Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Не прапальвай сваё жыццё!

08.11.2021

Для таго, каб прыцягнуць увагу да праблемы пажараў і гібелі людзей з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, з 1 па 30 лістапада па ўсёй Мінскай вобласці праходзіць акцыя “Не прапальвай сваё жыццё!».

Мерапрыемствы падзелены на 3 этапы. Першы прадоўжыцца па 12 лістапада. Месцамі правядзення стануць працоўныя калектывы прамысловых, сельгаспрадпрыемстваў, іншых арганізацый, а таксама пункты здачы другаснай сыравіны. Удзельнікам акцыі ў фармаце дыялога прадэманструюць статыстычны партрэт загінуўшага на пажары і тэматычныя відэафільмы, прапануюць паўдзельнічаць у інтэлектуальных гульнях і г. д.

З 15 па 25 лістапада пройдзе другі этап акцыі. У ім прымуць удзел навучэнцы ВНУ, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, ліцэяў і каледжаў, а таксама асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі.

Фінальны этап – з 26 па 30 лістапада – у месцах масавага знаходжання людзей, сельскіх саветах і на іншых адкрытых пляцоўках.

У сетцы Інтэрнэт пройдзе конкурс “Я не куру ў ложку і табе не раю” на лепшае відэа на тэму небяспекі курэння ў ложку, а ў сацыяльных сетках – “Не прапальвай сваё жыццё”. Для апошняга ўдзельнікам неабходна будзе зняць кароткі відэаролік “Курэнне ў ложку забівае – не пустыя словы” ці “Маленькі недакурак – вялікая бяда” і выкласці яго ў сацыяльную сетку Instagram з адзнакай акаўнта @112.by і хэштэгам (напрыклад, #курэннеўложку, #акуракбяда, #112). Крэатыўныя і творчыя ўдзельнікі акцыі змогуць стварыць “Бяспечную попельніцу”, якая забяспечыць пажарную бяспеку пры курэнні ў любым месцы і становішчы і не дасць забыцца пра непатушаную цыгарэту. Куды ж без традыцыйнай адраснай паштовай рассылкі бяспечнай карэспандэнцыі, званкоў ад работнікаў МНС? Гэтыя формы работы таксама знойдуць месца ў рамках акцыі.

Не заставайцеся ўбаку – далучайцеся. Будзе цікава!

Наш кар.

Задайте вопрос