222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
120-годдзе з дня нараджэння слыннага беларускага пісьменіка Кандрага Крапівы народнае літаратурна-мастацкае аб’яднанне “Рунь” Валожынскага раённага цэнтра культуры вырашыла адзначыць конкурсам выканаўцаў яго твораў. Да ўдзелу ў конкурсе запрасілі вучняў школ Валожыншчыны.
З хваляваннем чакалі свайго выхаду на сцэну юныя канкурсанты, а ў зале РЦК цёпла і шчыра сустракалі кожнае выступленне гледачы і журы.
На суд журы выносіліся як творы ў выкананні аднаго чытальніка, так і інсцэніраваныя байкі “Сабачая дружба”(вучні гімназіі №1 г.Валожына), “Дэкрэт” (СШ№2), “Заява” , “Вол і Авадзень” (Івянецкая СШ). А байку “Мурашка і Жук” прадставілі, кожны па- свойму, вучні ажно трэх школ, лепшай сярод якіх прызнана інсцэніроўка Вішнеўскай СШ. Дарэчы, вучні гэтай школы падрыхтавалі таксама ўрывак з п’есы К.Крапівы “Пяюць жаваранкі” , якім і пачаўся конкурс. А завяршылі конкурсныя выступленні вучні СШ №1 г.Валожына ўрыўкам з п’есы “Партызаны” .
Як адзначыла журы, уручаючы лепшым канкурсантам і найбольш актыўным установам адукацыі дыпломы і падарункі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, конкурс выліўся ў сапраўднае свята творчасці Кандрата Крапівы і раскрыцця артыстычных талентаў школьнікаў.
Валянціна Гіруць-Русакевіч.
“Паэзіі акрыленая муза” – так называлася сустрэча ўдзельнікаў народнага літаратурна-мастцкага аб’яднання “Рунь” з чытачамі і супрацоўнікамі Валожынскай раённай бібліятэкі. А прысвечана яна была Сусветнаму дню паэзіі. Работнікі бібліятэкі да гэтага дня аформілі выставу калектыўных і ўласных кніг “рунеўцаў”.
І душа з душою гаварыла – так можна сказаць пра названае мерапрыемства. Марыя Шакун, Сафія Русецкая, Надзея Агіевіч, Галіна Марцінкевіч, Дзмітрый Краскоўскі і аўтар гэтых радкоў расказвалі пра сваю сустрэчу з паэзіяй і адданасць ёй,раскрывалі душу перад прысутнымі, выносячы на іх суд уласныя творы. А тыя, хто быў у зале -- упітвалі пачутае сваёй душой. Гэта было бачна па іх тварах, якія то балюча, то прасветлена, то ўсмешкай ці нават смежам рэагавалі на рознапланавыя і рознатэмныя вершы паэтў Валожыншчыны. Гэта чулася і ў такіх цёплых,шчырых да ўзнёсласці словах падзякі ў адрас землякоў-творцаў.
Валянціна Гіруць-Русакевіч
У першыя дні сакавіка песень вакол становіцца больш. І гэта невыпадкова, бо ў пачатку сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень жанчын. «З першым вясновым святам дзеці вітаць вас рады» менавіта пад такой назвай удзельнікамі дзіцячых калектываў Валожынскага РЦК: узорным харэаграфічным калектывам “Раніца”, узорнай студыяй эстраднай песні “Праменьчыкі” і вакальным гуртком “Вясёлыя ноткі” быў падрыхтаваны “гастрольны тур”. 6 сакавіка “юныя зорачкі” падарылі свае песні і танцы жыхарам аграгарадка Бабровічы і вёскі Дубіна. Удзячныя гледачы аддзячылі артыстам гучнымі апладысментамі і шчырымі словамі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўдастоіў высокіх дзяржаўных узнагарод работнікаў дзяржорганаў, прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў за высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 10 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Так, ордэнам Айчыны III ступені ўзнагароджаны памочнік кіраўніка спраў Прэзідэнта Уладзімір Скулавец.
Сярод удастоеных ордэна Пашаны намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі, памочнік Прэзідэнта Усевалад Янчэўскі, член Беларускага грамадскага аб’яднання «Ветэраны фізічнай культуры і спорту» Уладзімір Аляшкевіч, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.
Медалём «За працоўныя заслугі» адзначаны, у прыватнасці, намеснік старшыні Валожынскага райвыканкама Пётр Бібік, начальнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Каляда, дырэктар філіяла Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства «Белдзяржстрах» па Гомельскай вобласці Мікалай Стош.
Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы прысвоіў ганаровае званне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь» сакратару Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалаю Лазавіку.
У рамках усебеларускай патрыятычнай акцыі “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь”, прымеркаванай да Дня Канстытуцыі, 25 актыўных, ініцыятыўных і крэатыўных вучняў школ раёна, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі самы галоўны ў іх жыцці дакумент – пашпарт грамадзяніна Беларусі.
Облачно с прояснениями. На большей части территории кратковременный снег. Ветер северо-западный, северный 5-10 м/с, порывы до 14 м/с. Температура воздуха минимальная ночью -3 -8, максимальная днем -3, +2. На отдельных участках дорог гололедица.
Погодные условия будет определять холодная неустойчивая воздушная масса.
Атмосферное давление будет расти, во второй половине дня начнет падать.
І хоць на календары ўжо вясна, на вуліцы па-ранейшаму холадна і людзі працягваюць тапіць печы. Менавіта пячное ацяпленне часта становіцца прычынай пажараў. Таму падрабязны інструктаж аб тым, як гэта рабіць правільна нікому не перашкодзіць. Работнікі Валожынскага раённага аддзела працягваюць мэтанакіраваную працу па навучанні грамадзян асновам бяспекі жыццядзейнасці. І выкарыстоўваюць пры гэтым самыя эфектыўныя формы работы: выступленні ў працоўных калектывах, на сходах грамадзян, а таксама, што нямала важна, наведванне домаўладанняў. Бо прыходзячы ў пэўны дом, гаспадару можна канкрэтна ўказаць на існуючыя парушэнні і шляхі іх ліквідацыі. Вельмі часта бывае так, што чалавек з дня ў дзень, праходзячы міма печы з расколінамі, старой электрычнай праводкі, няспраўнага аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, проста не заўважае гэтага ці не хоча заўважаць, не разумеючы, якую небяспеку нясуць, на яго думку, гэтыя «нязначныя недахопы», якія і парушэннямі назваць нельга. Часам ад гаспадароў гучаць такія фразы: «Яшчэ пры маіх бацьках так было і я ўжо столькі гадоў тут жыву, нічога ж не здарылася». А для бяды шмат і не трэба. Гэта і спрабуюць растлумачыць ратавальнікі, праводзячы падрабязны інструктаж з домаўладальнікамі. У кожным доме, як напамін пра візіт застаюцца памяткі і інструкцыі-рэкамендацыі.
Вось і наступіла доўгачаканая вясна, наперадзе шмат светлых і сонечных дзён. З прыходам цёплага надвор’я сельскія жыхары і дачнікі прыводзяць у парадак свае домаўладанні і зямельныя ўчасткі. Рыхтуючыся да новага дачнага сезону пасля зімовай «спячкі», прадпрымальныя гаспадары з адмысловай стараннасцю бяруцца за падрыхтоўку сваіх садоў і агародаў да новай барацьбы за ўраджай, часцяком грэбуючы не толькі сваёй, але і бяспекай людей, якія іх акружаюць. На жаль, такая «зверхініцыятыўнасць» грамадзян разам з няведаннем, а часам і простым нежаданнем выконваць элементарныя правілы пажарнай бяспекі, прыносіць свае плады: згодна з афіцыйнай статыстыкай у гэты перыяд істотна пачашчаюцца выпадкі пажараў ад выпальвання сухой расліннасці і смецця, згараюць дамы і іншыя пабудовы, у якія ўкладзены не толькі матэрыяльныя сродкі, але і шматгадовая праца.
Даведачна: у 2015 годзе на тэрыторыі Мінскай вобласці падраздзяленні МНС выязджалі на 866 загаранняў сухой расліннасці, кустоў (ў 2014 годзе - 169 загаранняў (412%)). 24 сакавіка 2015 года ў в. Клетнае Барысаўскага раёна па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры спальванні сухой расліннасці на сваім участку гаспадаром домаўладання, агнём было знішчана 4 жылыя дамы і 8 гаспадарчых пастроек.
Улічваючы небяспеку такой з’явы, як агонь, і магчымасць яго хуткага распаўсюджвання на вялікія адлегласці пры парывах ветру, у чарговы раз нагадваем аб наступствах выпальвання сухой расліннасці, спальванні смецця і развядзенні вогнішчаў. Пры моцным ветры полымя можа распаўсюджвацца з хуткасцю да 1 метра ў секунду, што пагражае знішчэннем жылля, пабудоў, а можа прывесці і да гібелі людзей. Як паказвае вопыт мінулых гадоў у большасці выпадкаў ад агню гінуць людзі сталага ўзросту, якія пры спальванні смецця на сваіх прысядзібных участках не разлічвалі свае сілы па кантролі за агнём. Літаральна за хвіліну, на першы погляд кантраляванае гарэнне можа ператварыцца ў пажар, у якім вы самі можаце сур’ёзна пацярпець.
Даведачна: 4 жніўня 2015 ў Валожынскім раёне ў вёсцы Гелянова-Хутарское у выніку загарання сухой расліннасці на прысядзібнай тэрыторыі аднакватэрнага жылога дома загінула гаспадыня домаўладання 1932 года нараджэння. Прычынай загарання з’явіліся наўмысныя дзеянні жанчыны па спальванні сухой расліннасці, якія і прывялі да яе гібелі.
Паважаныя грамадзяне! Яшчэ раз нагадваем: выпальванне сухой расліннасці, пажніўных рэшткаў, траў на корані катэгарычна забаронена. Перасцеражыце суседзяў і сваякоў ад выкарыстання агню для таго, каб пазбавіцца ад леташняй травы і смецця. Акрамя таго, варта ведаць і памятаць, што за парушэнне гэтай забароны прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Так, у Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь санкцыяй артыкула 15.57. за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу ад 10 да 40 базавых велічынь. Распальванне вогнішчаў у забароненых месцах цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 12 базавых велічынь (артыкул 15.58). Згодна з Правіламі пажарнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі баз адпачынку, дачнага кааператыва, садаводчага таварыства, прысядзібнай тэрыторыі жылога дома дапускаецца кантраляванае развядзенне вогнішчаў, размяшчэнне спецыяльных прыстасаванняў для размяшчэння палаючага вугалю (мангала, барбекю, грылю і аналагічных) (далей - спецыяльныя прыстасаванні для падрыхтоўкі ежы ) пры ўмове:
-прыняцця мер па нераспаўсюджванні гарэння за межы пляцоўкі;
-пастаяннага кантролю за працэсам гарэння і забеспячэння сродкамі тушэння (вогнетушыцель, ёмістасць з вадой, рыдлёўка і т. п.). Пасля заканчэння падрыхтоўкі ежы падпаленыя матэрыялы павінны быць патушаны да поўнага спынення тлення;
-размяшчэння вогнішчаў на адлегласці не менш: 10 м ад будынкаў (збудаванняў), 20 м ад лясных масіваў, 30 м ад ськірдаў сена і саломы;
-размяшчэння спецыяльных прыстасаванняў для падрыхтоўкі ежы на адлегласці не менш за 4 м ад будынкаў (збудаванняў).
Государственное учреждение «Государственная инспекция по маломерным судам» информирует.
Заканчивается ледостав. Приближается сезон открытой воды. Множество водоемов нашей республики привлекают большое количество рыбаков и любителей водных походов. Во время отдыха на воде используются самые разнообразные маломерные суда, значительное количество которых-надувные. Некоторые эксплуатируемые суда не укомплектованы спасательными средствами и другими обязательными нормами снабжения маломерного судна. Иногда судоводители допускают превышение пассажировместимости. Поскольку все действия происходят на воде, то все это связано с неоправданным риском. Знание судоводителями навигационных качеств и маневренных элементов, пределов и границ использования своего судна, особенностей управления в разных гидрометеорологических условиях - важнейшие моменты безопасной эксплуатации маломерного судна на водоемах. Всегда следует помнить ,что отдых на воде может обернуться бедой, если не соблюдать элементарные условия безопасного плавания.
Хочу напомнить,что судоводители эксплуатирующие моторные маломерные суда с мощностью мотора превышающего 3,7 квт (5 л/c) обязаны иметь при себе удостоверение на право управления моторным маломерным судном. На Молодечненском участке ГИМС регулярно проводится набор в группы по обучению правилам управления моторными маломерными судами мощность двигателя которых превышает 3,7киловатта (5л.с).
На основании Постановления Совета Министров Республики Беларусь №1149 от 28.12.2013г.суловладелец обязан представить маломерное судно для прохождения технического освидетельствования до начала его эксплуатации.
Дополнительную информацию по вопросам деятельности ГИМС Вы можете получить на Молодечненском участке по адресу г. Молодечно,
ул.Виленская 201 «Б». тел.755820.
Госинспектор Молодечненского участка ГИМС А.А.Монит.
15 марта 2016 года в Воложинском райисполкоме с 11.00 до 12.00
по телефону 54373 состоится «прямая линия»,
с 12.00 до 13.00 в кабинете 411 прием граждан
начальником Молодечненского межрайонного отдела управления Департамента финансовых расследований Комитета государственного контроля Республики Беларусь по Минской области и г.Минску
Дунцом Андреем Францевичем.
Во время общения с Дунцом А.Ф. вы можете поделиться известными Вам фактами нарушений в сфере предпринимательства и налогообложения, некомпетентности и бюрократизма со стороны чиновников, проявлением коррупции, другими проблемами, входящими в компетенцию органов финансовых расследований.
Лица, владеющие информацией о противоправной деятельности должностных лиц субъектов хозяйствования и индивидуальных предпринимателей, осуществлении незаконной предпринимательской деятельности, уклонении от уплаты налогов, и других правонарушений и преступлений в экономической сфере, могут непосредственно обращаться в Молодечненский межрайонный отдел УДФР КГК Республики Беларусь по Минской области и г.Минску по адресу: г.Молодечно, ул.В.Гостинец, 56 либо по телефонам 8(0176) 76-17-01, 76-17-00.