Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Час новых здзяйсненняў… Общество

06.12.2021

Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і ў вайсковай часці 30695, 1 снежня пачаўся новы 2021-2022 навучальны год.

Сёлета ён праходзіць пад эгідай баявой падрыхтоўкі, якая з’яўляецца важнейшым сродкам павышэння ўзроўню гатоўнасці войск да эфектыўнага выканання задач у любой абстаноўцы. З гэтай мэтай плануецца шмат розных мерапрыемстваў.

Традыцыйна ў першы дзень новага навучальнага года ў вайсковай часці прайшло ўрачыстае пастраенне і мітынг з вынасам Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, Баявога сцяга злучэння. У сваім выступленні перад асабовым складам камандзір вайсковай часці Андрэй Калач падвёў вынікі адыходзячага навучальнага года, вызначыў задачы на новы і нацэліў на якаснае выкананне пастаўленых задач.

“У цяперашні час вучэбна-матэрыяльная база імкліва ўдасканальваецца, што павышае эфектыўнасць праводзімых мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі, – адзначыў Андрэй Віктаравіч. – На ўзбраенне ў нашу вайсковую часць паступаюць сучасныя вучэбна-метадычныя комплексы, якія ў перспектыве неабходна асвоіць і актыўна выкарыстоўваць. Гэтага можна дасягнуць добрасумленным выкананнем свайго воінскага доўгу і службовых абавязкаў, пераадоленнем цяжкасцей воінскай службы, наладжваннем адносін у воінскіх калектывах, заснаваных на сяброўстве, таварыскасці і ўзаемадапамозе. І калі мы будзем браць у аснову гэтыя простыя ісціны, упэўнены: усе пастаўленыя перад намі задачы будуць з гонарам вырашаны!”.

Ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў Узброеных Сіл” з наказам звярнуўся ветэран вайсковай часці, кавалер ордэна “За службу Радзіме III ступені”, падпалкоўнік у адстаўцы Уладзімір Сёмін, які адзначыў гонар за сучаснае пакаленне абаронцаў Айчыны і пажадаў усяму асабоваму складу поспехаў у службе на карысць Рэспублікі Беларусь.

Пасля правядзення ўрачыстай часткі Благачынны Валожынскай акругі, протаіерэй Дзмітрый Агіевіч асвяціў памяшканні вайсковай часці і благаславіў ваеннаслужачых.

Наш кар.

Галерея изображений

Задайте вопрос