Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

ГАНАРОВЫ РАБОТНІК ЖЫЛЛЁВА-КАМУНАЛЬНАЙ ГАСПАДАРКІ

23.03.2018

Экскаватаршчык участка аўтатранспарту РУП “Валожынскі жылкамунгас” Віктар Фёдаравіч СІВЫ мае за плячамі больш за трыццаць гадоў працоўнага стажу ў камунальнай сферы.

Не раз дзякуючы яго прафесіяналізму аператыўна ліквідаваліся парывы падземных камунікацый, праводзіліся прафілактычныя і рамонтныя работы цеплатрас, трубаправодаў водазабеспячэння і каналізацыі. Начальнік аддзела механізацыі прадпрыемства Дзмітрый Муравінскі кажа, што цэніць В. Ф. Сівага не толькі як высакакласнага спецыяліста, але і як чалавека, гатовага падзяліцца сваім вопытам з маладзейшымі калегамі.

Сёлета напярэдадні прафесіянальнага свята Віктар Фёдаравіч атрымаў з рук міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь А. А. Церахава адзнаку за шматгадовую, добрасумленную працу – знак “Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі”. 

Тэкст і фота Алены ЗБІРЭНКА

Задайте вопрос