Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Вторник, 10 октября 2017 11:41

ЯК АБАРАНІЦЬ ДЗЯЦЕЙ АД НАСІЛЛЯ?

 

Клопат аб дзіцяці патрабуе шмат сіл і цярпення. Практыка паказвае, што нават тыя бацькі, якія любяць сваіх сыноў і дочак, у выхаванні могуць выкарыстоўваць цялесныя пакаранні, запалохванне, жорсткія забароны. Становішча ў сем’ях з нізкім узроўнем культуры значна горшае: названыя вышэй формы ўздзеяння тут – норма. Сітуацыя яшчэ больш абвастраецца, калі родныя пакутуюць ад алкагалізму, наркаманіі або адчуваюць пастаянныя фінансавыя цяжкасці.

Трэба разумець, што ўсё гэта – парушэнне правоў дзіцяці. Такія метады ўздзеяння могуць стаць прычынай магчымых адхіленняў у псіхічным і фізічным развіцці. Жорсткае абыходжанне з дзецьмі – любая форма дрэннага звароту, што дапускаецца членамі сям’і, апекунамі, прыёмнымі бацькамі. Ёсць чатыры асноўныя формы жорсткага абыходжання:

Фізічнае насілле – наўмыснае нанясенне фізічных пашкоджанняў.

Псіхічная форма – перыядычнае, працяглае або пастаяннае псіхічнае ўздзеянне на чалавека, якое тармозіць развіццё асобы і прыводзіць да фарміравання паталагічных рыс характару. Сюды адносяцца адкрытае непрыманне і пастаянная крытыка дзіцяці, пагрозы, заўвагі ў абразлівай форме, наўмыснае абмежаванне зносін з аднагодкамі або іншымі значнымі людзьмі, хлусня і невыкананне дарослымі сваіх абяцанняў, грубыя ўздзеянні, якія траўміруюць псіхіку.

Грэбаванне патрэбамі дзіцяці –  гэта адсутнасць элементарнага клопату і належнай увагі, у выніку чаго можа здарыцца няшчасны выпадак. Недастатковае забеспячэнне харчаваннем, адзеннем, жыллём, адукацыяй і медыцынскай дапамогай парушае эмацыянальны стан і з’яўляецца пагрозай здароўю і развіццю.

Згвалтаванне – гэта ўцягванне непаўналетняга з яго згоды або без у сэксуальныя дзеянні з дарослымі. Згода не дае падстаў лічыць яго ненасільным – дзіця не валодае свабодай волі і не можа прадбачыць усе негатыўныя для сябе наступствы.

Псіхолагі вызначылі, што ў згвалтаваных дзяцей можа назірацца перакручанае паняцце аб адносінах. Часам яны дэманструюць сэксуальна афарбаваныя або празмерна “дарослыя” паводзіны, не ведаюць, як весці сябе з іншымі дзецьмі, спрабуюць уцячы з хаты. Адчуваюць страх і трывогу, вінавацяць у гвалце сябе, робяцца агрэсіўнымі. У падлетка прыніжаецца самаацэнка, ён становіцца схільным да дэпрэсіі, могуць з’явіцца суіцыдальныя думкі. У такіх сітуацыях у першую чаргу пакутуе агульнае кагнітыўнае развіццё: шмат энергіі ідзе на тое, каб справіцца з перажываннямі ад траўматычнай падзеі – назіраецца раптоўнае зніжэнне паспяховасці, страта цікавасці да любімых заняткаў.

У Беларусі штогод усё большая колькасць непаўналетніх падвяргаецца сэксуальнаму гвалту і гвалту з дапамогай інтэрнэту. Галоўная задача бацькоў і проста навакольных людзей – назіраць за паводзінамі дзяцей, заўважаць змены, своечасова на іх рэагаваць.

Жорсткае абыходжанне з дзецьмі разглядаецца заканадаўствам нашай краіны як адна з форм злоўжывання бацькоўскімі правамі. Выяўленнем сем’яў, дзе адбываюца злачынствы, у межах сваёй кампетэнцыі займаюцца ўстановы адукацыі, органы апекі і папячыцельства, органы ўнутраных спраў, установы аховы здароўя, жыллёва-камунальныя гаспадаркі і іншыя дзяржаўныя органы і арганізацыі. Звесткі пра факты насілля могуць быць прадастаўлены ў вышэйназваныя ўстановы сваякамі дзяцей, суседзямі і неабыякавымі асобамі, якія валодаюць дакладнай інфармацыяй. Пазбаўленне бацькоўскіх правоў – жорсткая мера, у выніку якой пакутуюць і бацькі, і дзеці. Гэта цягне за сабой поўную страту ўзаемаадносін.

