222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
10 лістапада з 10.00 да 12.00 па тэлефоне 68975 “прамую лінію” аб магчымасцях атрымання непаўналетнімі дадатковай адукацыі з мэтай развіцця здольнасцей праводзіць начальнік па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага райвыканкама Таццяна Мікалаеўна КРЫКАЛА.
6 лістапада 2021 года ў выставачным пакоі “Родам з СССР” ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры” (г.Валожын, вул.Партызанская, 26) працавала выстава, прысвечаная Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі “Экспанаты пакажуць, экспанаты раскажуць…”.
6 лістапада 2021 года на пляцоўцы ля фізкультурна-аздараўленчага комплекса быў разгорнуты “Валожынскі кірмаш”, на якім святочны настрой стваралі: народны гурт народнай песні “Сваякі” і салісты Валожынскага раённага цэнтра культуры, артысты з Івянецкага дома культуры і салісты Сакаўшчынскага сельскага цэнтра культуры.
На базе Дубінскога СЦК 07.11.2021г. да Дня кастрычніцкай рэвалюцыі для ўдзельнікаў аб’яднання “Нашчадкі” адбылася гадзіна гісторыі “Зямлі маёй мінулы лёс”. У час мерапрыемства падлеткі пазнаёміліся з гістарычнымі падзеямі, якія адбыліся ў 1917 годзе. Разам з тым адбылося знаёмства дзяцей з летапісам сваёй вёскі і лёсам людзёй, якія жывуць і працуюць на роднай зямлі.
Белорусская железная дорога совместно c ОАО "Российские железные дороги" предлагает в ноябре сезонное снижение стоимости проезда в поездах, курсирующих в сообщении с Россией, сообщили БЕЛТА в пресс-центре БЖД.
Так, с 9 ноября стоимость проезда в сообщении с Россией снизится в среднем на 17% в зависимости от расстояния поездки, типа вагона и сохранится до середины декабря.
Например, в начале ноября текущего года стоимость проезда по маршруту Минск - Москва в поездах №4/3 и №28/27 Брест - Москва составляла: в купейном вагоне - Br195,32, в плацкартном вагоне (на не боковом месте) - Br107,79, с 9 ноября стоимость составит Br162,40 и Br90,24. Поездка из Могилева в Москву в поезде №56/55 Гомель - Москва в начале ноября обходилась в Br172,18 и Br95,29 соответственно, а с 9 ноября она составит Br143,56 и Br79,98.
Более подробную информацию о стоимости проезда, графике движения поездов в сообщении с Россией можно получить на официальном сайте БЖД, а также в контакт-центре по телефону 105.
Источник: БЕЛТА
Белорусский профсоюз работников здравоохранения в III квартале текущего года выделил более Br40 тыс. матпомощи, сообщает БЕЛТА со ссылкой на отраслевой профсоюз.
Всего, как отметила главный правовой инспектор труда Белорусского профсоюза работников здравоохранения Татьяна Диско, в профсоюзные органы поступило и рассмотрено 204 письменных обращения, 194 из них - непосредственно от заявителей. Вопросов оказания материальной помощи касаются 81,3% обращений.
Еще 16,7%, или 34, поступивших в отраслевой профсоюз обращений касались социально-экономических прав и гарантий работников: заработной платы, заключения и расторжения контрактов, трудоустройства, режима работы и времени отдыха, охраны труда и пенсионного обеспечения. 13 обращений из указанной категории рассмотрены с посещением организации, где трудится заявитель.
По словам Татьяны Диско, обращения граждан "являются маркером, выделяющим наиболее интересующие либо неразрешенные вопросы". Своевременное их рассмотрение, подчеркнула главный правовой инспектор труда, способствует предупреждению конфликтных ситуаций.
Она также рассказала, что за этот период на личном приеме специалисты отраслевого профсоюза дали разъяснения 84 гражданам, в том числе по правовым вопросам - 34, по вопросам оплаты труда - 15, по вопросам охраны труда и пенсионного обеспечения - 10.
Тот факт, что в III квартале 2021 года в Белорусский профсоюз работников здравоохранения повторных обращений не поступало, свидетельствует об отсутствии формального подхода при их рассмотрении, считает Татьяна Диско.
Источник: БЕЛТА
Нарушений законодательства со стороны мигрантов не зафиксировано. Об этом заявил сегодня журналистам министр внутренних дел Иван Кубраков, передает корреспондент БЕЛТА.
"Нарушений законодательства со стороны мигрантов не зафиксировано. Они находятся на территории Республики Беларусь законно, - сказал Иван Кубраков. - Действительно, их количество возросло. Однако они прилетают в нашу страну, имея визы, заселяются в гостиницы. Эти люди бегут от войны, пытаются пройти в Евросоюз. Мы как гостеприимная страна всегда готовы принять всех".
Говоря о ситуации в приграничной зоне, он подчеркнул, что в случае обострения оперативной обстановки имеются резервы. "Но пока ничего не прогнозируется. В приграничных районах несут службу внутренние войска и территориальные органы внутренних дел: патрульно-постовая служба и другие подразделения, - сказал Иван Кубраков. - Каких-либо заявлений либо жалоб со стороны граждан приграничных районов нет. Те сообщения, которые поступают, только общего характера. Мы реагируем на них и обеспечиваем безопасность наших граждан".
