Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Вторник, 13 марта 2018 10:05

Афиша

Вторник, 13 марта 2018 10:03

“Мы в ответе за свои поступки”

01.03.2018 года, в Пугачёвском сельском доме культуры была проведена беседа-обсуждение “Мы в ответе за свои поступки”, в рамках профилактической

межведомственной акции “Дружим с законом”, на которой присутствовало 12 школьников. В ходе беседы были рассмотрены следующие понятия: правонарушение, закон, юридическая ответственность и её виды – уголовная, административная, дисциплинарная, гражданско-правовая. Каждому участнику были даны памятки по данному материалу.

Были рассмотрены и обсуждены на конкретных ситуациях несколько правонарушений: хулиганство, мошенничество, пьянство. Мошенничество было проинсценировано девочками-участницами мероприятия. По рассмотренным ситуациям были даны вопросы и задания в группах (по 3 человека), с которыми участники справились быстро. В конце беседы были изложены причины, которые приводят к правонарушениям, а так же пути избежания этих причин. Участники беседы сделали выводы и написали друг другу пожелания о соблюдении закона и совершении только хороших поступков.

      

       

Вторник, 13 марта 2018 09:54

Концерт ансамбля «Менестрели»

5 мая в Раковской музыкальной школе прошёл отчётный концерт ансамбля «Менестрели», приуроченный к празднованию 23 февраля и 8 марта. В рамках концерта на народных инструментах звучали как и привычные фольклорные мелодии, так и обработка современной музыки, такой как саундтрек к к/ф «Пираты Карибского моря» и известный хит группы Металлика. Кроме раковчан в качестве гостей на сцене выступили ансамбль пианистов и ученики духового отделения 10 музыкальной школы искусств им.Е.Глебова (г.Минск). Концерт получился очень насыщенным и праздничным, а кроме музыкальных сюрпризов и приятных эмоций зрителей порадовали стихотворные экспромты и цветы.

У Валожынскім краязнаўчым музе і захоўваецца пасланне нашчадкам 1967 года. Пасланне знаходзілася ў капсуле ў падножжа помніка загінуўшым у гады акупацыі ў Вішневе з надпісам “Вскрыть в день столетия Советской власти”. Капсула была ўрачыста ўскрыта і пасланне зачытана 4 лістапада 2017 года. 

Вторник, 13 марта 2018 09:52

О нестандартной продукции

Государственное учреждение «Воложинский районный центр гигиены и эпидемиологии» сообщает, что в соответствии с Постановлениями заместителя Министра здравоохранения – Главного государственного санитарного врача Республики Беларусь Жуковой Н.П. от 07.02.2018 №26, №28 запрещено на территории Республики Беларусь обращение следующей продукции:

горшочек для жаркого из керамической массы, покрытой глазурью (дата изготовления 2017г (партия 7233 шт.), производства ФЛП Витченко Е.Ю., Украина, Донецкая область, импортер ООО «СтройАвиста», аг.Щомыслица, Минский район– выявлено несоответствие НТД по показателю миграции химических веществ (марганец) в модельную среду (1% раствор уксусной кислоты): фактическое содержание марганца - 0,367 мг/дм3, при норме 0,1 мг/дм3; (марганец) в модельную среду (2 % раствор лимонной кислоты): фактическое содержание марганца - 0,487 мг/дм3, при норме 0,1 мг/дм3;   (марганец) в модельную среду (3 % раствор молочной кислоты): фактическое содержание марганца - 0,756 мг/дм3, при норме 0,1 мг/дм3.

решетка-гриль с антипригарным покрытием «РALISAD camping, ш.к.4044996086286, артикул 69556 (партия - 24 шт. производства YANGJIAG WEILI  INDUSTRIES CO. LTD., Китай, импортер ООО «Мир Устройств», Минский район, д.Валерьяново, ул.Лесная, дом.1А, помещение 6 - выявлено несоответствие НТД по показателю миграции химического вещества (железо) в модельную среду (1% раствор уксусной кислоты): фактическое значение - 3,999 мг/дм3, при норме не более 0,3 мг/дм3;

При наличии указанной продукции на объектах торговли, их необходимо изъять из обращения и вернуть поставщику.

 

Врач-гигиенист

(зав. отделом гигиены)

Воложинского РЦГиЭ                                                         С.А.Марчик

Вторник, 13 марта 2018 09:51

О нестандартной продукции

Государственное учреждение «Воложинский районный центр гигиены и эпидемиологии» сообщает, что в соответствии с Постановлениями заместителя Министра здравоохранения – Главного государственного санитарного врача Республики Беларусь Жуковой Н.П. от 07.02.2018 №26, №28 запрещено на территории Республики Беларусь обращение следующей продукции:

инжир сушеный «LERIDA» №8 (дата изготовления 01.2018г, срок годности до 01.2019г, изготовитель «KIRDAG TARIM, URN. INS. MALZ. SAN.VE TIC. LTD.STI», ORGANIZE SAN. BOLGESI 5. СADDE NO: 4 NAZILLI/AYDIN, Турция,  импортер в Республику Беларусь - общество с ограниченной ответственностью «Караван ХХI век», Минская область, Минский район, д.Королев Стан, ул.Заречная, 14 а, к.5, не соответствует установленным гигиеническим нормативам по органолептическим показателям (вкус и запах): с посторонним запахом и вкусом.

 При наличии указанной продукции на объектах торговли, ее необходимо изъять из обращения и вернуть поставщику.

 

Помощник врача-гигиениста

Воложинского РЦГиЭ                                                         Е.И.Бекиш

Среда, 07 марта 2018 10:35

НА СВЯЦЕ ПРАЦЫ ВІТАЛІ ЛЕПШЫХ!

Падвядзенне вынікаў работы арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, віншаванне лепшых працаўнікоў Валожыншчыны за мінулы год – падзея для раёна заўсёды нетрывіяльная. Запамінаецца яна радаснымі ўсмешкамі ўзнагароджаных, гарачымі апладысментамі, якія заслужана гучаць у гонар сённяшніх, сучасных «стаханаўцаў» – валявых, мужных, самааддана ўлюбёных у сваю справу людзей, што ў літаральным сэнсе рухаюць нашу малую радзіму да новых вытворчых вяршынь, узбагачаюць яе аграрны, прамысловы, сацыяльны патэнцыял новымі дасягненнямі... Каб павітаць лепшых з лепшых на сцэне кінатэатра «Юнацтва», на запрашэнне старшыні райвыканкама Мікалая Анатольевіча Астрэйкі адгукнуліся першы намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Мікалаевіч Макар, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Іван Станіслававіч Маркевіч, колішні кіраўнік Валожыншчыны Валянцін Іванавіч Малішэўскі, паважаныя госці са Стаўбцоўскага і Дзяржынскага раёнаў.

Мерапрыемства пачалося на ўзнёслай ноце ўслаўлення залатых рук людзей, якія песцяць зямлю-карміцельку, без астатку дораць ёй сілы і веды, а потым збіраюць шчодрыя ўраджаі. Гучала хвала і тым, хто шчыруе на прамысловай ніве, ладзіць адукацыйны працэс, лечыць пацыентаў, развівае культурныя традыцыі краю, прадае тавары, аказвае камунальныя і бытавыя паслугі насельніцтву... Ніводная сфера жыццядзейнасці Валожыншчыны не засталася абдзеленай увагай улады.

Кіраўнік раённай вертыкалі ў сваёй прамове адзначыў важкі ўклад кожнага чалавека ў агульны рэзультат. Летась гаспадаркамі выпушчана валавой прадукцыі на суму 96 мільёнаў рублёў, прамысловымі прадпрыемствамі – на 21 мільён. Адзначаны і рост заработнай платы. У лік самых важных дасягненняў мінулага года варта аднесці завяршэнне будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю фізкультурна-аздараўленчага комплексу, разгортванне работ па мадэрнізацыі сістэмы гарачага водазабеспячэння ў райцэнтры, праектаванне будаўніцтва дзіцячага садка ў гарпасёлку Івянец на 240 месцаў... За ўсімі гэтымі падзеямі стаіць нястомная праца і сённяшняга пакалення, і тых, хто некалі закладваў фундамент трывалай вытворчай базы, якую нам прадстаіць умацоўваць і развіваць далей. Мікалай Анатольевіч не толькі ўзгадаў імёны ветэранаў працы, але і выканаў яшчэ адну прыемную місію – павіншаваў з 70-годдзем і ўручыў Ганаровую грамату райвыканкама нашаму знакамітаму земляку Сяргею Сяргеевічу Маляўскаму за шматгадовую плённую працу на карысць радзімы і яе жыхароў.

Цырымонія ўзнагароджання лепшых па прафесіі таксама была маштабнай. Дыпломы і грашовыя прэміі атрымалі ў той дзень 46 чалавек. На раённую Дошку гонару занесены 5 арганізацый і 16 новых прозвішчаў.

                                     Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА

0703201801У мінулую пятніцу ў райвыканкаме прайшла першая сесія раённага Савета дэпутатаў новага, 28-га склікання. У рабоце сесіі прыняў удзел старшыня райвыканкама Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА, а таксама нядаўна абраная на пасаду старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Віктараўна ЯКУБІЦКАЯ. Старт мерапрыемству дала старшыня раённай выбарчай камісіі Людміла Аляксандраўна МАХНІЦКАЯ.

Старшыня райвыканкама агучыў галоўнае патрабаванне да работы на гэтай адказнай пасадзе: тут павінен працаваць чалавек з вялікім вопытам кіраўніка і арганізатара, гатовы прыкласці ўсе намаганні для хуткага вырашэння актуальных і вострых пытанняў жыцця раёна. Мікалай Анатольевіч выказаў спадзяванне, што сумесная дзейнасць мясцовай улады і народных абраннікаў у сённяшнім складзе будзе гэтак жа цвёрда акцэнтавана на паляпшэнне ўмоў жыцця людзей. Пасля тайнага галасавання і агучвання яго вынікаў Пётр Іосіфавіч Бібік – ужо як кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна – падзякаваў за аказаны давер і запэўніў, што пастаўленыя задачы будуць выконвацца няўхільна і мэтанакіравана.

Кіраўнік раённай вертыкалі ўлады адзначыў Падзякай райвыканкама і плённую працу на карысць Валожыншчыны і яе жыхароў С. Ф. Глінскага, які ўзначальваў прадстаўнічы орган мясцовага самакіравання падчас мінулага склікання. Вопыт Сяргея Францавіча застанецца запатрабаваным і на пасадзе намесніка старшыні раённага Савета дэпутатаў.

Падчас сесіі былі ўтвораны пастаянныя камісіі раённага Савета дэпутатаў. Камісію па мясцовым кіраванні і самакіраванні ўзначаліла Іна Раманаўна Яновіч, камісію па пытаннях фінансава-крэдытнай сістэмы, бюджэту, эканомікі і сферы вытворчасці – Віктар Зянонавіч Падгайскі, камісію па пытаннях аграпрамысловага комплексу, развіцці асабістых падсобных гаспадарак, будаўніцтве і экалогіі – Дзмітрый Мар’янавіч Протас і камісію па адукацыі, культуры, ахове здароўя, сацыяльным забеспячэнні, справах ветэранаў і моладзі – Алена Іванаўна Клачко.

Сяргей САДОЎСКІ,

фота аўтара

 

Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксандр Шышко ў час прамой тэлефоннай лініі, каменціруючы абноўлены закон «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках».

«Калі сёння нехта хоча займацца рэгулярнымі перавозкамі, ён павінен гэта рабіць у адпаведнасці з законам. Калі нехта хоча займацца нерэгулярнымі перавозкамі, няма праблем, - займайцеся. Гэта, напрыклад, перавозкі аўтамабілямі-таксі. Сёння ў законе і ва ўсіх устаноўленых дзяржавай нарматывах работа прыватнага бізнесу на перавозках вітаецца. Перавозкі пасажыраў строга рэгламентаваны заканадаўствам, ад гэтага залежыць іх бяспека. Ёсць моманты фіскальнага характару, але Мінтранс звяртае асаблівую ўвагу менавіта на бяспеку пасажыраў», - сказаў Аляксандр Шышко.

Ён абверг інфармацыю аб тым, што вадзіцелі прыватных маршрутак у сувязі з прыняццем новых правіл перавозак апынуцца без работы. «Яны проста павінны заключыць дагаворы на рэгулярныя перавозкі на маршрутах, па якіх працуюць. У рэгулярных перавозчыкаў ёсць расклад руху, маршрут, у дагаворы адзначаны ўсе патрабаванні, якія неабходна выконваць, - растлумачыў намеснік міністра. - Чаму некаторыя з іх не хочуць заключаць дагаворы? Таму што патрабаванні строгія, якія датычацца ў тым ліку рэжыму працы і адпачынку вадзіцеля, скораснага рэжыму. Вадзіцель павінен працаваць не больш за 11 гадзін у суткі з 12-гадзінным перапынкам на адпачынак. На жаль, на нерэгулярных перавозках гэта ўмова не выконваецца ў поўнай меры».

Заключэнне дагавора з аператарам аўтамабільных перавозак пасажыраў абавязвае таксама ўстанаўленне навігацыйнага абсталявання, якое дае магчымасць кантраляваць наяўнасць парушэнняў правіл дарожнага руху. «Калі пры правядзенні аператарам конкурсу будзе, напрыклад, выяўлены вадзіцель з 15 дзеючымі парушэннямі, то ён па конкурсе можа не прайсці. Раней парушэнні не кантраляваліся, мы па факце даведваліся аб ДТЗ з удзелам нерэгулярных перавозчыкаў. Некаторыя не хочуць працаваць у рэжыме кантролю, таму што мы будзем бачыць, з якой скорасцю ён перамяшчаецца. Пастаянна паступаюць скаргі ад пасажыраў, што вадзіцель у час язды заняты пабочнымі справамі. Самае страшнае, што людзі гінуць», - падкрэсліў Аляксандр Шышко.

Начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Міністэрства транспарту і камунікацый Сяргей Дубіна пракаменціраваў асноўныя моманты абноўленага закона «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках».

«Калі прымалася рашэнне аб унясенні змяненняў у закон аб аўтамабільным транспарце, у першую чаргу мы зыходзілі з меркавання павышэння якасці аказваемых паслуг, павышэння бяспекі перавозкі пасажыраў і стварэння дадатковых умоў для добрасумленнай канкурэнцыі на рынку пасажырскіх перавозак», - падкрэсліў прадстаўнік Мінтранса.

Сяргей Дубіна звярнуў увагу, што адной з асноўных задач пры ўнясенні змяненняў у заканадаўства была абарона спажыўца. «У той схеме арганізацыі перавозак, якая на сённяшні дзень дзейнічала пры нерэгулярных перавозках, фактычна заключаўся дагавор фрахтавання транспартнага сродку для перавозкі пасажыраў з трэцімі асобамі, якія ніякага дачынення да пасажыраў не мелі. Гэта значыць пасажыр не меў дагаворных адносін ні з перавозчыкам, ні з арганізатарам гэтай перавозкі. У лепшым выпадку яму выдаваўся чэк аб прыняцці наяўных грашовых сродкаў», - адзначыў прадстаўнік Мінтранса. Ён удакладніў, што ў выпадку нейкіх праблем на маршруце пасажыр потым проста не мог абараніць свае правы.

Акрамя таго, для арганізацыі перавозак у нерэгулярных зносінах не трэба было адпавядаць крытэрыям, устаноўленым конкурсам на права выканання перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах і дагаворам аб арганізацыі перавозак (патрабаванні да рухомага саставу, вадзіцеляў, выканання рэжыму рабочага часу і часу адпачынку вадзіцеляў). Таксама такія перавозчыкі не абавязаны былі распрацоўваць і ўзгадняць пашпарт маршруту з адпаведным падраздзяленнем Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў, выконваць расклад руху. «Фактычна, у непасрэдных арганізатараў такіх перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах адсутнічала адказнасць перад пасажырамі за нясвоечасовую падачу транспартнага сродку, невыкананне рэйса», - удакладніў начальнік упраўлення.

Пры гэтым, паводле слоў Сяргея Дубіны, перавозкі, якія пазіцыянаваліся як нерэгулярныя, выконваліся па канкрэтных напрамках у адзін і той жа час, а гэта з’яўляецца прыкметай рэгулярнай перавозкі. У законе ўдакладнены крытэрыі аднясення аўтаперавозак да перавозак у нерэгулярных і рэгулярных зносінах. Гэта звязана з наяўнасцю фактаў масавага выканання перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах па дагаворах фрахтавання па дзеючых маршрутах руху аўтобусаў рэгулярных зносін. «Тыя ўмовы, якія на сённяшні дзень ствараюцца для аказання паслуг у сферы пасажырскіх перавозак, не накіраваны ні на прыватнага, ні на дзяржаўнага перавозчыка. Яны датычацца ўсіх удзельнікаў рынку», - звярнуў увагу ён.

Пракаменціраваў прадстаўнік Мінтранса і інфармацыю аб тым, што такія перавозкі павінны ажыццяўляцца выключна з вакзала. «У законе не гаворыцца толькі пра вакзалы, размова ідзе пра пасажырскія тэрміналы, да якіх належаць вакзалы, аўтакасы, дыспетчарскія пункты. Гэта норма ў першую чаргу патрэбна для таго, каб кантраляваць расклад руху транспартных сродкаў, каб у пасажыраў была магчымасць выбару: адпраўляцца з пасажырскага тэрмінала або з прыпыначнага пункта, узгодненага з аператарам», - растлумачыў ён.

Па матэрыялах БелТА

В первый весенний день вокальный ансамбль "Іслачанка" (руководитель - Скурко Ю.В., концертмейстеры - Гапанович Е.И.,Сенина Е.В. ) стал лауреатом I степени VI Открытого регионального конкурса - фестиваля "Вокальная капель" в городе Островец.

Также в номинации сольное пение Дипломом III степени была награждена Барановская Марианна (учитель Скурко Ю.В.)
Дипломом за успешное выступление награждена Соломенникова Валерия (учитель Гурина Н.Н.)

Несмотря на сильный мороз и непогоду,яркое выступление талантливых учениц ГУО "Раковской детской школы искусств" подарило членам жюри и зрителям весенний музыкальный подарок.

Страница 1891 из 2145

Задайте вопрос