222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
Наведвальнікамі Валожынскага краязнаўчага музея сталі навучэнцы ДУА “Гомельскае кадэцкае вучылішча”. Вучылішча рыхтуе падлеткаў для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, а таксама для вайсковай службы. Зараз навучэнцы аздараўляюцца ў дзіцячым санаторыі “Налібоцкая пушча”.
Музей прапанаваў сваім юным наведвальнікам слайд-круіз “Пернатые соседи по планете” пра птушыны свет Налібоцкай пушчы, а таксама экскурсію па залах музея. Захапляючай і запамінальнай стала для юнакоў і дзячынак экскурсія па знакамітых мясцінах г.Валожына.
11 красавіка 2018 года ў выставачным пакоі народнага аб’яднання “Скарбніца” адбылася творчая сустрэча з майстрам па выпільванню з фанеры Марыяй Паўлаўнай ДУДАР. На выставе прадстаўлена больш 70-ці работ майстрыхі. Прыцягваюць увагу вытанчанасцю карункавых узораў рамкі для фотаздымкаў, шкатулкі, свяцільнікі, вазы, падсвечнікі, “дзіцячая мэбля” і іншыя. Марыя Паўлаўна акрамя выпільвання з фанеры: малюе, вышывае і мае яшчэ шмат захапленняў.
Пад час творчай сустрэчы для прысутных быў праведзены майстар-клас. Выстава працуе да 28 красавіка. Сардэчна запрашаем.
Дзяніс Валер’евіч БОРЫС працуе ў ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка”. З арганізацыяй звязаў лёс у 2014 годзе.
Пасяўная кампанія, у якой удзельнічае, для яго не першая. Гатоўнасць тэхнікі даўно пераправерана. Д. В. Борыс да падрыхтоўкі жалезнага сябра – “МТЗ-82” – ставіцца сур’ёзна. Умелыя рукі “дайшлі” да кожнай дэталі. Працаўнік упэўнены: калі хочаш, каб трактар не падвёў, патрэбен клопат аб ім. Механізатар ведае сваю задачу на бліжэйшы час. Зараз ён уносіць арганіку з дапамогай раскідальніка “РОУ-6”. Увогуле ж, гатовы выконваць любыя віды работ. Мінулай вясной, напрыклад, на АПШ-05 “Раса” ўносіў вадкія мінеральныя ўгнаенні, паспеў апрацаваць 1352 га пасяўной плошчы. Летам меў добрыя паказчыкі на прэсаванні саломы. Восенню вывозіў арганіку. Зімой займаўся расчысткай тэрыторый ад снегу, падвозіў дровы на кацельню і адначасова рыхтаваў да эксплуатацыі тэхніку. У працэс рамонту прывык укладваць душу. Магчыма таму паломкі здараюцца выключна рэдка, а прадукцыйнасць працы толькі ўзрастае. Трактарыст па прызванні, Дзяніс Валер’евіч – адзін з лепшых работнікаў вялікага калектыву.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ
Фота Сяргея БОБРЫКА
27 января 2018 года Воложинской РОС ДОСААФ совместно с отделом образования, спорта и туризма райисполкома, Отделом ГАИ Воложинского РОВД проведена 13 Олимпиада школьников по ПДД.
Победители и призеры Олимпиады:
1-е место- Ребекевша Никита, Пугачевский УПК
2-е место- Сухолет Кристина, СШ №2 г. Воложина
3-е место- Ашкирко Маргарита, Дорский УПК
1-е место - Адамейко Максим, Городьковский УПК
2-е место - Мамонько Денис, СШ №2 г. Воложина
3-е место - Ревяко Константин, Пугачевский УПК
1-е место - Адамрвич Всеволод, СШ №1 г. Воложина
2-е место - Желток Антон, Ивенецкая СШ
3-е место - Лущик Алексей, Гимназия №1 г. Воложина
Победители в командном первенстве:
1-е место - Дорский УПК
2-е место - СШ №1 г. Воложина
3-е место - Гимназия №1 г. Воложина
23-24.02.2018 прошел 1 этап кубка г. Минска и Минской области ДОСААФ по стрельбе пулевой. Команда Воложинской РОС ДОСААФ в составе Лешкевича Романа, Битель Александра и Беззубенко Елизаветы заняла 6 общекомандное место (в 2017 г. было 7 место). Беззубенко Елизавета заняла 6 место в личном зачете и выполнила норматив 3 спортивного разряда.
1. 6 апреля 2018 года в г. Минске в Республиканском Доме
ДОСААФ состоялось торжественное открытие месячника оборонно-
патриотической и спортивно-массовой работы ДОСААФ,
посвященного 73-й годовщине Великой Победы.
В мероприятии приняли участие ветераны Великой
Отечественной войны и Вооружѐнных Сил, представители органов
государственного управления, общественных объединений
патриотической направленности и учащаяся молодежь г. Минска.
2. 24-28 июля 2018 года ДОСААФ проводит чемпионат мира по вертолетному спорту (Липки). Планируйте свои мероприятия. Будет интересно. В день открытия: показательные выступления на вертолетах, прыжки с парашютом и т.д.
Информация для родителей:
Автошкола Воложинской РОС ДОСААФ предлагает на время летних каникул направить детей, достигших 16 лет на обучение на право управления автомобилем категории «В». Период обучения с мая-июня 2018 по август-сентябрь 2018 (срок обучения - 3.5 месяца). Необходимо иметь при себе медсправку (водительскую), 4 фото 3*4 и паспорт. Вся информация по тлф. +375 44 5557087 или 62223.
5 і 6 красавіка ў Ракаўскім ЦНТ адбыліся майстар-класы па аздабленню велікодных яек. Дзеці атрымалі веды і навыкі аздаблення яек традыцыйнымі і сучаснымі спосабамі. Такімі як “капанка”, “пісанка”, “драпанка”, “дэкупаж”, роспіс фарбамі і інш. А таксама пра традыцыю святкавання Вялікадня і сімволіку свята.

…Мільгаюць дні, гады, дзесяцігоддзі. Змяняюцца пакаленні. Час і людзі робяць гісторыю, пра якую варта не толькі памятаць, але і ведаць яе. Рэдакцыя газеты сумесна з раённым аб’яднаннем прафсаюзаў працягваюць творчы праект над назвай “Соль Валожынскай зямлі”. Задума з’явілася невыпадкова. Падчас правядзення ў красавіку 2015 года маштабнага прафсаюзнага мерапрыемства “Эстафета пакаленняў” ад шаноўных ветэранаў працы, што былі запрошаны на ўрачыстасць, не раз давялося пачуць, як іх кранаюць такія сустрэчы. А колькі прыемнай асалоды на душы яны атрымліваюць ад звычайнай паштоўкі ад колішняга працоўнага калектыву. Ну а запрашэнне падзяліцца назапашаным вопытам з маладымі калегамі – і ўвогуле ажыўляе, надае бадзёрасці, узнімае настрой. Падумалася: наколькі важныя для чалавека, які сваімі працоўнымі здабыткамі праславіў раён, увага і ўсведамленне таго, што праз гады цябе памятаюць, табой ганарацца, з цябе бяруць прыклад.
На нашай Валожыншчыне жыве нямала ганаровых людзей, адзначаных дзяржаўнымі ордэнамі, медалямі, граматамі. Усе яны ў свой час самааддана працавалі дзеля дабрабыту і росквіту валожынскага краю і ўнеслі важкі ўклад у яго станаўленне. Зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку, але застаюцца ўсё такімі ж актыўнымі і патрэбнымі грамадству, бо з’яўляюцца прыкладам працавітасці, адказнага стаўлення да даручанага ўчастка работы, улюбёнасці ў сваю справу, якой прысвяцілі жыццё. Радзіма годна адзначыла працоўныя подзвігі, і яны без перабольшвання – гонар і слава раёна. Пра такіх гавораць: соль зямлі.
