Сярод лаўрэатаў абласнога конкурсу “Творчы алімп Міншчыны” заслужана аказаўся і народны інструментальны ансамбль “ARS LONGA” Ракаўскай дзіцячай школы, якім кіруе Юлія Аляксандраўна Мякінка.
Згодна з рашэннем Валожынскага райвыканкама, па выніках мінулага года для ўдзелу ў абласным конкурсе “Творчы алімп Міншчыны” быў вылучаны народны інструментальны ансамбль “ARS LONGA» Ракаўскай дзіцячай школы мастацтваў у намінацыі “Мастацкая самадзейнасць”.
Таленавітыя маладыя музыканты Юлія Мякінка, Алена Малежка, Максім Палуйчык, Кацярына Сеніна, Ірына Афоніна, Юлія Скурко, марат Лагутка віртуозна валодаюць музычнымі інструментамі, ад прыроды яны надзелены добрымі вакальнымі здольнасцямі, большасць з іх маюць класічную музычную адукацыю.
Бездакорна іграючы на фартэпіяна, скрыпцы, цымбалах, акардэоне, бас-гітары, удзельнікі ансамбля заўседы пакараюць публіку сваімі яркімі выступленнямі.