Сігналамі для выяўлення сямейнага недабрабыту могуць быць:

• стан здароўя і знешні выгляд дзіцяці (небяспечнае для жыцця захворванне, лячэннем якога не займаюцца бацькі, наяўнасць траўмаў, сінякоў, неахайны выгляд і інш.);

• асаблівасці паводзін ва ўстановах адукацыі: агрэсіўнасць у дачыненні да аднагодкаў і дарослых, замкнёнасць, празмерная ўзбудлівасць і інш.;

• нізкі ўзровень педагагічнага патэнцыялу сям’і: адсутнасць цікавасці да спраў дзіцяці ў навучальнай установе і кантакту з педагогамі і адміністрацыяй, няяўка на бацькоўскія сходы;

• запазычанасць па плаце за тэхнічнае абслугоўванне, карыстанне жылым памяшканнем, камунальныя паслугі;

• заявы ў органы ўнутраных спраў аб сыходзе непаўналетніх з дома і інш.

Не дапускайце жорсткасці ў любой праяве! Памятайце: кожнае злачынства абавязкова цягне заслужанае і справядлівае пакаранне. Калі з вамі або вашымі знаёмымі жорстка абыходзяцца родныя, неабходна звярнуцца ў праваахоўныя органы па тэлефоне 102.

Аб фактах сямейнага няшчасця і насілля ў дачыненні да дзяцей можна паведаміць па кругласутачнай прамой тэлефоннай лініі Міністэрства ўнутраных спраў: (8-017) 372-73-87.

Ірына ШАКУН,

педагог-псіхолаг

Валожынскага раённага СПЦ

Вторник, 10 октября 2017 11:41

ДАЙШЛА ЧАРГА ДА БУРАКОЎ

 

Гаспадаркі раёна актыўна займаюцца ўборкай цукровых буракоў. Па стане на 9 кастрычніка ў раёне ўбраны 55,5 працэнта плошчаў.

Накапана 46835 тон салодкіх караняплодаў пры сярэднераённай ураджайнасці 336 цэнтнераў з гектара. У дзяржаўныя засекі, а менавіта на Гарадзейскі цукровы завод, сельгаспрадпрыемствы накіравалі 22 тысячы тон цукровых буракоў, выканаўшы заданне на 50 працэнтаў.

Добры ўраджай – 400 цэнтнераў з гектара – атрымалі сёлета ў КСУП “Пяршаі-2014”: пад гэту культуру тут былі адведзены 550 гектараў, ці пятая частка ад агульнай плошчы па раёне. Ураджай у 350 цэнтнераў маюць у КУП “Сівіца” і ААТ “Багданаўскае”. Дарэчы, сівіцкія палеткі даюць і самую большую па раёне цукрыстасць – 15,92 цэнтнера з гектара.

На ўборцы цукровых буракоў задзейнічаны 4 самаходныя буракаўборачныя камбайны, якія маюцца ў ААТ “Агра-Дубінское”, “Лоск”, КСУП “Пяршаі-2014” і ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка”. За дзень яны ўбіраюць ад 100 да 150 гектараў. Таксама на падмогу гаспадаркам прыбыў 1 камбайн з ТАА “Агра-Справа” г. п. Гарадзея Нясвіжскага раёна: некалькі дзён ён быў задзейнічаны на сугваздаўскіх землях, а зараз працуе ў ААТ “Багданаўскае”.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

На абласных “Дажынках” у Смалявічах сабраліся лепшыя з лепшых. Камбайнеры-тысячнікі, вадзіцелі, работнікі зернесушыльных комплексаў з усіх куткоў Міншчыны – на свята паклікалі тых, хто ўнёс найбольшы ўклад у рэспубліканскі ўраджай. Аб эфектыўнасці работы ўсяго аграпрамысловага комплексу вобласці кажуць лічбы. Каравай-2017 складае каля двух мільёнаў тон. Істотны ўклад у яго зроблены і валожынцамі. Дэлегацыі ў складзе 27 чалавек, якую ўзначаліў старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Анатольевіч Астрэйка, у час параднага шэсця было прыемна чуць вітанні і шчырыя апладысменты шматлікіх гасцей фэсту: працавітасць, нястомны клопат пра эканамічную і харчовую бяспеку краіны заўсёды выклікаюць павагу і ўдзячнасць…

Праграма свята стартавала з самай раніцы. А яго кульмінацыяй стала святочнае шэсце пад назвай «А ў нас сёння Дажыначкі». У ім прынялі ўдзел больш за тысячу чалавек. На галоўнай сцэнічнай пляцоўцы Смалявіцкага фестывалю прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання выдатнікаў жніва. Правёў яе старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Міхайлавіч Ісачанка. У папярэдняй прамове кіраўнік вобласці адзначыў: культура беларусаў спрадвек была звязана з земляробствам. А таму заканчэнне ўборачнай кампаніі і святкуецца з размахам. Цэнтральны рэгіён краіны здаўна з’яўляецца галоўнай жытніцай краіны. Не падвялі работнікі аграпрамысловага комплексу вобласці і сёлета. Кожны 4 кілаграм збожжа ў краіне сабраны менавіта з палёў Мінскай вобласці.  Нягледзячы на выпрабаванні, якія падкінула надвор’е, жніво ўдалося правесці ў аптымальныя тэрміны, а вынікам агульных намаганняў стаў намалот у 1 мільён 893 тысячы 626 тон чыстага зерня (без кукурузы!) пры сярэдняй ураджайнасці ў 37,6 цэнтнера з гектара. Гэта +138,6 тысяч тон да ўзроўню мінулага года. Асаблівая падзяка старшыні Мінаблвыканкама прагучала ў адрас Дзяржынскага раёна, які выйшаў у лідары ўборкі-2017. Па выніках абласнога спаборніцтва Дзяржыншчыне і было прысуджана ганаровае першае месца. Другое месца заваяваў Барысаўскі, а трэцяе – Маладзечанскі раён. Хлебаробы Нясвіжскай зямлі здолелі дабіцца самай высокай ураджайнасці зерневых культур: звыш 65 цэнтнераў на круг. Але ёсць і яшчэ больш унушальная лічба. Напрыклад, у ААТ “Гастэлаўскае” ўраджайнасць зерневых на асобных участках дасягнула рэкорднага значэння ў 104,6 ц/га! Па ацэнцы Анатоля Ісачанкі, выдатна праявілі сябе ў гарачую пару жніва хлебаробы Мінскага, Маладзечанскага, Клецкага, Слуцкага раёнаў. Але і без астатніх немагчыма было б дабіцца такіх важкіх хлебных вынікаў.

Пасля завяршэння цырымоніі ўзнагароджання пачаўся маштабны святочны канцэрт з удзелам прафесійных і аматарскіх выканальніцкіх калектываў і асобных спевакоў. Добрым сюрпрызам сталі выступленні зорак беларускай эстрады Алёны Ланской і Дзмітрыя Калдуна.

Асобным словам варта згадаць і пра агульную атмасферу абласных “Дажынак”. Гандлёвыя рады ў цэнтры горада расцягнуліся больш чым на кіламетр, прадаўцы не скупіліся ні зніжкі, вытворцы абвяшчалі рознага роду акцыі. Трэба адзначыць, што кожны з 22 раёнаў вобласці папярэдне старанна рыхтаваўся, каб прадставіць на галоўным аграрным свяце Міншчыны нешта адметнае, прыемна здзівіць наведвальнікаў. На ўсіх цэнтральных смалявіцкіх вуліцах размясціліся пляцоўкі з атракцыёнамі, майстар-класамі, зонамі фуд-кортаў і інш. Адна з самых цікавых пляцовак, безумоўна, — горад майстроў. У той дзень сапраўдныя ўмельцы не проста прывезлі свае вырабы на паказ і продаж, але і  з задавальненнем падзяліліся з цікаўнымі сакрэтамі прафесіі. Не было адбою ад жадаючых дакрануцца да тайнаў прадзення лёну, а потым – і смачна падсілкавацца – у каманды з Валожынскага сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя. Гаспадыня аграсядзібы “Раўнавага” Ларыса Мытнік прывезла на “Дажынкі” розныя вырабы і “фірменныя” закаткі. Прадстаўніцы райбыткамбіната на чале з дырэктарам установы Вольгай Багатыровай арганізавалі выставу-продаж уласнай прадукцыі…

Завяршылася мерапрыемства святочным феерверкам. А эстафета правядзення абласных “Дажынак” наступнага года была перададзена Мядзелю. Будзем спадзявацца, у 2018-м са святочнай сцэны гэтага горада прагучаць і валожынскія прозвішчы.

Сяргей САДОЎСКІ,

фота аўтара

 

По всей стране 9-15 октября пройдут традиционные торжественные приемы, чествования, награждение орденом Матери, различные праздничные мероприятия и акции.

Также ожидаются мероприятия нового формата. Например, 13 октября состоится республиканский урок семейной жизни «Здоровая семья — здоровая нация». 14 октября — «Урок семейной жизни» пройдет в БГПУ им. М.Танка и других вузах.

ОО «Белорусский союз женщин» 10 октября проведет международную конференцию женщин-предпринимательниц «Женское предпринимательство как фактор устойчивого развития».

Второй минский городской форум матерей «Практика малых дел — весомый вклад в развитие города» состоится 11 октября. В столице 12-15 октября развернется выставка-форум «Материнство и детство».

Чествование женщин-матерей пройдет в органах внутренних дел, соединениях и войсковых частях внутренних войск МВД. Запланировано посещение семей сотрудников и военнослужащих, погибших при исполнении служебного (воинского) долга. 13 октября состоится финал республиканской акции «Семья! Служим вместе!».

Поздравление женщин-матерей из числа военнослужащих и гражданского персонала пройдет в соединениях, воинских частях и организациях.

Молебен в храмах Беларуси во здравие всех матерей состоится 14 октября.

В родильных домах поздравят женщин, родивших малышей в День матери. Состоится чествование матерей из многодетных, приемных, опекунских семей, матерей, воспитывающих детей-инвалидов. Для них проведут благотворительные акции.

Акция «Здоровая мама — здоровый малыш» пройдет 14 октября. В течение недели запланированы встречи и консультации в организациях здравоохранения по вопросам охраны здоровья подростков, женщин и детей.

В организациях здравоохранения 9-15 октября пройдет акция «Неделя без абортов».

Министерство юстиции, Республиканская коллегия адвокатов, Белорусская нотариальная палата организуют акции по бесплатному юридическому консультированию многодетных матерей в Минске и областных центрах в течение недели.

По сложившейся доброй традиции чествование матерей-сельчанок «Земной поклон, родная мама!» пройдет во Всемирный день сельских женщин.

В эти октябрьские дни чествуют семейные пары — золотых и серебряных юбиляров, состоятся праздничные мероприятия совместно с учреждениями культуры «В гостях у бабушки».

Благотворительная акция «Милосердие» предусматривает посещение одиноких престарелых женщин в больницах сестринского ухода, в отделениях дневного пребывания территориальных центров социального обслуживания населения, в домах-интернатах для престарелых и инвалидов.

В учреждениях образования состоятся праздничные мероприятия для мам: утренники, встречи, выставки детского творчества «О самом дорогом на свете человеке».

Круглый стол «О повышении роли СМИ в решении актуальных вопросов улучшения здоровья женщин, укрепления семейных ценностей, пропаганде здорового образа жизни» состоится 12 октября, будут организованы круглые столы и пресс-конференции по вопросам охраны репродуктивного здоровья, формирования здорового образа жизни. Планируется подведение итогов и награждение победителей республиканского творческого конкурса среди СМИ «Крепка семья — крепка держава». Будут объявлены результаты интернет-конкурса рисунков «Мамина улыбка».

В министерстве отметили, что в 2016-2020 годах семейная политика направлена на сохранение достигнутых показателей рождаемости, укрепление института семьи, использование созданных механизмов поддержки семьи (формирование семейного капитала, оказание материальной помощи многодетным семьям к учебному году, предоставление широкого спектра социальных услуг семьям с детьми и др.). Это предусмотрено подпрограммой «Семья и детство» госпрограммы «Здоровье народа и демографическая безопасность Республики Беларусь» на текущее пятилетие.

По словам специалистов, Неделя матери нацелена на поддержание традиции бережного отношения к женщине, укрепление семейных ценностей и повышение престижа здоровой гармоничной семьи, ответственного родительства.

По материалам БЕЛТА

Понедельник, 09 октября 2017 11:24

«За бяспеку разам!»

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да асенне-зімовага пажаранебяспечнага перыяду з 16 кастрычніка па 14 лістапада 2017 года праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «За бяспеку разам».

Мэта дадзенай акцыі - зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, учыненых грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.

            Осень богата на  профессиональные праздники особенных людей – образованных, возвышенных, интеллигентных, мудрых и невероятно интересных – день  учителя и день работников культуры.  Именно эти люди   сеют  зерна  культурного наследия, которые всходят и дают прекраснейшие, незабываемые плоды. Просветительский характер   деятельности этих людей  несет в себе свет, любовь и красоту.

            По традиции в первое воскресенье октября  Воложинщина чествовала  работников образования, а накануне  своего профессионального праздника  в  центре культуры г. Воложина  собрались работники культуры со всего района.

Эта  профессия  призвана  дарить людям тепло, любовь и радость. Без   участия работников культуры  трудно представить практически все календарные, профессиональные, городские, сельские, детские, семейные и много других праздников.

         Воложинская районная организация РОО «Белая Русь» поздравила учителей и работников культуры с праздником. Елена Ивановна Клачко и Сергей Францевич Глинский  вручили памятные подарки и грамоты.

        Пожелали крепкого здоровья, долгой творческий жизни с  огоньком в глазах и большой и светлой мечтой в сердце.   

Пятница, 06 октября 2017 13:04

Прием граждан

17 октября 2017 года с  10.00 до 12.00 в Воложинском районном исполнительном комитете по адресу пл. Свободы,2,  личный прием граждан  будет проводить депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва по Молодечненскому сельскому избирательному округу № 73 Иван Станиславович Маркевич.

Предварительная запись на прием 11 октября 2017 года с 12.00 до 14.00

по телефону 80176 - 77 45 59.

Пятница, 06 октября 2017 10:34

«Языльская дзясятка»

Каманда навучэнцаў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Валожынскага раёна прымала ўдзел у XХХ Нацыянальным фестывалі бегу «Языльская дзясятка», які праходзіў 30 верасня ў горадзе Старыя Дарогі.

Па выніках спаборніцтваў у безе на 500 м ва ўзроставай групе 7 гадоў Мацвей Петрашкевіч заняў 3-е месца. Другія месцы дасталіся Дар'і Марамчынай (8 гадоў) і Даніілу Мамышу (9 гадоў). Першым у сваёй узроставай групе быў Антон Бібік (10 гадоў).

Пераможцы ўзнагароджаны медалямі і дыпломамі адпаведных ступеняў. Усе атрымалі памятныя падарункі і дыплом удзельніка.

Вольга КАЧАЛКА,

метадыст ДУ "ДЮСШ Валожынскага раёна"

 

Мінулы час выдаўся багатым на магчымасці жыхароў раёна данесці свае праблемы і клопаты да старшыні раённага выканаўчага камітэта ў надзеі на іх хуткае вырашэнне. Мікалай Анатольевіч Астрэйка ўважліва ўнік у сутнасць кожнага звароту і аказаў неадкладную дзейсную дапамогу тым, каму яна патрабавалася ў першую чаргу.

У Пяршайскі сельвыканкам, дзе кіраўнік раённай вертыкалі ўлады праводзіў выязны прыём грамадзян, з запісаных пяці прыйшлі толькі тры чалавекі. Першым да Мікалая Анатольевіча звярнуўся малады мясцовы жыхар, які папрасіў пасадзейнічаць у асфальтаванні адной з вуліц аграгарадка. Паколькі на падобную справу патрабуюцца значныя фінансавыя выдаткі, не прадугледжаныя ў бюджэце бягучага года, то падчас перамоў было вырашана правесці грэйдзіраванне дарогі. Кіраўнік РУП “Валожынскі жылкамунгас” атрымаў даручэнне арганізаваць выкананне названых работ ва ўстаноўленыя канкрэтныя тэрміны.

Другая скарга тычылася пэўных супярэчнасцяў у адносінах да ўтрымання адной з пяршайскіх сядзіб, частка якой юрыдычна замацавана за мясцовым сельгаспрадпрыемствам. Заяўнік займае палову дома, а вось у другой даўно ніхто не жыве, і яна пачала развальвацца. Мужчына не гатовы ўзяць на сябе клопаты, звязаныя з яе аднаўленнем, таму звярнуўся з просьбай прымусіць гаспадарку або навесці парадак на “сваёй” тэрыторыі, або ўвогуле прыслаць брыгаду для яе зносу. М. А. Астрэйка абавязаў разабрацца з сітуацыяй старшыню КСУП “Пяршаі-2014”.

Непрыязныя адносіны з суседам узніклі ў пенсіянеркі з аграгарадка пасля катэгарычнай яго адмовы замяніць гнілую агароджу, што размяжоўвае іх прысядзібныя ўчасткі. Пры дэталёвым аналізе сітуацыі аказалася, што праблема сапраўды ёсць, але вінаватага выявіць складана. Таму курыраваць вырашэнне канфліктнай сітуцыі даручана кіраўніку Пяршайскага сельвыканкама. Другая праблема, якая хвалявала жанчыну, была звязана з парадкам налічэння грашовых сродкаў за вываз цвёрдых бытавых адходаў транспартам жылкамугаса, але пасля падрабязнай кансультацыі і тлумачэння некаторых аспектаў заканадаўства эксцэс быў пагашаны.

А вось у мінулую суботу магчымасцю звярнуцца на “прамую лінію” да старшыні райвыканкама скарысталіся 8 чалавек. Большасць агучаных праблемных пытанняў тычыліся дзейнасці камунальнай і дарожнай гаспадарак.

Першым дазваніўся ў райвыканкам жыхар вёскі Слайкоўшчына. Ён паскардзіўся на нездавальняючы стан дарогі з роднага населенага пункта ў бок лесу. Сітуацыя ўзнікла з-за дастаткова інтэнсіўнага руху цяжкай лесавознай тэхнікі, таму чалавек папрасіў устанавіць на гэтым месцы знак абмежавання нагрузкі на вось. Разгледзець азначаны зварот і вынесці прапановы па ім кіраўнік раённай вертыкалі даручыў кіраўнікам сумежных службаў да 14 кастрычніка.

З аналагічнай праблемай звярнуўся да М. А. Астрэйкі і жыхар вёскі Люташ. Абочыны дарогі да названай вёскі зараслі дрэвамі і кустоўем, у выніку – дрэнны абзор і неабходнасць дарожных работ. Меры па забеспячэнні бесперашкоднага праезду будуць прыняты ў бліжэйшы час.

Жыхарка вуліцы Беларускай райцэнтра патэлефанавала на “прамую лінію”, каб выказаць нязгоду з устаноўленай суседам агароджай: па словах жанчыны, з-за вышыні плота і блізкага яго размяшчэння каля дома заяўніцы дажджавая вада з даху цячэ на сцяну. Выносіць рашэнне па гэтым пытанні будуць начальнікі аддзелаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і архітэктуры райвыканкама пасля правядзення нагляднага эксперыменту на месцы.

Жыхар вёскі Дубіна, які дазваніўся наступным, выказаў занепакоенасць тым, што ў гаспадарцы вядзецца будаўніцтва кароўніка, а недалёка ад яго размяшчаюцца ўчасткі грамадзян. Сітуацыя была растлумачана мужчыну падчас тэлефоннай гутаркі.

Мінчанін, што трымае дачу ў нашым раёне, падняў праблему размыцця маста на дарозе Леснікі-Задарожжа. Як паведаміў суразмоўца Мікалая Анатольевіча, раней мост падсыпалі, але цяпер гэтых мер недастаткова, і каб аб’ект не размывала, унёс прапанову разгледзець магчымасць уладкавання там сістэмы водаадводу. Старшыня райвыканкама запэўніў: сітуацыя будзе разгледжана непасрэдна з выездам на месца, а меры па ўхіленні праблемы прымуць ва ўстаноўленыя законам тэрміны. Дарэчы, гэту ж праблему агучыла і яшчэ адна жанчына, якая тэлефанавала на “прамую лінію”.

А вось наступнага абанента – жыхара Крапіўнікаў – абурае той факт, што ўчастак зямлі абапал вёскі агульнай плошчай каля 150 гектараў не апрацоўваецца і зарастае пустазеллем. Заяўніка заспакоілі: у бліжэйшы час будуць прыняты меры для прыцягнення невыкарыстоўваемых зямель у гаспадарчы абарот.