Станіслаў Антонавіч ЛУЖЫНСКІ:
“Я ЎСЁ ЖЫЦЦЁ МЕХАНІК… З ДЫПЛОМАМ ЗААТЭХНІКА”
Чалавек-глыба, якога можна па праве назваць адным з самых таленавітых, дальнабачных, мудрых гаспадарнікаў: больш за 30 гадоў Станіслаў Антонавіч Лужынскі ўзначальваў калгас “Бальшавік”. У самы развал Савецкага Саюза – з 1990 па 1995 гады – з’яўляўся народным дэпутатам БССР, дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, пяць гадоў засядаў у парламенце поруч з будучым Прэзідэнтам нашай краіны. У скарбонцы яго ўзнагарод – юбілейныя медалі “За воінскую доблесць” у азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна, “60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне”, неаднаразова заахвочваўся Ганаровымі граматамі Мінскага абласнога і раённага выканаўчых камітэтаў.
Станіслаў Антонавіч Лужынскі нарадзіўся ў вёсцы Зацішак Вішнеўскага сельсавета. З гэтых мясцін паходзіла ўся радня па мацярынскай лініі. З самага дзяцінства марыў стаць механікам, бо бацька быў механізатарам – мяў лён, малаціў зерне, працаваў на розных трактарах. Тэхніка ж, нібы магніт, прыцягвала хлапчука: увесь вольны час ён праводзіў у калгаснай майстэрні, дадому прыходзіў мурзаты, запэцканы з галавы да ног. Маці злавалася: маўляў, мала ёй аднаго “мазутніка” ў хаце. Старэйшая ж сястра на той час рабіла ў Подберазі, і як больш адукаванай у сям’і ёй даручылі адправіць усе неабходныя дакументы для паступлення Станіслава на механіка ў жыровіцкі тэхнікум. Калі ж прыехаў здаваць экзамены, убачыў: яго прозвішча пазначана ў спісах на заатэхніка. Як пасля высветлілася, такі план быў у маці. Пярэчыць ёй, нягледзячы на роспач і ўнутраны канфлікт, не стаў: ведаў – не здабраваць. Успамінае, маці была вельмі строгая і так трымала дысцыпліну, што магла перацягнуць яму скарачом і пасля арміі. Бацька ж, наадварот – чалавек надзвычайнай дабрыні, нікому ні ў чым не адмовіў у жыцці.
Увогуле, ад кожнага з бацькоў Станіславу Антонавічу перадалося ўсё самае лепшае: надзвычайная працавітасць маці, майстрыхі па ткацтве, кросны якой зараз знаходзяцца ў гістарычным музеі ў Мінску; гаспадарлівасць бацькі, што меў залатыя рукі. Яшчэ падлеткам вельмі імпанаваў яму брыгадзір іх калгаса – Станіслаў Рыснік, некалі фігура паважаная і значная сярод вяскоўцаў. Ён быў чалавекам простым, культурным, але разам з тым высокапатрабавальным, разумным і справядлівым. Праз гады, ужо займаючы кіруючую пасаду, С. А. Лужынскі досыць часта ўспамінаў свайго цёзку і задумваўся: “А як бы зрабіў у гэтай сітуацыі Стась?”
Першым працоўным месцам дыпламаванага спецыяліста-заатэхніка стаў калгас “Перамога”, аднак хутка пайшоў служыць у армію, а калі вярнуўся – пасада была занята. Наступныя пяць гадоў работы звязаны з дзяржплемстанцыяй. Тады ж давялося пабываць на спецыялізаваных курсах у Маскве ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце жывёлагадоўлі, дзе выкладалі акадэмік Мілаванаў і прафесар Сакалоўская. Вярнуўшыся адтуль, сам пачаў чытаць лекцыі па штучным асемяненні і селекцыі перад заатэхнікамі-селекцыянерамі нашага і Маладзечанскага раёнаў. І гэта яму падабалася. У райкаме ж партыі бачылі бойкі характар і лідарскія задаткі Лужынскага, а камуністы заўсёды давалі пуцёўку ў жыццё такім людзям. Станіслаў Антонавіч і сёння памятае, як на бюро райкама партыі першы сакратар Мікалай Данілавіч Казачонак сказаў, як адрэзаў: “Вось Вам першае партыйнае заданне – узначаліць калгас “Бальшавік”. Калі адмовіцеся, то Вы не здольныя быць членам Камуністычнай партыі”.
Напэўна, такі давер і пасада ў 25 гадоў павінны былі б задаволіць, калі б не адна важная акалічнасць. З 31 гаспадаркі, якія тады налічваліся ў раёне, дзве былі ў заняпадзе, у тым ліку – “Бальшавік”. Вось такую спадчыну давялося прыняць С. А. Лужынскаму. Было гэта 10 студзеня 1975 года. З усмешкай узгадвае сваё знаёмства з новым месцам работы, як яго пасадзілі ў верандзе, дзе размяшчаліся кантора і клуб. У невялікім памяшканні шыбы ў вокнах павыбіваны, пад дзвярамі – шчыліна, праз якую так дзьмула, што прамерз да касцей. Што адчуваў у тыя хвіліны – цяжка словамі перадаць, але адступаць не ў яго правілах.
У калгасе мелася 1900 гектараў ворнай зямлі і 2400 – сельгасугоддзяў, 500 галоў дойнага статка. З 12 гусенічных трактароў толькі адзін на хаду, а не за гарамі – першая сяўба. Свой уклад жыцця і адносін да работы існаваў і ў мясцовага насельніцтва. Але Станіслаў з маленства засвоіў бацькоўскую навуку: не павінна быць добрых ці дрэнных людзей, калі яны ўсе аднолькавыя. Вельмі слушную параду напачатку старшынства даў вопытны калега з калгаса “1 Мая” Анатолій Пятровіч Горскі: “Я вайну прайшоў, жыццё пражыў. Памятай, будзеш ехаць па вёсцы, можа і спяшацца надта, а там сабралася многа жанчын. Абавязкова спыніся, прывітайся, пагутары і запытайся, што іх хвалюе. Дапаможаш ім ці не – іншая справа, аднак будзеш ведаць, чым жывуць вяскоўцы. Для іх увага старшыні дарагога каштуе”.
Правай рукой маладога кіраўніка стаў галоўны аграном Віктар Антонавіч Русовіч. Граматным спецыялістам была і галоўны бухгалтар Ганна Іванаўна Пратасевіч. А вось механізатарскіх кадраў не хапала, нягледзячы на тое, што якраз у той год прыйшло маладое папаўненне. У гарачую пару дапамагалі шэфы. Але Станіслаў Антонавіч марыў пра той час, калі на палетках будуць працаваць свае дамарослыя кадры, якія душой адчуваюць родную зямлю. Каб іх “выгадаваць”, спатрэбілася амаль 10 гадоў. І такіх людзей, ён лічыць, трэба насіць на руках.
На пытанне, якім павінен быць кіраўнік, С. А. Лужынскі адказаў так: “Строгім, часам жорсткім. А бываюць моманты, што трэба саступіць і нават прабачэння папрасіць, калі давядзецца, – па-іншаму нельга. У мяне былі свае, як казалі, чапаеўскія метады кіравання: калі работнік правініўся, ён пазбаўляўся ўсіх заахвочвальных даплат – падчас уборачнай кампаніі гэта некалькі месячных зарплат. Аднак у яго была магчымасць выправіцца: усвядоміў, што вінаваты, і далей працуеш да сёмага поту – цалкам атрымаеш усё, чаго быў пазбаўлены. І вось гэтыя лейцы трэба цягаць і цягаць, бо не будзе конь кіравацца, не будзе ісці, і галава дугой не будзе”. Трэба сказаць, што Станіслаў Антонавіч заўсёды меў свой погляд і не баяўся адстаяць яго перад вышэйстаячым кіраўніцтвам.
Уклад С. А. Лужынскага на пугачоўскай зямлі цяжка пераацаніць: пры ім пабудаваліся тыпавая мехмайстэрня на 50 рамонтаў, сярэдняя школа, адміністрацыйны будынак, дзе размясціліся сельвыканкам, пошта, бібліятэка, клуб. Вялікі плён прынесла і абранне яго дэпутатам парламента – у дамы вяскоўцаў бясплатна прыйшоў прыродны газ, людзі не плацілі ні за падвядзенне, ні за катлы, ні за пліты. Блакітнае паліва таксама атрымалі івянчане.
З пачаткам пераўтварэння калгасаў у акцыянерныя таварыствы да “Бальшавіка” далучылі “Залескі”, і ён стаў называцца ААТ “Пугачы”. У выніку значна прыбавілася зямлі: 3800 гектараў ворыва і больш за 4 тысячы гектараў сельгасугоддзяў патрабавалі гаспадарлівых рук. Колькі давялося папрацаваць, каб на халодных пугачоўскіх палетках атрымліваць ураджайнасць па 40-45 цэнтнераў з гектара – ведае не на словах: тут пазней за ўсіх сеялі і самымі апошнімі збіралі ўраджай. Сельгаспрадпрыемства лічылася насенняводчым па вырошчванні канюшыны, якую высявалі па строга распрацаванай тэхналогіі… з верталёта. У раёне ведалі заўзятасць і апантанасць Станіслава Антонавіча і нават жартавалі: маўляў, спыніце, інакш хутка будзем усё сеяць на верталёце… Ён пастаянна эксперыментаваў з тэхнікай, разам з механізатарамі шукаў прычыны паломкі і, як калісьці ў дзяцінстве з бацькам, не ганьбаваў стаць поруч і закасаць рукавы. “Я ўсё жыццё механік, нягледзячы на дыплом заатэхніка, – падкрэсліў у размове С. А. Лужынскі. – Люблю пугачоўскую зямлю і ведаю, як да яе падысці. Але больш за ўсё ўдзячны ёй, што дала магчымасць займець вялікае кола сяброў – іх лічу адным з галоўных здабыткаў у жыцці”.
Алена ЗАЛЕСКАЯ
Акцыя “Наш жывёлавод”, якая штогод ладзіцца пад эгідай Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, выйшла на фінішную прамую: адбылося апошняе ў гэтым годзе мерапрыемства.
На сустрэчу з працаўнікамі ААТ “Агра-Дубінское” накіраваліся Пётр Мікалаевіч Акунёў – намеснік старшыні Мінскага абкама прафсаюза работнікаў АПК і Віктар Станіслававіч Гідлеўскі – старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК. За якасную працу, высокі прафесіяналізм і добрасумленнае стаўленне да абавязкаў Пісьмом з падзякай і грашовымі прэміямі ўзнагароджаны работнікі МТК “Дубіна-Вяршыцкая” Раіса Чаславаўна ЧЫРКЕВІЧ – брыгадзір вытворчай брыгады, Антон Эдуардавіч ПОСАХ і Ала Мікалаеўна ПАГРЭБНІЧЭНКА – жывёлаводы. Каштоўныя падарункі ад раённага прафсаюза работнікаў сельгасгаліны атрымалі супрацоўнікі МТФ “Дубіна-Юрздыцкая” Ганна Францаўна ЦЯРЭШКА – аператар машыннага даення і Сяргей Міхайлавіч ЧАРАПОВІЧ – жывёлавод, а таксама Рыта Пятроўна ЗАБРОДЗІНА – слесар па малакаправодзе МТФ “Нарэйшы”.
Прафсаюзныя лідары павіншавалі ўладальнікаў узнагарод, пажадалі ім здароўя і поспехаў у працы. Цёплыя словы ў адрас падначаленых прагучалі і з вуснаў кіраўніка гаспадаркі Г. В. Каспяровіча. Генадзій Вацлававіч перадаў калектыву малочнатаварнага комплексу “Дубіна-Вяршыцкая”, дзе надой на адну карову складае 18,5 кг і паступае на перапрацоўку экстра-класам, чайнік і салодкі сюрпрыз у выглядзе тартоў.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара