222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
23 сакавіка для вучняў 3 “Б” кл. Ракаўскай СШ супрацоўнікамі Ракаўскага ЦНТ была праведзена гульнёва-пазнавальная праграма “Агу!Вясна!Агу!Красна!”. Своеасаблівы ўрок фальклора распачаўся з гутаркі пра святы вясновага перыяду. Затым вучні загадвалі і разгадвалі загадкі пра птушак. Пасля знаёмства з традыцыйнай дудой, з дадазволу старэйшых (так як гэта пераказвае традыцыя), усе накіраваліся на абрадавую пляцоўку, дзе і прымянілі атрыманыя тэарытычныя веды: вешалі на дрэўца загадзя зробленых птушак, гукалі вясну, ладзілі карагоды. Напрыканцы ўсе з задавальненнем ласаваліся традыцыйным печывам у выглядзе птушак.
Работниками Воложинского районного отдела по чрезвычайным ситуациям проводится активная работа по проверке мест с массовым пребыванием людей. Прежде всего, спасатели уделяют внимание вопросам обеспечения безопасности на объектах, путям эвакуации, работе системы безопасности, автоматики, пожаротушения. Также не остаются в стороне и вопросы обучения персонала и посетителей.
Кроме проверок объектов, организованы и профилактические акции. Сегодня акция прошла в физкультурно-оздоровительном комплексе. Спасатели совместно с активистами клуба юных спасателей пожарных «Ликвидация» и районного комитета общественной организации «БРСМ» организовали обучающую площадку, где постарались донести до каждого посетителя важные вопросы безопасности. Мероприятие было интересным как для детей, так и для взрослых. Все желающие смогли поучаствовать в занимательной викторине, с помощь которой повторили свои знания либо узнали что-то новое, вызвать спасателей по номеру 101 или 112, проверить свою быстроту и ловкость в надевании боевой одежды, научиться пользоваться огнетушителем. Каждый участник акции получил полезный подарок от МЧС.
Уважаемые жители и гости города Воложина и Воложинского района!
31 марта 2018 года на площади г. Воложина будет организована ярмарка с участием организаций торговли и общественного питания независимо от форм собственности и ведомственной подчинённости, организаций промышленности, бытового обслуживания, сельскохозяйственных организаций, крестьянских (фермерских) хозяйств.
Ярмарка порадует вас доступными ценами на продукцию, а также концертной программой коллективов художественной самодеятельности района.
Ждём вас за покупками с хорошим настроением!!!
По вопросам участия в ярмарке обращаться в отдел экономики Воложинского райисполкома по тел.: 8 (01772) 55069, 55000, 55572
22 марта 2018 года ученицы ГУО «Раковской детской школы искусств» успешно приняли участие в V Открытом региональном конкурсе-фестивале «Поющая весна» (г. Ошмяны). Поздравляем Супранович Ульяну (младшая возрастная категория)-диплом II степени (учитель -Скурко Ю.В., концертмейстер- Гапанович Е.И.), Марину Софию (младшая возрастная категория) -диплом III степени (учитель-Кравчик Ю.А., концертмейстер- Гапанович Е.И.), Жибуль Карину (средняя возрастная категория) -диплом II степени (учитель -Кравчик Ю.А.,концертмейстер-Гапанович Е.И.).
29 марта 2018 г.
в ГУ "Воложинская центральная районная библиотека"
г. Воложин, пл. Свободы,5
с 13.00 до 15.00 состоится профсоюзный прием граждан правовым инспектором труда
Матохиным
Валерием Ивановичем
по вопросам, касающихся разъяснений норм законодательства, регулирующих сферу трудовых и связанных с ними правоотношений
З 15 па 18 сакавіка група ўскладзе пяці чалавек “заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь” фальклорнага гурта “Гасцінец” Ракаўскага Цэнтра народнай творчасці (маст.кір. Е.С. Пятроўская) удзельнічала ў ІІ Інтэрнацыянальным Фестывалі ў Амстэрдаме, Нідэрланды. Праграма фестывалю была насычанай і разнастайнай. На фестывалі прадставілі сваю традыцыйную творчасць (танцы, песні, інструментальную музыку) самадзейныя калектывы наступных краін свету: Італіі, Інданэзіі, Сербіі, Балгарыі, Германіі, Расіі і інш. Наш калектыў прадставіў праграму, у якую ўвайшлі традыцыйныя спевы, танцы, музыка веснавога перыяду. Заключным акордам фестывалю стаў сербскі танец-карагод, які аб’яднаў усіх удзельнікаў. Калектыў удзячны кіраўніцтву і супрацоўнікам праектнай групы “МОSТ” Інстытута Гётэ ў Беларусі за арганізацыю і матэрыяльную падтрымку.
