222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
Удзельнікі семінара наведалі рамонтную майстэрню.
У мінулы чацвер Валожынская райаграпрамтэхніка стала пляцоўкай для правядзення абласнога семінара па пытанні падрыхтоўкі сельскагаспадарчай тэхнікі да палявых работ 2022 года.
Галоўны інжынер Сяргей Іванавіч БОРЫС знаёміць гасцей са станцыяй тэхнічнага абслугоўвання машынна-трактарнага парка.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Валожынскага райвыканкама Яўгеній Міхайлавіч Круковіч, генеральны дырэктар ААТ “Мінскаблаграсэрвіс” Дзмітрый Іосіфавіч Шабар, начальнік упраўлення механізацыі і інвестыцый Дзмітрый Іванавіч Давыдок, галоўны дзяржаўны інспектар па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання Антон Вадзімавіч Бандарэнка, выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Андрэй Аляксандравіч Загорскі, начальнік матэрыяльна-хэхнічнага забеспячэння і рэалізацыі (база “Міхановічы”) Віталій Васільевіч Кавальчук, дырэктары райаграсэрвісаў Мінскай вобласці і інш.
Начальнік аддзела тэхнічнага, гарантыйнага і паслягарантыйнага абслугоўвання сельскагаспадарчай тэхнікі ААТ “МТЗ” ААТ “Мінскабл- аграсэрвіс” Валянцін Мікалаевіч ПРОХАРЧЫК падрабязна расказаў пра патрабаванні, якія прад’яўляюцца пры прыёмцы і здачы ў рамонт тэхнікі і наглядна паказаў дакументы, што пры гэтым неабходна запоўніць.
Удзельнікаў семінара вітаў старшыня райвыканкама. Яўгеній Міхайлавіч выказаў упэўненасць у неабходнасці і важнасці падобных мерапрыемстваў, бо яны даюць магчымасць даведацца аб новых вытворчасцях, падыходах, у тым ліку па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, і інш. Кіраўнік расказаў, як на Валожыншчыне адбываецца ўзаемадзеянне выканкама і аграпрамтэхнікі.
Затым госці мелі магчымасць паслухаць даклад дырэктара Валожынскай РАПТ Дзмітрыя Віктаравіча Кізеева і паглядзець прэзентацыю пра асноўныя напрамкі работы, гаспадарчую дзейнасць і, наогул, увесь функцыянал і магчымасці арганізацыі. Аб эканамічных паказчыках паведаміла галоўны эканаміст Кацярына Іванаўна Лукашанец.
На станцыі тэхнічнага абслугоўвання вядуцца рамонтныя работы.
Генеральны дырэктар Мінскаблаграсэрвісу Дзмітрый Шабар правёў пленарнае пасяджэнне па пытаннях: згодна з пунктам 1.7 пратакола даручэнняў старшыні Мінаблвыканкама Аляксандра Генрыхавіча Турчына, што дадзены на пасяджэнні 12 лістапада 2021 года, райаграсэрвісам забяспечыць аказанне паслуг па рамонце тэхнікі з умацаваннем іх матэрыяльна-тэхнічнай базы, і аб падрыхтоўцы сельскагаспадарчай тэхнікі да палявых работ 2022 года. Дзмітрый Іосіфавіч яшчэ раз нагадаў асноўныя функцыі райаграсэрвісаў. Гэта – забеспячэнне мінеральнымі ўгнаеннямі, гандаль ядахімікатамі, запчасткамі, аказанне рамонтных паслуг і інш. Ён зазначыў, што цяпер якраз наступіў той перыяд года, калі неабходна рыхтаваць тэхніку, закупляць угнаенні.
Па абодвух пытаннях заслухалі кожнага кіраўніка раённага аграсэрвісу. Яны далі справаздачу пра магчымасць выканаць даручэнне: стан матэрыяльна-тэхнічнай базы, наяўнасць спецыялістаў і г. д. Асаблівая ўвага надавалася рамонту энерганасычаных трактароў. Па праграме рамонту да 14 снежня загрузка павінна быць не меншай за 90% ад плана. Пачынаецца вялікая работа, пасля якой кожная адзінка адрамантаванай тэхнікі павінна будзе прайсці дзяржаўны тэхнічны агляд.
У цэху пластмасавых вырабаў.
Пасля пасяджэння ўдзельнікі семінара наведалі цэх пластмасавых вырабаў, станцыю тэхнічнага абслугоўвання машынна-трактарнага парка, рамонтную майстэрню, дзе ўвачавідкі ўбачылі, як тут арганізавана праца, магчымасці і працэсы вытворчасці.
Падчас сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі шматлікія пытанні, што датычацца работы райаграсэрвісаў, падзяліліся вопытам работы і намецілі планы па рашэнні агучаных праблем.
Анжэла РАДЫНА,
фота аўтара
Карысны праект прыдумалі ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Тут у бягучым годзе распачаў работу гурток “Маладзічок”, якім кіруе настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі Людвіка Таўгень. Людвіка Станіславаўна, набраўшы вучняў пачатковых класаў у гімназіі № 1 г. Валожына, з дапамогай супрацоўнікаў раённага музея паглыбляе юных валожынцаў у беларускую этнаграфію і фальклор.
Выкарыстоўваючы гульнёвыя тэхналогіі, розныя віктарыны і тэсты, відэаматэрыялы, экспазіцыю ўстановы культуры, дарослыя дапамаюць дзецям запамінаць беларускія словы, вывучаць побыт, традыцыі і абрады. Сама кіраўнік гуртка, таксама як дырэктар музея Наталля Лоўчая і навуковы супрацоўнік Таццяна Васільева, з натхненнем дзеляцца з хлопчыкамі і дзяўчынкамі сваімі ведамі. Больш за ўсё любяць няўрымслівыя наведвальнікі самы ўтульны куток установы – сялянскую хатку. Вось дзе прастора для вывучэння вясковай лексікі. Высветлілася, што многія словы, якія зараз, асабліва ў горадзе, можна пачуць даволі рэдка, дзеці добра ведаюць. Як і назвы прылад працы, што даўно перасталі быць актуальнымі, такія, як пранік і качалка, калаўрот і верацяно, качарга і вілы…
Мы пазнаёміліся з удзельнікамі “Маладзічка” менавіта ў час заняткаў у музеі. Спачатку аматары-беларусазнаўцы, размясціўшыся на дыване перад тэлевізарам, назіралі за героямі відэафільма пра развіццё івянецкай керамікі. Тэму ганчарства закранаў і анімацыйны фільм, які выклікаў мноства станоўчых эмоцый у дзетвары, даў магчымасць прадэманстраваць сваю назіральнасць падчас адказаў на пытанні дарослых. Спадабаўся дзецям і момант, калі ім прадаставілі магчымасць пазнаёміцца з вынікам працы рамеснікаў – глінянымі птушкамі-свістулькамі.
У інтэр’еры сялінскай хаты гурткоўцы разгледзелі працэс прыгатавання хлеба, пасля чаго з музейнай цуда-печы настаўніца дастала апетытны пачастунак – духмяны бохан. Назіраць за хлопчыкамі і дзяўчынкамі, якія радаваліся няхітраму сюрпрызу, было надзвычай цікава. Яшчэ больш яркую іх рэакцыю выклікаў так званы зайчыкаў хлеб. Вось што значыць сувязь пакаленняў – сучасныя дзеці, таксама як і прадстаўнікі старэйшага пакалення, добра ведаюць што гэта такое. Самыя актыўныя нават выдалі некалькі версій пра паходжанне назвы незвычайнага пачастунка.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара
У пасяджэнні Мінскага абласнога аб’яднання ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў “Цюльпан”, што прайшло ў Доме культуры пасёлка Лясны (Мінскі раён), прынялі ўдзел старшыня Валожынскай раённай структуры Уладзімір Круглік і члены арганізацыі Юрый Сухачоў і Вацлаў Мацулевіч з райцэнтра, Васілій Грынь з Дораў. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня інвалідаў.
Як зазначыў старшыня абласной патрыятычнай арганізацыі Мікалай Самонаў, воіны-інтэрнацыяналісты не могуць дапусціць, каб напярэдадні 3 снежня не адзначыць сваіх таварышаў, якія, будучы салдатамі ці афіцэрамі, атрымалі раненні, што прывялі да інваліднасці.
Задоўга да памятнай даты сіламі актывістаў арганізацыі яе членам з інваліднасцю была завезена агародніна, прадастаўленая прадпрыемствамі-дабрачынцамі. У акцыі непасрэдны ўдзел прыняў інвалід І групы Ю. С. Сухачоў. На самім жа пасяджэнні найбольш актыўным удзельнікам руху, у тым ліку і прадстаўнікам Валожыншчыны, уручылі лісты з падзякай, а кожны ўдзельнік сустрэчы атрымаў важкі харчовы набор ад прадпрыемства, што працуе ў Бабровічах, – “Тэраміт Агра”. У. У. Круглік за актыўнасць і значны ўклад у дзеянне грамадскага аб’яднання ўзнагароджаны Ганаровай граматай.
Закончылася мерапрыемства шыкоўнай канцэртнай праграмай. Ужо ўвечары таго ж дня трансляцыю сустрэчы можна было ўбачыць на канале СТБ.
Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і ў вайсковай часці 30695, 1 снежня пачаўся новы 2021-2022 навучальны год.
Сёлета ён праходзіць пад эгідай баявой падрыхтоўкі, якая з’яўляецца важнейшым сродкам павышэння ўзроўню гатоўнасці войск да эфектыўнага выканання задач у любой абстаноўцы. З гэтай мэтай плануецца шмат розных мерапрыемстваў.
Традыцыйна ў першы дзень новага навучальнага года ў вайсковай часці прайшло ўрачыстае пастраенне і мітынг з вынасам Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, Баявога сцяга злучэння. У сваім выступленні перад асабовым складам камандзір вайсковай часці Андрэй Калач падвёў вынікі адыходзячага навучальнага года, вызначыў задачы на новы і нацэліў на якаснае выкананне пастаўленых задач.
“У цяперашні час вучэбна-матэрыяльная база імкліва ўдасканальваецца, што павышае эфектыўнасць праводзімых мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі, – адзначыў Андрэй Віктаравіч. – На ўзбраенне ў нашу вайсковую часць паступаюць сучасныя вучэбна-метадычныя комплексы, якія ў перспектыве неабходна асвоіць і актыўна выкарыстоўваць. Гэтага можна дасягнуць добрасумленным выкананнем свайго воінскага доўгу і службовых абавязкаў, пераадоленнем цяжкасцей воінскай службы, наладжваннем адносін у воінскіх калектывах, заснаваных на сяброўстве, таварыскасці і ўзаемадапамозе. І калі мы будзем браць у аснову гэтыя простыя ісціны, упэўнены: усе пастаўленыя перад намі задачы будуць з гонарам вырашаны!”.
Ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў Узброеных Сіл” з наказам звярнуўся ветэран вайсковай часці, кавалер ордэна “За службу Радзіме III ступені”, падпалкоўнік у адстаўцы Уладзімір Сёмін, які адзначыў гонар за сучаснае пакаленне абаронцаў Айчыны і пажадаў усяму асабоваму складу поспехаў у службе на карысць Рэспублікі Беларусь.
Пасля правядзення ўрачыстай часткі Благачынны Валожынскай акругі, протаіерэй Дзмітрый Агіевіч асвяціў памяшканні вайсковай часці і благаславіў ваеннаслужачых.
Наш кар.
У сувязі з эпідсітуацыяй апошняга года колькасць масавых мерапрыемстваў практычна зведзена да нуля. Таму кожныя спаборніцтвы – заўсёды падзея. Асабліва ўраджайнай стала апошняя субота лістапада, калі ў памяшканні фізкультурна-аздараўленчага комплексу было надзвычай шматлюдна і шумна.
Праходзіла таварыская сустрэча па міні-футболе паміж камандамі Валожына і ДЮСШ № 4 горада Маладзечна. На полі былі футбалісты 2012-2013 гадоў нараджэння. Нашы юныя землякі атрымалі перамогу з лікам 3:2. Капітан каманды – Мікіта Вількоўскі.
У кожнай камандзе былі вызначаны лепшы ігрокі гульні. У камадзе Валожына лепшым іграком быў названы Дзмітрый Пупа, лепшым абаронцам – Максім Язерскі, а лепшым нападаючым – Максім Тарасевіч. Яны, як і лепшыя футбалісты ў камандзе гасцей, былі ўзнагароджаны дыпломамі.
А вось спаборніцтвы па плаванні, прысвечаныя 4-годдзю з дня адкрыцця ў Валожыне фізкультурна-аздараўленчага комплексу, атрымаліся не толькі масавымі, але і сабралі шмат балельшчыкаў і гледачоў. Спаборнічалі юнакі і дзяўчаты ў трох узроставых групах – 2007-2009 гадоў нараджэння, 2010-2011 і 2012 года нараджэння і маладзейшыя. Прызавыя месцы вызначаліся па суме дзвюх дыстанцый: 100 метраў вольным стылем і 100 метраў брасам. Самыя юныя ўдзельнікі выступалі на дыстанцыях па 50 метраў.
У старэйшай падгрупе сярод юнакоў лепшы вынік паказаў Андрэй Нахай. Другое і трэцяе месцы заваявалі Максім Жуковіч і Арцём Рабчанкаў. У дзяўчат тройка прызёраў выглядала наступным чынам: Марыя Цяшкевіч, Мілена Кароль і Паліна Пярловіч.
У падгрупе сярод плыўцоў 2010-2011 гадоў нараджэння лепшы вынік паказаў Арсеній Пачыкоўскі, другі і трэці – Мацвей Сак і Іван Гобрыс. У дзяўчат першае месца заваявала Варвара Грыбоўская, другое месца ў Маргарыты Харчанка, трэцяе – у Маргарыты Шаранговіч.
Сярод самых маленькіх перамогу святкаваў Цімафей Гульба, на другім і трэцім месцах – Веньямін Ашкірка і Ілля Барадака. У дзяўчынак першынствавала Аляксандра Шурыгіна, другі вынік паказала Анастасія Юралевіч, трэці – Арына Бацян.
Лепшыя плыўцы гэтых спаборніцтваў былі ўзнагароджаны дыпломамі, медалямі і невялікімі грашовымі прызамі.
Наталля ШТЭЙНЕР
Ни одна суббота в стенах Центра детского творчества не проходит грустно и однообразно. Накануне новогодних праздников педагоги со своими учащимися закончили оформление фотозоны в фойе нашего Центра. Фотозона получилась праздничная, колоритная и запомнится каждому, кто сделает там снимок.
ИНСТРУКЦИЯ
о порядке проведения районного смотра-конкурса на лучшее новогоднее оформление зданий,
индивидуальных жилых домов и прилегающих к ним территорий Воложинского района
активизация и совершенствование работы по новогоднему оформлению и украшению фасадов и прилегающих территорий субъектов хозяйствования района;
улучшение архитектурно-художественного облика и выразительности существующей застройки, создание праздничного и декоративного облика города Воложина и Воложинского района в период проведения новогодних праздников;
повышение активности организаций, индивидуальных предпринимателей, учреждений образования, культуры, здравоохранения, социальной защиты, спорта и туризма в праздничном новогоднем оформлении объектов и прилегающих к ним территорий.
оригинальность и новизна новогоднего оформления;
комплексное новогоднее художественное решение оформления объектов и прилегающих к ним территорий;
световое оформление;
использование нестандартных технических решений в оформлении; качество выполненных работ по оформлению объектов и прилегающих к ним территорий.
«Лучшее новогоднее оформление сельсовета» - 1 призовое место;
«Лучшее новогоднее оформление предприятия промышленности, транспорта и связи, строительной и обслуживающей организации» - 1 призовое место;
«Лучшее новогоднее оформление предприятия торговли и общественного питания» - 5 призовых мест;
«Лучшее новогоднее оформление сельскохозяйственной организации» - 1 призовое место;
«Лучшее новогоднее оформление организации социальной сферы» - 3 призовых места;
«Лучшее новогоднее оформление учреждения образования, спорта и туризма» - 2 призовых места;
«Лучшее новогоднее оформление объектов среди собственников индивидуальных жилых домов» - 5 призовых мест.
в период с 20 декабря по 31 декабря осуществляет осмотр объектов и прилегающих к ним территорий организаций, индивидуальных предпринимателей, учреждений образования, культуры, здравоохранения, социальной защиты, спорта и туризма Воложинского района с учетом критериев, указанных в пункте 5 настоящей Инструкции;
до 9 января подводит итоги смотра-конкурса, оформляет протокол и направляет его в отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи райисполкома для подготовки проекта решения о награждении победителей.
Государственное учреждение образования «Воложинский сельскохозяйственный профессиональный лицей» провел on-line День открытых дверей.
Главная цель мероприятия – познакомить школьников с лицеем, специальностями, рассказать об обучении и поступлении, о преимуществах лицея.
День открытых дверей позволяет кому-то из школьников определиться с будущей профессией. В мероприятие приняли участие более 50 школ области: ГУО"Средняя школа №2 г. Березино",ГУО «Завшицкий УПК ДСБШ», ГУО «Сковшинский УПК ДССШ», ГУО «Гоцкий УПК ДССШ» Солигорского района, ГУО «Молодечненская санаторная школа-интернат», ГУО «Средня школа №8 г.Жодино», ГУО «Коммунаровский УПК ДССШ», ГУО «Средняя школа № 4 г.Червеня», ГУО «Тальский УПК ДССШ» Любанского района и др. Спасибо за внимание. Ждем вас - наши будущие лицеисты!!!
Государственное учреждение «Воложинский территориальный центр социального обслуживания населения» ко Дню инвалидов организовало ряд благотворительных акций.
Отделением первичного приема, информации, анализа и прогнозирования в рамках акции «Дари радость» оказана помощь в виде одежды, подгузников инвалидам 1,2 группы. Такую же поддержку в рамках акции «Ладонь добра» получили дети-инвалиды с 3 и 4 степенью утраты здоровья, которые пользуются подгузниками. Для семей, в которых воспитываются двое детей с инвалидностью, проведена благотворительная акция «Пусть улыбаются дети». Детям вручены спортивные костюмы, футболки и т.д.
Отделением дневного пребывания для инвалидов проведена благотворительная акция «Доброе дело»: специалисты отделения посетили на дому молодых инвалидов с тяжелыми множественными нарушениями, а также людей с инвалидностью, находящихся на надомном обслуживании в отделении дневного пребывания для инвалидов. Специалисты вручили людям с инвалидностью памятные сувениры, сделанные в рамках работы реабилитационно-трудовой мастерской «Планета талантов».
3 декабря воспитанники отделения и их родители посетили бассейн в ГУ «Детская юношеская спортивная школа» в рамках акции «Здоровье без лекарств».
Благотворительную акцию «Нам жить помогает добро» по выдаче иностранной безвозмездной помощи в виде подгузников провели специалисты отделения социальной помощи на дому для инвалидов, получающих услугу сиделки, услуги в рамках замещающей семьи, для граждан, находящихся на надомном обслуживании, утративших способность к самообслуживанию и передвижению.
В период с 24.11.2021 по 08.12.2021 ГУ «Воложинский территориальный центр социального обслуживания населения» проводится благотворительная акция «Поможем вместе» в рамках благотворительного марафона «Твори добро», который ежегодно приурочивается к Международному дню людей с ограниченными возможностями. Выражаем благодарность организациям Воложинского района: Воложинскому филиалу государственного предприятия «Мионоблтопливо», ГЛХУ «Воложинский лесхоз», ГУО « Городьковский учебно-педагогический комплекс детский сад-средняя школа», ГУО «Дошкольный центр развития ребенка г.п. Ивенец», Воложинскому райпо, ОАО «Воложинская райагропромтехника», Вишневскому сельскому исполнительному комитету, Городьковскому сельскому исполнительному комитету, ГУО «Гимназия №1 г.Воложина», ГУО «Воложинский сельскохозяйственный профессиональный лицей», государственному учреждению «Редакция Воложинской районной газеты «Працоўная слава» за активную поддержку и участие в марафоне. Искренне признательны за неравнодушное отношение к людям с ограниченными возможностями. Ваша помощь – неоценимая и ощутимая поддержка нуждающимся.
Инспекция Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Воложинскому району сообщает, что с 1 января 2021 года в Налоговый кодекс Республики Беларусь внесены дополнения, направленные на пресечение уклонения от уплаты подоходного налога с физических лиц путем выплаты доходов физическим лицам без отражения на счетах бухгалтерского учета и отчетности, так называемая зарплата "в конвертах".
Законодатель принял поправки и внес изменения в пункт 5 статьи 216 Налогового кодекса. Так, в соответствии с пунктами 5 и 51 статьи 216 Налогового кодекса в случае установления налоговым органом факта неправомерного неудержания сумм подоходного налога такой налог будет взыскиваться исключительно за счет средств налогового агента (без последующего удержания у физического лица, фактически получившего доход).
Под неправомерным неудержанием и неперечислением в бюджет суммы подоходного налога понимается невыполнение налоговым агентом в установленный срок обязанности по удержанию из доходов физического лица и перечислению в бюджет суммы подоходного налога, выразившееся в неотражении сведений об объекте налогообложения подоходным налогом в налоговом и (или) бухгалтерском учете при его фактическом наличии, установленном на основании собранных доказательств либо данных, представленных правоохранительными органами.
О фактах выплаты заработной платы "в конвертах" можно информировать по номеру телефона 189 или путем письменного сообщения в налоговый орган по месту регистрации.
За нарушение законодательства в части выплаты заработной платы без удержания подоходного налога предусмотрена административная ответственность в соответствии со статьями 14.3, 14.5 Кодекса Республики Беларусь об административных нарушениях, а также уголовная ответственность в соответствии со статьей 243 Уголовного кодекса Республики Беларусь.
Кроме того, о фактах выплаты зарплаты "в конвертах" информируются Департамент государственной инспекции труда, Фонд социальной защиты населения Министерства труда и социальной защиты Республики Беларусь для реагирования в пределах компетенции.
Почтовый ящик Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. служит для автоматической рассылки сообщений и не требует ответа или подтверждения. При необходимости направления дополнительной информации следует воспользоваться официальным электронным адресом инспекции по месту постановки на учет.
Туристические объекты района