Источник: БЕЛТА
Президенты Беларуси и Азербайджана Александр Лукашенко и Ильхам Алиев 8 ноября провели телефонный разговор. Об этом БЕЛТА сообщили в пресс-службе белорусского лидера.
Александр Лукашенко приветствовал тот факт, что год назад завершилось многолетнее противостояние между Азербайджаном и Арменией. Особо обратил внимание на важность начавшегося процесса мирного строительства, который идет на пользу обеим странам.
Александр Лукашенко подчеркнул, что восстановление транспортных коммуникаций и экономического взаимодействия на Южном Кавказе должно стать основой прочного мира в регионе и обеспечить благосостояние и безопасность всех проживающих там народов.
Президент Беларуси также выразил соболезнования родным и близким всех жертв многолетнего карабахского конфликта и отметил исключительную важность принятого год назад при посредничестве России заявления, остановившего кровопролитие.
Кроме того, глава белорусского государства сообщил своему коллеге, что в знак дружбы белорусского и азербайджанского народов в Минске будет установлен памятник уроженцу города Гянджа, выдающемуся поэту и мыслителю Низами Гянджеви. В этом году его 880-летие широко отмечается в Азербайджане и за рубежом.
Источник: belta.by
Для таго, каб прыцягнуць увагу да праблемы пажараў і гібелі людзей з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, з 1 па 30 лістапада па ўсёй Мінскай вобласці праходзіць акцыя “Не прапальвай сваё жыццё!».
Мерапрыемствы падзелены на 3 этапы. Першы прадоўжыцца па 12 лістапада. Месцамі правядзення стануць працоўныя калектывы прамысловых, сельгаспрадпрыемстваў, іншых арганізацый, а таксама пункты здачы другаснай сыравіны. Удзельнікам акцыі ў фармаце дыялога прадэманструюць статыстычны партрэт загінуўшага на пажары і тэматычныя відэафільмы, прапануюць паўдзельнічаць у інтэлектуальных гульнях і г. д.
З 15 па 25 лістапада пройдзе другі этап акцыі. У ім прымуць удзел навучэнцы ВНУ, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, ліцэяў і каледжаў, а таксама асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі.
Фінальны этап – з 26 па 30 лістапада – у месцах масавага знаходжання людзей, сельскіх саветах і на іншых адкрытых пляцоўках.
У сетцы Інтэрнэт пройдзе конкурс “Я не куру ў ложку і табе не раю” на лепшае відэа на тэму небяспекі курэння ў ложку, а ў сацыяльных сетках – “Не прапальвай сваё жыццё”. Для апошняга ўдзельнікам неабходна будзе зняць кароткі відэаролік “Курэнне ў ложку забівае – не пустыя словы” ці “Маленькі недакурак – вялікая бяда” і выкласці яго ў сацыяльную сетку Instagram з адзнакай акаўнта @112.by і хэштэгам (напрыклад, #курэннеўложку, #акуракбяда, #112). Крэатыўныя і творчыя ўдзельнікі акцыі змогуць стварыць “Бяспечную попельніцу”, якая забяспечыць пажарную бяспеку пры курэнні ў любым месцы і становішчы і не дасць забыцца пра непатушаную цыгарэту. Куды ж без традыцыйнай адраснай паштовай рассылкі бяспечнай карэспандэнцыі, званкоў ад работнікаў МНС? Гэтыя формы работы таксама знойдуць месца ў рамках акцыі.
Не заставайцеся ўбаку – далучайцеся. Будзе цікава!
Наш кар.
Гэтага мужчыну па знешнасці ніяк не аднясеш да пенсіянераў. Тым не менш, яго пенсіённаму пасведчанню амаль шэсць гадоў. Артур МАХМУДАЎ – ветэран Валожынскага райаддзела ўнутраных спраў. Пасля звальнення ў запас працягваў працаваць спецыялістам 1-й катэгорыі крымінальна-выканаўчай інспекцыі, затым узначальваў Маладзечанскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету.
Пошук
Пра тое, што лёс яго будзе звязаны з выключна мужчынскай прафесіяй, юны Артур ведаў з маленства. Актыўна займаўся спортам, зачытваўся дэтэктывамі, не прапускаў ніводнага фільма пра вайну, армію, міліцыю. Асаблівыя ўражанні атрымаў ад стужак “Батальёны просяць агню”, “Афіцэры”, эпапеі “Вялікая Айчынная”. Калі ж дэманстравалі “Пятроўка, 38” і “Агарова, 6”, эмоцыі зашкальвалі. Вабілі юнака і марскія прасторы. Часта ў думках уяўляў сябе ў бушлаце і бесказырцы. А ў апошніх класах школы ён і яго бліжэйшыя сябры вырашылі стаць танкістамі. Абставіны склаліся такім чынам, што паступіў у Харкаўскае танкавае вучылішча толькі наш герой. Калі зразумеў, што агульныя планы давядзецца ўвасабляць аднаму, ідэя ўжо не здавалася прывабнай, таму накіраваўся ў Ліепая (Латвійская ССР). Там скончыў школу мараходнага саставу і атрымаў накіраванне ў Каспійскую флатылію. Служба на ваенных караблях магла б стаць яго лёсам, калі б не складаная палітычная сітуацыя ў краіне. Пачаўся развал Савецкага Саюза, людзі па магчымасці вярталіся ў родныя краі. Малады чалавек прыняў рашэнне ехаць дадому. Сябры, разам з якімі імкнуўся ў танкісты, за гэты час уладкаваліся ў РАУС. Іх служба ішла паспяхова, таму і яму раілі разгледзець падобны варыянт.