Ініцыятыва «Развіццё інфраструктуры зялёнага маршруту «Валожынскія гасцінцы» ў Валожынскім раёне» рэалізуецца спажывецкім кааператывам па развіцці аграэкатурызму «Валожынскiя гасцiнцы» ў рамках праекта «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН (ПРААН). Сума фінансавання з боку Еўрапейскага Саюза складае 12418 еўра.
Валожыншчына ўпэўнена становіцца адным з самых важных месцаў коннага адпачынку ў Беларусі. Гэты факт і з’явіўся падставай для публікацыі матэрыялу, звесткамі для якога з раённай газетай падзяліліся ўладальнікі аграэкасядзіб – удзельнікі кааператыва «Валожынскія гасцінцы».
Сапраўды, у нашым раёне створана нямала турыстычных аб’ектаў, якія спецыялізуюцца на конным турызме і адпачынку. Штогод ладзяцца шматдзённыя конныя паходы, фэсты гістарычнай рэканструкцыі з шырокім выкарыстаннем коней. Апошнім часам пачалі з’яўляцца і прыватныя музейныя экспазіцыі, прысвечаныя гісторыі конегадоўлі і выкарыстанню коней у самых розных галінах гаспадаркі. Сёння мы раскажам пра тыя аб’екты вясковага турызму Валожыншчыны, якія актыўна прасоўваюць у жыццё названую ідэю. Большасць з іх сканцэнтравана ў ваколіцах мястэчка Ракаў, дзе створаны калектыўны зялёны конны маршрут.
“Даўнім Віленскім шляхам”
Даўжыня маршруту – усяго 9,5 кіламетра, але ён не мае аналагаў у краіне, бо праходзіць па былым Мінска-Віленскім тракце, рэшткі якога ў нашым краі прадстаўляюць сабой маляўнічую лясную дарогу. Яна пралягае праз сасновыя бары, ельнікі, лугі і злучае цікавыя аграсядзібы, фермераў, рамеснікаў і людзей, якія прапагандуюць культурны турызм. Шлях перасякаюць мудрагелістыя сцяжынкі, пакрытыя густой коўдрай моху, і таямнічыя лясныя дарогі, што вабяць да рэчкі Яршоўкі. Нярэдка на дарогу выходзяць і дзікія жывёлы. Маршрут, які займае звычайна 3-4 гадзіны, быццам пераносіць вандроўніка на некалькі стагоддзяў назад. Унікальнасць яго яшчэ і ў тым, што падарожнічаюць па ім на конных дыліжансах, якія ўмяшчаюць да 30 чалавек. Існуе і больш доўгі варыянт маршруту (15 км) з праездам праз вёскі Крапіўнікі, Яршэвічы, Кісялі працягласцю ад 3 да 6 гадзін, з магчымымі прыпынкамі для дэгустацыі страў традыцыйнай беларускай кухні.
Прыцягальна для турыста і тое, што ў гасцінных гаспадароў-сяброў кааператыва можна паслухаць старадаўнюю музыку, навучыцца даўнейшым танцам, наведаць рамесніцкія майстар-класы, набыць прыгожыя кветкі, сувеніры, фермерскую прадукцыю. Прадуманы і ўзважаны падыход!
Сядзіба “Коні-Поні” мае ўнікальную экспазіцыю пад адкрытым небам, якая ўводзіць турыста ў свет жывёл – як тых, што традыцыйна пражываюць на мясцовых падворках, так і незвычайных для Беларусі – страусаў, ламаў, альпакаў. Усё гэта багацце можна ўбачыць, катаючыся на конных дыліжансах па ваколіцах. А ў хуткім часе наведванне сядзібы і яе адметнасцяў будзе даступным і для інвалідаў-калясачнікаў.
Гаспадар аграсядзібы сабраў адзіную ў Беларусі поўную экспазіцыю коннага сельскагаспадарчага інвентару, ад сапраўднай сахі да конных рухавікоў.
Непадалёк размешчана і фермерская гаспадарка “Экафлора”. Турысты, пракладваючы цікавы для сябе маршрут, могуць убачыць цудоўныя кветкі і дэкаратыўныя расліны, што растуць як у Еўропе, так і ў гарачай Афрыцы...
Аграэкасядзіба “Налібоцкія васількі” размяшчаецца на ўскрайку Налібоцкай пушчы і мае магчымасць па папярэдняй дамове прымаць турыстаў на конях. Распрацоўваецца мясцовы цікавы кальцавы маршрут па Налібоцкай пушчы на 15 км. Таксама праз сядзібу праходзіць шматдзённы конны маршрут з Мінскага раёна праз Валожынскі ў Ашмянскі. А можна і ўвогуле дамовіцца на паездку на брычцы, карэце ці дыліжансе.
Гаворачы пра «Налібоцкія васількі», трэба адзначыць, што тут створаны экамузей коннага транспарту. У былой пуні сабрана прыватная калекцыя рэчаў, амуніцыі і розных прылад, звязаных з коннай гаспадаркай. Большая частка гэтых рэчаў засталася ў спадчыну ад гаспадароў, заснавальнікаў радавога гнязда Шакуноў у Белакорцы. Есць надзея, што з цягам часу экспазіцыя перарасце ў этнаграфічны музей гістарычнага профілю і будзе мець самую вялікую калекцыю вясковага транспарту і конных прылад розных эпох у Беларусі. Таксама тут можна будзе ўбачыць старыя і сучасныя фотаздымкі з выявамі коннікаў і коней, вупражы, літаратуру, прысвечаную коням і збруі.
Вандроўнікаў на конях прымаюць і арганізуюць конныя паходы таксама на сядзібе “Хутар Дудара” з экамузеем старадаўніх музычных інструментаў. Уладальнік Аляксандр Лось стаяў ля вытокаў адраджэння беларускай дуды, ліры і іншых традыцыйных музычных інструментаў, якія амаль цалкам сышлі ў нябыт. Тут жа праводзіцца навучанне старадаўнім народным танцам і абрадам, ладзяцца прадстаўленні лялечнага тэатра «Батлейка», майстар-класы па народным кавальстве, вырабах з дрэва і інш.
Аграсядзіба «Пяскі» Евы Гілевіч знаходзіцца побач з ракой Іслач і Налібоцкай пушчай. Уключае ў сябе гаспадарскі дом з выгодамі і стайню, прапаноўвае спакойны адпачынак на прыродзе, жывое знаёмства з гісторыяй навакольных мясцін і верхавой язды, утрымання коней на Беларусі ад мінуўшчыны да нашых дзён...
Аграсядзіба “Засценак Скрыплеў” прымае турыстаў, аматараў конных паходаў. Выдатныя краявіды тарфяных лугоў, пагоркі Віленскага ўзвышша, вялікая колькасць археалагічных і гісторыка-культурных помнікаў – вось што вабіць сюды коннікаў. Выбар умоў пражывання, лазня, летняя кухня, смачныя стравы – гэта для людзей. А сакавітая трава, невялікая лівада, побач брод – для коней. Вабіць наведвальнікаў сюды і яшчэ адна прапанова для гасцей – рамантычныя начлегі ў сапраўдных індзейскіх “ціпі” (вігвамах). І ўсё часцей коннікі робяць перапынак сярод доўгага паходу на цэлы дзень, каб даць адпачынак коням...
Да друку падрыхтаваў
Сяргей САДОЎСКІ
Экскаватаршчык участка аўтатранспарту РУП “Валожынскі жылкамунгас” Віктар Фёдаравіч СІВЫ мае за плячамі больш за трыццаць гадоў працоўнага стажу ў камунальнай сферы.
Не раз дзякуючы яго прафесіяналізму аператыўна ліквідаваліся парывы падземных камунікацый, праводзіліся прафілактычныя і рамонтныя работы цеплатрас, трубаправодаў водазабеспячэння і каналізацыі. Начальнік аддзела механізацыі прадпрыемства Дзмітрый Муравінскі кажа, што цэніць В. Ф. Сівага не толькі як высакакласнага спецыяліста, але і як чалавека, гатовага падзяліцца сваім вопытам з маладзейшымі калегамі.
Сёлета напярэдадні прафесіянальнага свята Віктар Фёдаравіч атрымаў з рук міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь А. А. Церахава адзнаку за шматгадовую, добрасумленную працу – знак “Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі”.
Тэкст і фота Алены ЗБІРЭНКА
На сённяшні дзень Валожынскі камбінат бытавога абслугоўвання — шматгаліновае прадпрыемства, якое аказвае насельніцтву 19 відаў паслуг, 11 з іх – сацыяльна значныя. Дзейнасць накіравана на паляпшэнне якасці выпускаемай прадукцыі, асваенне новых відаў паслуг і забеспячэнне іх даступнасці для кожнага жыхара раёна.
У 2018 годзе перад работнікамі прадпрыемства стаяць задачы па выкананні прагнозных паказчыкаў, павышэнні эфектыўнасці вытворчасці, зніжэнні выдаткаў, забеспячэнні прыбытковасці працы.
Зразумела, што ўсё, што звязана з абслугоўваннем насельніцтва, патрабуе не толькі культуры ўнутранай і знешняй, але і душэўнага падыходу да кожнага кліента. Непасрэдна ў камбінат і ў сельскія комплексныя прыёмныя пункты людзі звяртаюцца, каб адрамантаваць абутак, адзенне, мэблю, тэлерадыёапаратуру, бытавую тэхніку, здаць бялізну ў пральню, зрабіць фотаздымкі, хімічную чыстку адзення, насценных і падлогавых дываноў і пакрыццяў, пуха-пёравых вырабаў, пашыць адзенне па індывідуальным заказе, змалоць зерне і, наогул, зрабіць тое, што чалавеку без дапамогі тэхнікі проста не пад сілу.
За 2017 год найбольшы аб’ём аказаных насельніцтву паслуг атрыманы ад цырульні. Тэмп росту выручкі ў супастаўных цэнах склаў 103,2%. Кіраўніцтва робіць усё дзеля таго, каб кожны кліент застаўся задаволены. Бытавікі пастаянна ўкараняюць новыя віды паслуг. Нядаўна быў заключаны дагавор з індывідуальным прадпрымальнікам, які працуе з прафесіянальнай касметыкай. Наведвальнікі сустрэлі гэту навіну з радасцю, бо цяпер у Доме быту можна атрымаць поўны комплекс паслуг, каб добра выглядаць на карпаратыўным свяце або сямейнай урачыстасці. Вопытныя цырульнікі, майстар манікюру і візажыст нададуць той вобраз, які неабходны кліенту для канкрэтнага выпадку.
Сёлета ў камбінаце вельмі сур’ёзна падышлі да работы пральні. Прадпрыемства прыняло ўдзел у некалькіх тэндарах, дзе было прызнана пераможцам. Упершыню паслугамі стала карыстацца воінская часць 30695, а таксама “Цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў” Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, што знаходзіцца ў вёсцы Гарані Мінскага раёна. Бытавікі зноў пачалі абслугоўваць Валожынскую ЦРБ. Цяпер у пральні за месяц мыецца да 13 тысяч кілаграмаў бялізны. Гэта сур’ёзныя аб’ёмы. Дзякуючы вышэйсказанаму былі створаны 3 новыя рабочыя месцы.
З задавальненнем пакупнікі набываюць швейныя і трыкатажныя вырабы, што выпускаюць на камбінаце. Самымі папулярнымі з’яўляюцца пасцельная бялізна, рабочае адзенне, безрукаўкі, курткі, трыкатажныя камплекты. На сённяшні дзень швейны цэх загружаны работай, аказвае паслугі як прыватным, так і дзяржаўным структурам. Каб крочыць у нагу з часам пастаянна распрацоўваюцца новыя мадэлі аддзення. Да вясенняга сезона падрыхтавана калекцыя куртак і безрукавак. У наяўнасці ёсці даволі вялікі асартымент плашчовай тканіны для тых, хто хоча зрабіць індывідуальны заказ. РКБА пастаянна ўдзельнічае ў розных выставах і кірмашах, практыкуе выязны гандаль як у сталіцу, так і ў іншыя населеныя пункты Мінскай вобласці, а таксама за яе межы, дзе шырока прапануе швейную прадукцыю ўласнай вытворчасці.
Напярэдадні прафесійнага свята работнікі Валожынскага камбіната бытавога абслугоўвання прынялі ўдзел у фінале абласнога конкурсу fashion-дызайну “Модны сілуэт”, які прайшоў у Заслаўі. 23 калекцыі аддзення прадэманстравалі лепшыя тэхнолагі, канструктары і швачкі Мінскай вобласці. Паказ стаў вынікам іх творчай працы. У намінацыі «Prеt-à-porter» (штодзённае адзенне) калекцыя “Чырвонае і чорнае” валожынскіх майстроў заняла 3-е месца. Раённы камбінат бытавога абслугоўвання саступіў двум буйным калектывам: ААТ “Слуцкая фабрыка пашыву адзення” і ААТ “Барысаўбытсэрвіс”.
Калекцыя “Чырвонае і чорнае” ўразіла журы выбарам разнастайных вырабаў з трыкатажнай тканіны. Былі прадстаўлены касцюмы, сукенкі, жакеты, кардыганы. Валожынцы знайшлі ідэальны баланс паміж функцыянальнасцю і вытанчанай эстэтыкай, зручнасцю і прыгажосцю. Спалучэнне чорнага і чырвонага колераў выдатна глядзелася ў элегантных і прыгожых камбінацыях. Калекцыя выглядала цэласна, бо ўсе вобразы ідэальна гарманіравалі паміж сабой.
Над мадэлямі будучых вырабаў працавалі калектывам. Кожны ўдзельнік конкурсу ў першую чаргу сам прадумваў касцюм, у якім пасля выйшаў на подыум. Вельмі многае залежала ад закройшчыцы І. М. Таўгень. У пашыве касцюмаў быў задзейнічаны ўвесь швейны цэх. Максімум работы лёг на плечы А. І. Мышлён. Блузы для дзяўчат пашыла А. Ч. Кушаль. Агульныя намаганні прывялі да сапраўднага поспеху на паказе калекцыі.
Анжэла РАДЫНА
Вера Сямёнаўна АНУШЭЎСКАЯ – вядомы на Валожыншчыне чалавек. Многія гады жыцця яна прысвяціла нетрывіяльнай справе – вывучэнню прыродных з’яў. У працоўнай кніжцы мае адзіны запіс.
Тое, што дзяўчына з Капусціна здатная да розных навук, ведалі і бацькі, і настаўнікі. Яна сябравала амаль з усімі школьнымі прадметамі, што, дарэчы, ускладняла выбар будучай прафесіі. Паступова выспела рашэнне стаць медыкам. Хацела нават пасля сёмага класа ісці вучыцца на медсястру, ды маці не пусціла – шкадавала дачушку. Пазней цётка, што жыла ў Маскве, прапаноўвала ажыццявіць пераезд да яе, абяцала падтрымку пры паступленні і вучобе ў медінстытуце. Аднак сямейныя абставіны і адсутнасць у яе характары авантурызму не дазволілі прыняць прапанову. Вырашыла паступаць у тэхнікум электрасувязі, але не склалася…
У адрозненне ад сваіх сябровак дзяўчына не была апантаная марамі пра хуткі шлюб. Але, як высветлілася, у аднаго з самых шыкоўных мясцовых жаніхоў наконт юнай прыгажуні меўся ўласны разлік. Івана Анушэўскага моцна паважала матуля нашай гераіні. У той час адукаваны малады чалавек ужо ўзначальваў раённую метэастанцыю. Ён скончыў гідраметэаралагічную школу ў Растове-на-Доне, што рабіла яго эксклюзіўным спецыялістам. Іван бачыў сваёй нарачонай толькі Веру. Вяселле адбылося. Нявеста сама вышыла вясельны ручнік, які і зараз старанна захоўвае, як святую сямейную рэліквію.
У кастрычніку 1959 года стала супрацоўнікам метэастанцыі. Спачатку была наглядальнікам, пасля асвоіла работу тэхніка-метэаролага. Шмат гадоў працавала на гэтай пасадзе, а ў 1997 годзе давялося ўзначаліць калектыў, які страціў шматгадовага лідара – раптоўна пайшоў з жыцця І. І. Анушэўскі.
“Шлях у рэдкую прафесію мне паказаў муж. Менавіта ён доўгі час быў настаўнікам і непасрэдным кіраўніком. Сам лічыўся прафесіяналам з вялікай літары, умеў так “падсадзіць” людзей на работу, што нават спецадукацыя была не патрэбна. Я ж і сапраўды аказалася здольнай. З лёгкасцю скончыла тую ж навучальную установу, што і Іван. Напэўна таму, што было па-сапраўднаму цікава”, – успамінае суразмоўца. Шкада, але сыны не пайшлі па слядах бацькоў. Тым не менш, агульны стаж сямейнай дынастыі Анушэўскіх у метэаралогіі (абедзве нявесткі таксама працуюць у дадзенай сферы) складае 100 гадоў.
Прыродныя з’явы – цэлы свет, дзівосны і неадназначны. Праўда, каб адолець гэту навуку патрэбны час і жаданне. За ўсё прафесійнае жыццё столькі разоў і днём, і ноччу ўглядалася ў неба, што прывыкла бачыць у ім не толькі прадметы для вывучэння (аблокі, ападкі, сонца, зоры), але і небывалыя вобразы, што лашчаць вока. Яна – вялікая прыхільніца ўсяго прыгожага ўвогуле. Гэта тычыцца людзей, з’яў, мастацкіх твораў. Не дзіва – сама мастачка. Яе вышытыя гладдзю абрусы, ручнікі, сурвэткі ўражваюць буйствам колераў і ўзроўнем якасці. Калісьці разам з матуляй займаліся ткацтвам. Большасць вырабаў раздарылі, але самыя любімыя, як памяць аб родным чалавеку – разумнай і добрай жанчыне, удзячная дачка і вучаніца старанна захоўвае.
Вера Сямёнаўна – чалавек без узросту. Побач з ёй аднолькава ўтульна і маладым, і пажылым. Яна на “ты” з сучаснай тэхнікай, захапляецца літаратурай, навінамі навукі і палітыкі. Шкада, што здароўе не дазваляе падарожнічаць, а то б з радасцю наведала многія загадкавыя мясціны. Зрок апошнім часам таксама падводзіць, але чытаць для яе – як дыхаць, таму знайшла выйсце – любімыя творы Я. Коласа, І. Шамякіна, У. Караткевіча і навукова-папулярны часопіс “Планета” чытае пры дапамозе лупы.
Ёсць людзі, пасля размовы з якімі ўзнікае ўражанне, быццам дыхаць стала лягчэй. Здаецца, што недзе ў душы адкрыліся тысячы вачэй, якія бачаць усё неяк інакш, больш правільна і не так безнадзейна, як здавалася. Вера Сямёнаўна – з такіх. Яе меркаванні заўсёды грунтоўныя, парады – слынныя, а цікаўнасць – ніколькі не марная. Калі яна запытала пра справы, можна быць упэўненым: шчыра непакоіцца. Ёй характэрна сумнявацца ў сабе, а вось у людзей, іх лепшыя якасці і памкненні верыць бяспрэчна. “Мне лёс шчодра дорыць зносіны з сапраўднымі асобамі, ад якіх пастаянна набіраюся мудрасці, вучуся. Яны дапамагаюць не страціць прагу да жыцця”, – прызнаецца жанчына, чый аўтарытэт сярод жыхароў нашага горада перацаніць немагчыма.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара