Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Дзейнасць ХIV абласнога палявога лагера “Юны выратавальнік” і злёт Мінскага абласнога аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных завершаны. Але ўзамен ва ўдзельнікаў – у тым ліку і з нашага раёна – засталося шмат станоўчых эмоцый.

Злёт сёлета ладзіўся на Лагойшчыне Мінскім абласным упраўленнем МНС сумесна з упраўленнем адукацыі Мінаблвыканкама, абласной аргструктурай РДГА “Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства”, Мінскім абласным аддзяленнем Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных. Мэты традыцыйна ставіліся высакародныя і карысныя: навучанне дзяцей культуры бяспекі, грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне, прывіццё навыкаў беражлівых адносін да помнікаў гісторыі, культуры, прыроды, а таксама замацаванне на практыцы ведаў па бяспецы дзяцей і падлеткаў. Акрамя гэтага, арганізатары пастараліся навучыць удзельнікаў злёту ўменню выжываць і бяспечна паводзіць сябе пры надзвычайных сітуацыях, раскрыць фізічны і творчы патэнцыял падлеткаў і інш.

Юнакам і дзяўчатам неабходна было паставіць лагер і творча аформіць яго, паўдзельнічаць у конкурсах “Устаноўка палаткі”, “Трапны стралок”, “Хіт бяспекі”, “Фотаздымак”, а таксама ў палявых вучэннях, аглядзе строю і песні, футболе, валейболе і іншых выпрабаваннях. Кожная каманда абсталявала свой лагер у адпаведнасці з культурна-гістарычнымі і навуковымі каштоўнасцямі, якія ёсць у рэгіёнах вобласці. Юныя валожынцы паказалі сцэнку з жыцця старога Ракава, які стаяў на мяжы з польскай тэрыторыяй, а жыццё мястэчка было цесна звязана з кантрабандай. Усё выдатна ўдалося. І не толькі з творчасцю: падрастаючае пакаленне спартсменаў паказала выдатныя вынікі і ў фізічных практыкаваннях.

Вядома ж, найбольш яскрава могуць расказаць пра ход падзей непасрэдныя іх удзельнікі. Уражаннямі падзяліўся прадстаўнік нашай каманды Данііл Міхеткін:

– На злёце я быў упершыню. Перад тым як ехаць, ніяк не мог заснуць, бо вельмі хваляваўся. Прадстаўляць Валожыншчыну – вялікая адказнасць. Думаю, што з пастаўленай перад намі задачай мы справіліся добра. Асабліва мне спадабалася іграць ролю правадніка ў інсцэніроўцы. Для таго, каб прадставіць свой лагерны гарадок, нам усёй камандай прыйшлося не адзін вечар вывучаць гісторыю аграгарадка Ракаў. А гісторыя там вельмі цікавая! Журы ў гэтым павінна было ўпэўніцца. Потым мы пераканаліся: ім спадабалася ўбачанае. Таксама вельмі цікава было прайсці ўсе выпрабаванні палявых вучэнняў.

Спадзяюся, што ў наступным годзе я абавязкова сюды вярнуся. Але першы мой палявы лагер будзе самым запамінальным, бо сваё чатырнаццацігоддзе я адзначыў менавіта тут. Так атрымалася, што калі каманда роўна ў дванаццаць гадзін віншавала мяне з днём нараджэння, арганізатары запусцілі ў неба прыгожы феерверк, быццам у мой гонар…

Матэрыял падрыхтаваў
Сяргей САДОЎСКІ
Фота прадастаўлена РАНС

Амаль тры дзясяткі грамадзян запісаліся на прыём да начальніка Галоўнага ўпраўлення па ўзаемаадносінах з органамі заканадаўчай улады, пытаннях грамадзянства і памілавання Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Жанны Віктараўны Цішчанкі, які прайшоў 23 чэрвеня ў райвыканкаме. Удзел у сустрэчы прыняў пракурор раёна, юрыст 1-га класа С. А. Габруковіч. Прысутнічалі таксама службовыя асобы райвыканкама, у кампетэнцыі якіх уваходзіць вырашэнне жыллёвых і іншых праблем жыхароў раёна.

Першай свой боль пастаралася данесці пенсіянерка з Валожына. Больш за тры дзесяцігоддзі назад гэта адзінокая жанчына атрымала доўгачаканае жыллё. Кватэра па дакументах лічылася двухпакаёвай, хаця на самай справе пакой быў толькі адзін. Блытаніна здарылася пасля капітальнага рамонту: былыя гаспадары дзвюх двухпакаёвак дамовіліся і ўзгаднілі перапланіроўку на трохпакаёвую і аднапакаёвую кватэры. Жанчыне памяшканне дасталася ўжо ў “скарочаным” варыянце, так і прыватызавала ў 90-я гады. Адчувала сябе пакрыўджанай, але цярпела. І толькі зараз вырашыла шукаць справядлівасці. Звярталася ў органы мясцовай улады, раённую і абласную пракуратуры, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь. Дэталёва ўнікнуўшы ў праблему, Ж. В. Цішчанка растлумачыла, што пытанне патрабуе вырашэння ў судовым парадку.

Неадпаведнасць дакументаў і рэальнага стану жылога памяшкання стала прычынай бедстваў яшчэ адной сям'і. Падчас пажару, а ўзнік ён, як сцвярджалі сведкі, з-за адсутнасці іскравой заслонкі на коміне грамадскай кацельні, згарэў двухкватэрны дом, зарэгістраваны як аднапакаёвы. Прычынна-выніковай сувязі паміж пажарам і работай кацельні эксперты не выявілі, пацярпелым было выдзелена раўнацэннае жыллё. Аднак пагарэльцы ўпэўнены, што ад іх адмахнуліся, а следства праведзена недасканала. Іх запэўнілі, што ў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь не пакінуць гэта пытанне без увагі, і законнае рашэнне абавязкова вынесуць.

Наступны зварот датычыўся дэпартацыі за межы краіны мужчыны, які адбывае пакаранне за парушэнне заканадаўства аб незаконным абароце наркатычных сродкаў. Ён амаль дваццаць гадоў назад прыехаў у Беларусь з Расіі, але аформіў толькі від на жыхарства. Ажаніўся з грамадзянкай нашай краіны, мае дзяцей. Грамадзянства не прыняў, а вось законы і правапарадак парушаў часта. Таму органы ўнутраных спраў вырашылі яго дэпарціраваць. Гэта вялікі боль для родных, асабліва для маці. Пажылая жанчына вельмі прасіла, каб сына пакінулі разам з сям'ёй, бо ў Расіі ў яго няма ніякага прытулку. Жанна Віктараўна праблему да канца прыёму вырашыла, падключыўшы спецыялістаў з Міністэрства ўнутраных спраў. У мужчыны ёсць магчымасць застацца з сям'ёй. Праўда, без атрымання грамадзянства Рэспублікі Беларусь: вельмі адмоўна зарэкамендаваў сябе.

Асноўная колькасць зваротаў тычылася прымянення артыкула 328 (ужыванне, захоўванне і збыт наркотыкаў) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. На прыём запісаліся прадстаўнікі з розных рэгіёнаў Беларусі, абласных гарадоў. Вырашаць падняты пласт пытанняў давядзецца дасканала, падключыўшы дэпутатаў, юрыстаў. Відавочна, што спатрэбіцца нямала часу, каб разгледзіць прадастаўленыя грамадзянамі дакументы.

На працягу 4-х гадзін Ж. В. Цішчанка ўважліва ўсіх выслухвала, давала парады, некаторым – надзею на станоўчае вырашэнне іх спраў. Так, як патрабуе Яго Вялікасць Закон.

Алена ЗБІРЭНКА,

фота аўтара

 

Валожыншчыну наведалі каля 160 чалавек з усіх рэгіёнаў рэспублікі – прадстаўнікі абласных і раённых упраўленняў сельгасхарчаў, адказных асоб з ведамстваў, падпарадкаваных аб'яднанню "Белаграсэрвіс", і іншых сумежных службаў. Семінар адкрыў першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Адамавіч Марыніч. Разам з ім у прэзідыуме працавалі генеральны дырэктар РА "Белаграсэрвіс"

Мікалай Канстанцінавіч Лісай, начальнік Галоўнага ўпраўлення тэхнічнага прагрэсу і энергетыкі з Галоўнай дзяржаўнай інспекцыяй па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання Станіслаў Канстанцінавіч Карповіч, намеснік старшыні Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама Сяргей Браніслававіч Юркевіч, а таксама старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Анатольевіч Астрэйка.

Семінар пачаўся з прыемнай ноты. Л. А. Марыніч расказаў пра вынікі выставы "Белагра", затым узнагародзіў Дыпломам першай ступені Мінскую абласную інспекцыю па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання. А пасля перадаў слова С. Б. Юркевічу, які павіншаваў старшыню райвыканкама М. А. Астрэйку і ўручыў яму Ганаровую грамату Мінаблвыканкама за другое месца ў абласным аглядзе-конкурсе ў намінацыі “Лепшы раён па добраўпарадкаванні машынных двароў, гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючых баз да работы ў зімовых умовах і машынна-трактарных паркаў да палявых работ”.

Гаворачы пра ключавыя тэмы семінара-нарады, Л. А. Марыніч адзначыў, што пытанні аднаўлення зернеўборачнай тэхнікі ўжо сёння павінны займаць адну з цэнтральных пазіцый у спісе клопатаў аграрыяў.

Не за гарамі час, калі зярняты новага ўраджаю запоўняць бункеры камбайнаў. Але рэальнасць, здараецца, прымушае засмучацца. У некаторых рэгіёнах рэспублікі зернеўборачная тэхніка не тое што не адрамантавана, але нават яшчэ не знята з калодак! Нядаўна быў праведзены маніторынг гаспадарак краіны, і амаль у палове з іх зафіксаваны нізкі ўзровень падрыхтоўкі тэхнікі да жніва. А некаторыя і ўвогуле пачынаюць займацца прыпіскамі. Гэта недапушчальна. Л. А. Марыніч папярэдзіў прысутных і аб тым, што ні ў якім разе нельга эксплуатаваць камбайны, якія не прайшлі тэхагляд. Летась у час уборкі ўраджаю згарэлі 7 зернеўборачных машын, і ў 5-і з іх у актах абследавання было пазначана: да эксплуатацыі не дапушчаны! Ён заклікаў актыў прытрымлівацца агульнапрынятых правілаў.

Пасля нарады госці раздзяліліся на дзве групы і ў рамках тэмы семінару азнаёміліся з работай ААТ "Валожынская райаграпрамтэхніка" і СГУ "Бабровічы" УП "Мінскаблгаз". А беларускія вытворцы ў гэты ж час наладзілі выставу з "тэст-драйвам" сельскагаспадарчых агрэгатаў, прадэманстравалі запатрабаваныя дэталі да аграрнага абсталявання.

Удзельнікі мерапрыемства станоўча ацанілі аграпрамысловы патэнцыял Валожыншчыны. Сёння ў раёне налічваецца 31 кормаўборачны і 96 зернеўборачных камбайнаў, сярэдняя нагрузка на адзінку тэхнікі складае 233 гектары. Усе камбайны ўжо выведзены з-пад навесаў, распачаты рамонтныя работы. Працэнт гатоўнасці – каля 70-і. Запчасткі пастаўляюцца часткова праз аблаграсэрвіс, астатняе гаспадаркі закупляюць праз тэндары.

У сельгаспрадпрыемствах утрымліваюцца 36 тысяч галоў буйной рагатай жывёлы, 12100 – дойнага статка. Валожыншчына плюсуе па валавых надоях: 106% да ўзроўню мінулага года, у лічбах гэта 168 тысяч тон малака. 150 тысяч тон здаецца дзяржаве. Таварнасць складае 91%.

Асобна варта сказаць пра Валожынскую райаграпрамтэхніку. За апошні год на прадпрыемстве пачалі дзейнічаць тэхнічны абменны пункт і ўчастак па рамонце рухавікоў. Спецыялісты гэтага калектыву абслугоўваюць і абсталяванне 11 даільных залаў. Наперадзе – рэалізацыя многіх перспектыўных задум.

Сяргей САДОЎСКІ,

фота Сяргея БОБРЫКА

22 чэрвеня на базе аздараўляльнага цэнтра “Іслач-парк” для удзельніц дабрачыннага лагера “Асабістага росту і развіцця юных ледзі” у межах Дня традыцыйнай культуры быў праведзены майстар-клас па ткацтву паясоў (майстар – Лямбовіч Х.С., Ракаўскі цэнтр народнай творчасці). Падчас сустрэчы дзяўчынкі пазнаёміліся з традыцыяй ткацтва і карыстання паясоў на Валожыншчыне, а таксама змаглі паспрабаваць сябе ў ролі ткачых. На памяць аб сустрэчы кожная атрымала паясочак для вырабу бірулькі для ключоў або браслета.

Вторник, 27 июня 2017 10:23

МЧС Беларуси "Помощь рядом"

Пользователи смартфонов и планшетов могут скачать обновленную версию приложения «МЧС Беларуси: Помощь рядом». Спасатели изучили рынок доступных на территории страны программ для мобильных устройств, и оказалось, что нет таких, которые позволяли бы быстро сориентироваться в нестандартных ситуациях. Например, разбили градусник, произошло ДТП, увидели горящий лес, на улице гроза и т.п. Так появилось приложение для белорусских пользователей «МЧС Беларуси: Помощь рядом», одна из важнейших задач которого помочь человеку эффективно действовать по принципу «5 шагов на спасение». Сейчас в разделе «Что делать?» собраны около 50-ти тем и спасатели открыты для предложений по добавлению новых. Первая версия приложения получила более двухсот положительных отзывов от пользователей GooglePlayMarket.

В новой версии реализованы дополнительные функции. В первую очередь, спасатели встроили в программу оповещение о неблагоприятных и опасных явлениях. Пользователи приложения будут получать своевременное оповещение, основанное на штормовых предупреждениях Гидрометеоцентра. На карте помимо явлений и регионов, где они ожидаются, будут доступны рекомендации спасателей – как вести себя в таких обстоятельствах. Можно самостоятельно настроить время, когда пользователь не хочет получать данную информацию, отключив, к примеру, ночные часы или выходные дни. Раздел основан на интерактивной карте, созданной в прошлом году в совместном проекте Белорусского Красного Креста, БелТА и МЧС.

Интерактивная карта неблагоприятных и опасных явлений разработана с учетом опыта циклона «Хавьер». В случае масштабной ЧС природного характера администратор включит для пользователей дополнительный раздел «Сообщить о ЧС».

Еще одной немаловажной функцией стала кнопка звонка в МЧС «112». Люди в критической ситуации забывают номера телефонов экстренных служб. Звонок можно осуществить с различных страниц приложения или прямо из раздела «Что делать?». Спасатели реализовали вариативность звонков – добавили возможность не только соединения с МЧС, но и отправки смс или звонков на заданный номер – например, врачу или родным. Это позволит связаться в экстренных случаях с нужным человеком, что особенно важно для людей с различными заболеваниями.   Установки номера, а также возможность изменить текст сообщения реализованы в пользовательских настройках.

В последней версии приложения реализованы поиск, есть возможность проверить полученные знания в тестах, прочитать статьи в разделе «Энциклопедия». Можно поучаствовать в рейтинге МЧС на прохождение тестов и отправить координаты, если вдруг потерялись в лесу.

Приложение реализовано на базе платформы Android. Перед разработкой спасатели изучили статистику посещаемости интернет-ресурсов системы МЧС. Более 60% мобильных устройств приходилось на базу именно этой платформы. Техническое исполнение вела компания «Альфасофт». Работа над приложением выполнялась по современной гибкой методологии, когда программисты и спасатели работали совместно небольшими этапами, чтобы оптимизировать задачи и получить эффективный результат. Помощь в тестировании приложения также оказали волонтеры МЧС и подписчики страниц МЧС в соцсетях, которые принимали участие в альфа- и бетатестировании.

Спасатели будут продолжать развитие приложения. Так, существует договоренность с Красным Крестом о представлении информации по оказанию первой помощи в раздел «Что делать», запланированы публикации новых тестов.

Приложение пригодится каждому обладателю смартфона или планшета, ведь каждый из нас должен быть в курсе неблагоприятных прогнозов погоды или иметь под рукой информацию, как действовать в любой нештатной ситуации.

Скачать приложение из   Play Market можно с вашего смартфона или планшета, для этого нужно ввести в поиск GooglePlayMarket "МЧС.

Вторник, 27 июня 2017 10:23

Актуально

 

В Беларуси наступает купальный сезон. Большая часть отдыхающих приходит на отдых к водной акватории вместе с детьми. Однако, отдых на воде – одно из самых популярных летних развлечений, которое сопрягается определенными рисками. Наиболее уязвимыми здесь являются дети. В силу возраста они проявляют активность: изучают берега, играют в подвижные игры, пытаются что-то бросить или достать из воды.

По этой причине под особым контролем сотрудников ГИМС  находится  безопасность, особенно в период летних каникул. Каждый день инспектора ГИМС (прим. – Государственная инспекция по маломерным судам) и спасатели на воде, патрулируют водные объекты. В мероприятиях по обеспечению водной безопасности также участвуют сотрудники РОВД, МЧС, Инспекции по охране животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь,  общественные организации  (члены РГОО ОСВОД,  Общественного Объединения БРСМ, внештатные инспектора и др.).

– Основное правило безопасности детей при отдыхе на воде – контроль со стороны родителей. Однако, зачастую несовершеннолетние без предупреждения взрослых самостоятельно  гуляют вдоль прибрежной полосы. Также не являются исключением случаи, когда  взрослые находятся в состоянии алкогольного опьянения, вследствие чего дети и подростки предоставлены сами себе.

Чтобы предупредить несчастные случаи на воде, сотрудники ГИМС и внештатные инспектора регулярно проводят профилактические мероприятия и патрулируют водные просторы республики.

Значительная часть юных жителей проводит летние каникулы в детских оздоровительных лагерях. Чтобы воспитатели и педагоги были осведомлены об особенностях  сопровождения массового детского отдыха у воды, совместно с сотрудниками РОЧС в мае 2017 года были проведены беседы по тематике безопасности при пользовании маломерными судами. Руководителям образовательных учреждений, которые также присутствовали на совещании, были даны все необходимые рекомендации по безопасной организации детского досуга на воде.

Сотрудники ГИМС с ранних лет прививают детям культуру безопасности на воде, спасатели обучают плаванию, ребята учатся забрасывать спасательные круги тонущим, а их родителям напоминают технику безопасности при передвижении на маломерных судах (катерах, мотолодках, гидроциклах). Такие беседы еженедельно проводятся в трудовых коллективах, сельских сходах, учреждениях образования. И в этом году профилактическая работа продолжается. 

Не теряйте бдительности и близких людей!

20 июня 2017

Госинспектор Молодечненского участка ГИМС

Андрей Монит

Понедельник, 26 июня 2017 16:20

Выставка-распродажа

ГУ «Воложинский краеведческий музей»

приглашает 5 – 6 июля с 9.00 до 19.00

на выставку-распродажу:

тюль, вуаль, лён, органза, партерная ткань.   

Всё по 5 руб. за 1 метр.

В ассортименте – готовые шторы для зала и кухни по цене изготовителя

3 июля народно-патриотическая акция "Мы вместе!" в Воложине! В рамках акции пройдет торжественное награждение трудовых династий, молодых специалистов и их наставников, а также всех ждет концерт звезд белорусской эстрады и финалистов конкурса "Новые имена Беларуси". Начало акции в 12.00 на площади Свободы.

Диалог организовали на базе одного из фермерских хозяйств Раковского сельсовета. Участники поделились результатами совместной инициативы и дальнейшие перспективы развития территориального бренда “Валожынскія гасцінцы”. Кроме того, были обозначены и планы на этот год. В их числе - реализация инициатив по занятости слабозащищенных категорий населения в сельской местности и инвалидов.

Понедельник, 26 июня 2017 10:53

Ракаў: пярсцёнак на валожынскай руцэ

Старонкі гісторыі і сённяшні дзень Ракава 

Па ўсталяванай традыцыі кожнае лета ў купальскую ноч палаюць вогнішчы на беразе рэчкі Іслач, што вякамі ахоўвае самабытнае мястэчка Ракаў. Упершыню пісьмова яно ўзгадваецца ў дакуменце вялікага князя літоўскага Казіміра Ягелончыка ў 1465 годзе пры дараванні магнатам Кезгайлам.

Славілася мястэчка адмысловымі ганчарамі, майстрамі па вырабе сельгасмашын: сячкарань, сеялак, арфаў, малатарняў. Дзейнічалі чатыры вадзяныя млыны, цагельня, тартак, гарбарня. Адкрыліся царкоўна-прыходская школа, рамеснае і народнае вучылішчы.

Наведвала Ракаў польская пісьменніца Эліза Ажэшка, якая ўзнагародзіла яго тытулам “паўночныя Афіны”. Свае лісты дасылаў ракаўскім сябрам рускі літаратар Леў Талстой.

На пачатку мінулага стагоддзя Ракаў упрыгожыў мураваны з чырвонай цэглы ў гатычным стылі касцёл Маці Божай Святога Разарыя, шпілі якога і сёння ўзвышаюцца над сядзібамі. Мястэчка сфарміравалася як культурны цэнтр розных канфесій: праваслаўнай, уніяцкай, каталіцкай, іўдзейскай. Тут нарадзіліся польскія славіст прафесар Мар’ян Здзяхоўскі і яго брат пісьменнік Казімір Здзяхоўскі, раманіст Сяргей Пясецкі, яўрэйскія літаратурны крытык Уры Фінкель і празаік, драматург Берл Бацвіннік, беларускія паэт Віктар Шніп, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі Вячаслаў Рагойша, доктар фізіка-матэматычных навук Казімір Янушкевіч.

Іншым становіцца ўклад жыцця. Раней на кожным падворку была жывёла. Больш як тысяча галоў кароў налічвалася ў гаспадароў, а цяпер і дзясятка няма. І дарма: сырадой мацуе здароўе. Мяне маці лячыла свежым малаком ад пячайкі. Раніцай конаўку вып’еш — і цудоўна сябе адчуваеш. Для страўніка вельмі карысна, усе вітаміны траў у сырадоі.

У апошнія гады тэмпы будаўніцтва прыватнага жылля ўпалі. Банкі прыпынілі выдачу пазык. Але попыт на ўчасткі не падае. На аўкцыёне, які праводзіцца штомесячна,  раскупаюцца і самыя дарагія ўчасткі па цане 14—16 тысяч рублёў. Камісію з шасці чалавек узначальвае старшыня сельсавета Аляксандр Мякінка.

— Хто больш заплаціць, таму і дастаецца надзел, — далучаецца да размовы Аляксандр Антонавіч. — Выручаныя грошы накіроўваем на добраўпарадкаванне населеных пунктаў. На новабудоўлях пракладваем дарогі, водаправод, электрыфікуем іх. Купілі і ўстанавілі дзіцячыя пляцоўкі ў садзіках. Паставілі альтанкі, разбілі кветнікі. Каля каталіцкіх могілак дзякуючы спонсару ўкладваем тратуарную плітку. Заклалі парк каля брацкай магілы. На тэрыторыі населеных пунктаў спілоўваем старыя дрэвы, ачышчаем ад кустоўя дарогі. У перспектыве плануем газіфікаваць жылыя кварталы.

Для навасёлаў ёсць рабочыя месцы ў трох санаторыях, доме-інтэрнаце для псіхічна хворых, сярэдняй школе, бальніцы, сельгаспрадпрыемстве “Тарасава”, філіяле раённай жыллёва-камунальнай службы, лясніцтве і ў прыватных фірмах. Летам дзейнічаюць дзіцячыя аздараўленчыя лагеры. Многія мясцовыя жыхары працуюць у сталіцы, да якой рукой падаць. Пастаянна курсіруюць маршруткі, аўтобусы.

Сапраўдны дэндрапарк у цэнтры Ракава — сядзіба Рагойшаў, на якую правяла мяне праз свой падворак Леакадзія Налецкая. З яе дачкою Вольгай Шэінай мы працавалі на Беларускім радыё. Кароткім выдаўся век прыгажуні Волькі. Маленькіх сыноў Аляксея і Яўгена  пакінула сіротамі. Цяплом сваіх сэрцаў падтрымліваюць Леакадзію Іванаўну суседзі Таццяна і Вячаслаў Рагойшы, шлюбу якіх сёлета спаўняецца паўвека. У Адэсе на навуковай канферэнцыі пазнаёміліся львоўская аспірантка Таццяна Кабржыцкая і малады беларускі вучоны Вячаслаў Рагойша. У Ракаве гулялі вяселле.

На мемарыяльнай дошцы, прымацаванай два гады таму на ракаўскім доме Рагойшаў, пазначана, што сюды па-сяброўску наведваўся класік беларускай літаратуры Уладзімір Караткевіч. Маладажонам пісьменнік пажадаў: “Малю аб вечным і адзіным: хай будзе шчасны на вякі шлюб Беларусі і Украіны, шлюб Львова й Іслачы-ракі”.

Трох сыноў выхавалі Таццяна Вячаславаўна і Вячаслаў Пятровіч. Іх дом стаў Меккай для шматлікіх гасцей. Былую гаспадарчую стадолу Вячаслаў Пятровіч з сынамі пераабсталявалі ў своеасаблівы музей, дзе сабраны ўнікальныя экспанаты, адлюстраваны жыццёвы шлях гаспадара “ад падпаска да акадэміка”. У вершы, прысвечаным 550-гадоваму юбілею мястэчка, які адзначаўся пад дэвізам “Мы маем гонар свой. Мы маем Ракаў”, Вячаслаў Рагойша назваў яго “пярсцёнкам на валожынскай руцэ”. 

Па ініцыятыве акадэміка створаны грамадскі камітэт Ракаўскіх чытанняў. Раз у два гады ладзяцца навуковыя канферэнцыі — Ракаўскія чытанні, якія набылі статус міжнародных.

Цікавы музей-сядзібу стварыў у цэнтры Ракава на бацькоўскім падворку кандыдат мастацтвазнаўства Фелікс Янушкевіч. Пра гісторыю, этнаграфію і культуру гэтага прысталічнага куточка расказваюць і экспанаты краязнаўчага музея сярэдняй школы. Войны ХХ стагоддзя пакінулі ў Ракаве крывавы след. У Вялікую Айчынную нямецка-фашысцкія захопнікі зажыва спалілі больш за тысячу вязняў яўрэйскага гета і знішчылі мястэчка. Каля помнікаў на брацкай магіле і ў цэнтры аграгарадка заўсёды вянкі і кветкі. На ракаўскіх могілках навечна спачываюць вядомы польскі кампазітар Міхаіл Грушвіцкі, які пісаў музыку на словы Уладзіслава Сыракомлі, оперны спявак заслужаны артыст Украіны Вячаслаў Кабржыцкі, беларуская пісьменніца Тамара Чабан і журналістка Вольга Налецкая, продкі вядомага амерыканскага палітычнага дзеяча Збігнева Бжазінскага.

Шаноўна адносяцца ракаўчане да культурнай спадчыны. Традыцыйную беларускую дуду рэканструяваў музыка Тодар Кашкурэвіч. Цудоўна засвоіў рэдкі інструмент выпускнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва Максім Палуйчык. На свістульках выводзіць народныя мелодыі яго дзесяцігадовы сын Андрэйка.

Традыцыі старажытнага мястэчка развіваюцца ў Цэнтры народнай творчасці, якім кіруе Хрысціна Лямбовіч. Высокія ўзнагароды на ўсебеларускіх і замежных фестывалях і конкурсах атрымліваюць заслужаны аматарскі калектыў — фальклорны гурт “Гасцінец” і узорны фальклорны гурт “Вянок”. Выступленні іх упрыгожаць купальскае свята і традыцыйны “Ракаўскі фэст”, які звычайна праводзіцца ў апошнія дні лета.

Па матэрыялах газеты “Сельская газета”

Страница 1965 из 2148

Задайте вопрос