Апошні зварот насіў фінансавы характар. Жыхарка вёскі Пугачы не змагла разлічыцца банкаўскай карткай за пакупкі ў мясцовым паштовым аддзяленні сувязі: сістэма не працавала. Аднак паступіла і дадатковае пытанне. Пры зняцці наяўных грошай у паштовым аддзяленні камісія даходзіць да 20%... Старшыня раённага выканаўчага камітэта даручыў адказным службам наладзіць зручнае для кліентаў абслугоўванне і высветліць, чаму здымаецца такі вялікі працэнт, да 14 кастрычніка.

Сяргей САДОЎСКІ,

фота аўтара

Пятница, 06 октября 2017 10:33

ПАД ЗНАКАМ ТВОРЧАСЦІ

 

У раённым Цэнтры культуры ўжо 16 гадоў працуе А. М. САНЮКОВІЧ. Яе таленавітую сям’ю добра ведаюць многія жыхары райцэнтра. З нагоды Дня работнікаў культуры мы вырашылі бліжэй пазнаёміцца з гэтай прывабнай маладой жанчынай.

Алена Міхайлаўна – ураджэнка Валожына. У 2001 годзе яна скончыла факультэт інфармацыйных сістэм Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў і атрымала спецыяльнасць "Бібліятэкар-бібліёграф". Калі вярнулася ў Валожын, у бібліятэцы вакансій не было, і яна ўладкавалася рэдактарам метадычнага аддзела ў РЦК. Пасля стала загадчыкам дзіцячага аддзела.

Яго вялікасць выпадак адыграў у жыцці жанчыны вялікую ролю. Звязваць сваё жыццё са сферай культуры яна ніяк не збіралася, хоць і вырасла ў таленавітай сям’і. Маці Г. С. Слабоцкая, якая працавала дыспетчарам у сельгасхіміі, выдатна спявае, заўсёды прадстаўляла сваю арганізацыю на шматлікіх раённых і абласных конкурсах. Бацька таксама не быў абдзелены талентам. Старэйшыя браты Алены Міхайлаўны асвоілі ігру на трубе і гітары.

Наша ж гераіня, як яна гаворыць, выпадкова паступіла ў Інстытут культуры, выпадкова стала працаваць у Цэнтры культуры, выпадкова сустрэлася са сваім будучым мужам Аляксандрам, хаця ўвесь час маладыя людзі жылі ў адным горадзе і, як пасля аказалася, мелі агульных знаёмых. Мужчына віртуозна іграе на гітары, губным гармоніку, спасціг гэту  нялёгкую навуку самастойна.  Дочкі Яна і Аня вучацца ў 8 і 5 класах СШ № 1. З маленства Алена Міхайлаўна запісвала іх у разнастайныя кружкі, якія працавалі ў Цэнтры культуры. Пазней малыя выказалі жаданне навучыцца іграць на фартэпіяна, і бацькі аддалі іх у музычную школу. Неўзабаве дзяўчаты пачалі выступаць на раённай сцэне.

Мастацкі кіраўнік РЦК заўважыла талент і ў Алены, прапанавала ёй паспрабаваць пець. Так наша гераіня стала членам народнага калектыву народнай песні “Сваякі”, без якога не абыходзіцца ні адно значнае мерапрыемства ў горадзе і раёне, выступаюць таксама і за яго межамі.

Як загадчык дзіцячага аддзела РЦК жанчына вядзе дакументацыю па ўсіх клубных установах раёна, аказвае метадычную дапамогу, рэкламуе разнастайныя віды дзейнасці па арганізацыі вольнага часу дзяцей і падлеткаў. У II квартале на Валожыншчыне працавала 65 кружкоў, дзе займаліся 660 удзельнікаў. Можна толькі ўяўляць, які гэта аб’ём работы.

Алена Міхайлаўна ўдзячна лёсу за ўсё, што мае. У яе моцная сям’я, любімы муж, цудоўныя дзеці. Жанчына працуе ў дружным калектыве яркіх і творчых людзей.

З нагоды прафесіянальнага свята А. М. Санюковіч пажадала сваім калегам моцнага здароўя, бадзёрасці, аптымізму і творчых поспехаў.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара

Страница 1935 из 2145

Задайте вопрос