Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

“Маладзічок” аб’яднаў цікаўных

06.12.2021

Карысны праект прыдумалі ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Тут у бягучым годзе распачаў работу гурток “Маладзічок”, якім кіруе настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі Людвіка Таўгень. Людвіка Станіславаўна, набраўшы вучняў пачатковых класаў  у гімназіі № 1 г. Валожына, з дапамогай супрацоўнікаў раённага музея паглыбляе юных валожынцаў у беларускую этнаграфію і фальклор.

Выкарыстоўваючы гульнёвыя тэхналогіі, розныя віктарыны і тэсты, відэаматэрыялы, экспазіцыю ўстановы культуры, дарослыя дапамаюць дзецям запамінаць беларускія словы, вывучаць побыт, традыцыі і абрады. Сама кіраўнік гуртка, таксама як дырэктар музея Наталля Лоўчая і навуковы супрацоўнік Таццяна Васільева, з натхненнем дзеляцца з хлопчыкамі і дзяўчынкамі сваімі ведамі. Больш за ўсё любяць няўрымслівыя наведвальнікі самы ўтульны куток установы – сялянскую хатку. Вось дзе прастора для вывучэння вясковай лексікі. Высветлілася, што многія словы, якія зараз, асабліва ў горадзе, можна пачуць даволі рэдка, дзеці добра ведаюць. Як і назвы прылад працы, што даўно перасталі быць актуальнымі, такія, як пранік і качалка, калаўрот і верацяно, качарга і вілы…

Мы пазнаёміліся з удзельнікамі “Маладзічка”  менавіта ў час заняткаў у музеі. Спачатку аматары-беларусазнаўцы, размясціўшыся на дыване перад тэлевізарам, назіралі за героямі відэафільма пра развіццё івянецкай керамікі. Тэму ганчарства закранаў і анімацыйны фільм, які выклікаў мноства станоўчых эмоцый у дзетвары, даў магчымасць прадэманстраваць сваю назіральнасць падчас адказаў на пытанні дарослых. Спадабаўся дзецям і момант, калі ім прадаставілі магчымасць пазнаёміцца  з вынікам працы рамеснікаў – глінянымі птушкамі-свістулькамі.

У інтэр’еры сялінскай хаты гурткоўцы разгледзелі працэс прыгатавання хлеба, пасля чаго з музейнай цуда-печы настаўніца дастала апетытны пачастунак – духмяны бохан. Назіраць за хлопчыкамі  і дзяўчынкамі, якія радаваліся няхітраму сюрпрызу, было надзвычай цікава. Яшчэ больш яркую іх рэакцыю выклікаў так званы зайчыкаў хлеб. Вось што значыць сувязь пакаленняў – сучасныя дзеці, таксама як і прадстаўнікі старэйшага пакалення, добра ведаюць што гэта такое. Самыя актыўныя нават выдалі некалькі версій пра паходжанне назвы незвычайнага пачастунка.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/16779-maladzichok-ab-yadna-tsika-nykh#sigProId6456371e0b

Задайте вопрос