся і народны інструментальны ансамбль “ARS LONGA” Ракаўскай дзіцячай школы, якім кіруе Юлія Аляксандраўна Мякінка.

Згодна з рашэннем Валожынскага райвыканкама, па выніках мінулага года для ўдзелу ў абласным конкурсе “Творчы алімп Міншчыны” быў вылучаны народны інструментальны ансамбль “ARS LONGA» Ракаўскай дзіцячай школы мастацтваў у намінацыі “Мастацкая самадзейнасць”.

Таленавітыя маладыя музыканты Юлія Мякінка, Алена Малежка, Максім Палуйчык, Кацярына Сеніна, Ірына Афоніна, Юлія Скурко, марат Лагутка віртуозна валодаюць музычнымі інструментамі, ад прыроды яны надзелены добрымі вакальнымі здольнасцямі, большасць з іх маюць класічную музычную адукацыю.

Бездакорна іграючы на фартэпіяна, скрыпцы, цымбалах, акардэоне, бас-гітары, удзельнікі ансамбля заўседы пакараюць публіку сваімі яркімі выступленнямі.

Пятница, 12 февраля 2016 12:00

Каб быць сапраўдным беларусам

Раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі праводзіць раённы этап абласнога конкурсу “Наш Флаг. Наш Герб. Наш Гімн” сярод устаноў адукацыі раёна.

Мэтай правядзення конкурсу з’яўляецца фарміраванне ў падрастаючага пакалення грамадзянскіх і патрыятычных якасцей, павага да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, веданне асноў беларускай дзяржаўнасці, развіццё творчых здольнасцей.

Конкурс праводзіцца па трох намінацыях: сімвалы Радзімы нашай (расказ, эсэ, верш); імідж флайер (буклет); паштоўка ў канверце.

Работы можна накіроўваць у раённы і Івянецкі цэнтры дзіцячай творчасці да 19 лютага. Лепшыя з іх прымуць удзел у абласным конкурсе.

Четверг, 11 февраля 2016 11:57

Сустрэча з работнікамі адукацыі

hhsh342dsfdf9 лютага ў зале Валожынскага раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму сабраліся як работнікі аддзела, так і дырэктары ўстаноў адукацыі горада, і іх намеснікі па выхаваўчай рабоце. Размова ў гэты дзень ішла аб наступствах пакідання малалетніх дзяцей без нагляду, неабходнасці захоўвання электрычнай праводкі і пячнога ацяплення ў спраўным стане, небяспецы тонкага лёду, карысці аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Асабліваяўвага была звернута на выпадкі гібелі людзей у выніку атручвання чадным газам. Так яксустрэча праходзіла з работнікамі адукацыі, то вялікая ўвага была звернута на тое, што нетолькі самім неабходна прыняць да ведама тое, што было сказана, але і максімальна данесці гэту інфармацыю да сваіх работнікаў, а таксама да бацькоў. Прысутным была прадастаўлена магчымасць праглядзець відэафільм «Цена мгновения», які нікога не пакінуў абыякавым.

У рамках гэтай сустрэчы начальніку аддзела адукацыі, спорту і турызму Валожынскага райвыканкама Наталлі Анатольеўне Чарнышовай быў уручаны ліст начальніка ДУА «Камандна-інжынерны інстытут», у якім гучалі словы падзякі за выхаванне і навучанне выпускніка ДУА «Гародзькаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа», які у 2015 годзе паступіў у інстытут і ўжо зарэкамендаваў сябе са станоўчага боку. На дадзеным мерапрыемстве прысутнічаў намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Вячаслаў Васільевіч Палтарака і выконваючы абавязкі начальніка Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацях Павел Генрыхавіч Тарасевіч. Кожны з прысутных, як напамін пра неабходнасць выканання правілаў пажарнай бяспекі, атрымаў наглядна-выяўленчую прадукцыю.

Страница 2058 из 2143

Задайте вопрос