Вось жа яно, прызванне
Для чалавека з “марскімі” спецыяльнасцямі знайсці работу ў Валожыне было складана, таму прапанова зацікавіла. Пачынаў у матарызаваным узводзе патрульна-паставой службы. Міліцэйскія будні не напалохалі, наадварот, сфарміравалася мэта – стаць супрацоўнікам крымінальнага вышуку. Калі былы начальнік РАУС Валянцін Іванавіч Лапо даверыў пасаду малодшага оперупаўнаважанага, даў сабе зарок: зраблю ўсё, каб называцца сапраўдным прафесіяналам. Хутка атрымаў афіцэрскія пагоны і павышэнне. З гэтага моманту ён – оперупаўнаважаны. Пасля была Акадэмія МУС і амаль 20 гадоў адданай службы ў крымінальным вышуку. Займаў пасады начальніка службы, першага намесніка начальніка РАУС. Сказаць, што работа падабалася – не сказаць нічога. Яна стала для Артура Гургелоевіча і яго сям’і ладам жыцця.
Міліцэйскія будні
На просьбу ўспомніць цікавы выпадак з міліцэйскіх будняў, былы “опер” задумаўся. Зразумела, большасць з яго работы – складаная, часам жудасная інфармацыя, якая можа шакіраваць непадрыхтаванага чалавека. Не аднойчы даводзілася рызыкаваць жыццём. У 90-я гады не раз лавілі “на жыўца” бандытаў, што рабавалі машыны на шашы. Працавалі і разам з аператыўнікамі з іншых раёнаў. Аднойчы некалькі тыдняў правёў на Іўеўшчыне, прыкладаючы намаганні для раскрыцця цяжкага злачынства. Дзеля паспяховага завяршэння давераных спраў ніколі не шкадаваў сіл. Бывала і так, што шанцавала. Напрыклад, злачынцу, які краў аўдыяапаратуру з машын, “узялі” на дробязі – вынес с чужога падвала стары магнітафон. Пасля высветлілася, што на яго сумленні некалькі дзясяткаў крымінальных эпізодаў.
Жонка Вольга з сапраўднай жаночай мудрасцю ставілася да няпростых абавязкаў мужа і зусім не здзівілася, калі сын – Артур-малодшы заявіў аб жаданні прадоўжыць справу бацькі. Сёння Артур Артуравіч – участковы інспектар. Служыць малады чалавек не першы год, у планах – абавязковае паглыбленне ў прафесію.
Пашана за вернасць і доўг
Калі падпалкоўнік А. Г. Махмудаў звальняўся ў запас, сябры і сваякі падказвалі паспрабаваць сябе ў іншых іпастасях. Разумны, адукаваны чалавек магчыма мог бы заняцца выкладчыцкай дзейнасцю, дабіцца поспеху у бізнесе ці на вытворчасці, аднак ён застаўся верны свайму прызванню. Падчас працы ў крымінальным вышуку займаўся раскрыццём злачынстваў, а пасля ажыццяўляў нагляд за асобамі, што адбылі пакаранне.
Ён упэўнены: служба ў органах унутраных спраў навучыла яго ўменню цаніць жыццё, сям’ю, дружбу. Часта, калі збіраюцца з сябрамі – таксама ветэранамі РАУС, успамінаюць самае цікавае з тых часоў, калі кожны дзень без перабольшання быў прысвечаны барацьбе са злом. Праваахоўнік-ветэран мае мноства ўзнагарод, сярод якіх – медаль “За бездакорную службу” 3-й ступені. А яшчэ ён – адзін з першых міліцыянераў краіны, які стаў лаўрэатам грамадскай узнагароды “Вернасць і доўг” у намінацыі “За бескампрамісную барацьбу са злачыннасцю” і атрымаў бронзавую статуэтку Архангела Міхаіла – апекуна праваахоўных органаў.
Прыміце самыя шчырыя словы ўдзячнасці і глыбокага прызнання вам, людзям маральнай загартоўкі, за высакародную службу, вернасць прафесіі і грамадзянскаму абавязку, за дапамогу ў выхаванні маладога пакалення супрацоўнікаў і ўклад у захаванне міліцэйскіх традыцый.
Жадаем кожнаму ветэрану ўнутраных спраў моцнага здароўя, шчасця, сямейнага цяпла і ўтульнасці, нязгаснай энергіі і дабрабыту.
Раённая арганізацыя ветэранаў міліцыі
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара