222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
Клопат пра самых маленькіх жыхароў Валожынскага раёна ўваходзіць у абавязкі не толькі іх бацькоў, але і педагогаў. Праводзячы заняткі ў рамках вучэбна-выхаваўчай работы ў дашкольных установах, дзецям пастаянна нагадваюць аб правілах бяспекі. Гэта і правілы абыходжання з колючымі і рэжучымі прадметамі, правілы дарожнага руху і многае іншае. Не менш важным напрамкам у навучанні дашкольнікаў з’яўляецца і пажарная бяспека. У дзіцячых садках пастаянна праводзяцца розныя мерапрыемствы па навучанні дзяцей правілам паводзінаў у выпадку ўзнікнення пажару ці іншай надзвычайнай сітуацыі, тлумачаць, што нельга рабіць, каб не патрапіць у небяспечную сітуацыю. Адным з метадаў працы таксама з’яўляюцца і экскурсіі ў пажарныя аварыйна-выратавальныя падраздзяленні. Гэта, напэўна, самае цікавае і запамінальнае для дзяцей. 15 сакавіка выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад №6 “Вясёлы вулей” г.Валожына» наведалі пажарную аварыйна-выратавальную часць
№ 1 г. Валожына. Гасцей чакалі з нецярпеннем. Бо такія сустрэчы прыносяць станоўчыя эмоцыі і добры настрой не толькі дзецям, але і выратавальнікам. Хлопчыкаў і дзяўчынак правялі па ўсім памяшканням, дзе распавялі, для чаго яны прызначаны. Асабліва дзяцей зацікавіў цэнтр аператыўнага кіравання. Тут у іх узнікла найбольшая колькасць пытанняў, адказы на якія ўсе слухалі вельмі ўважліва, баючыся што-небудзь прапусціць. Дыспетчар таксама задала ім некалькі сваіх пытанняў і пачула гучныя і дружныя адказы. З дзецьмі правялі невялікую віктарыну, з дапамогай якой яшчэ раз нагадалі аб правілах бяспекі. У неверагоднае захапленне ўсіх прывяла магчымасць памераць сапраўдную пажарную каску, баявую вопратку, а таксама пасядзець у пажарнай машыне. Напрыканцы мерапрыемства дашкольнікам уручылі цікавыя і карысныя падарункі. А самай вялікай узнагародай для выратавальнікаў сталі ўсмешкі і словы падзякі ад маленькіх сяброў.
Правілы пажарнай бяспекі трэба ведаць і выконваць з дзяцінства. А, як вядома, любыя веды лепш засвойваюцца ў форме гульні. Менавіта таму ў актавай зале аддзела адукацыі, спорту і турызму Валожынскага райвыканкама прайшоў раённы этап фестывалю КВЗ «Таленавітая моладзь таленавітая ва ўсім». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, аддзел адукацыі, спорту і турызму Валожынскага райвыканкама, раённы камітэт градскай арганізацыі «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Каманды з устаноў адукацыі В раёна спаборнічалі ў трох конкурсах: «Візітная картка», «Біятлон» і «Музычнае хатняе заданне». Тэматыка: прапаганда асноў бяспекі жыццядзейнасці, дзейнасць БМГАВП і клубаў юных ратавальнікаў-пажарных, папулярызацыя прафесіі пажарнага і многае іншае. Выступленні каманд прынеслі ўдзельнікам гульні, журы і гледачам нямала ўсмешак. У выніку гульні прызавую тройку склалі каманды «Увага ўсім!» з Івянецкай сярэдняй школы, «Маланка» з Багданоўскага НПК і «К.В.О.Р.У.М.» з Вішнеўскага НПК. Віншуем пераможцаў!
29 марта 2016 года
С 14.00 до 16.00 часов
в каб.№ 411 Воложинского райисполкома
проводит выездной прием граждан начальник землеустроительный службы Минского облисполкома
СЕРГЕЙ ПЕТРОВИЧ ШИМУК
25 марта 2016 года
с 11.00 до 12.00 часов
в каб. № 411 Воложинского райисполкома
проводит выездной прием граждан Член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь
СВЕТЛАНА ГРИГОРЬЕВНА СОРОКО
Навучэнцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Валожынскага раёна прынялі ўдзел у першынстве Мінскай вобласці па настольным тэнісе сярод юнакоў і дзяўчат 2001 года нараджэння, што прайшло ў Барысаве. Каманда дзяўчат у саставе Настассі Патоцкай і Веранікі Дзянісік заняла 3-е месца.
У Мінску адбыўся чэмпіянат Мінскай вобласці па дзюдо. Па выніках спаборніцтваў каманда Валожынскага раёна (навучэнцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы) заняла 3-е месца. У асабістым заліку ў вагавой катэгорыі 66 кілаграмаў Фёдар Міхеткін заняў першае месца, Іван Ляшкевіч – другое месца.
У Маладзечне прайшло адкрытае першынство ДЮСШ № 3 г. Маладзечна па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2001 года нараджэння і маладзейшых. Навучэнцы аддзялення лёгкай атлетыкі ДУ “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Валожынскага раёна” прынялі актыўны ўдзел у спаборніцтвах. На дыстанцыі 1500 метраў сярод дзяўчат першае месца заняла Ксенія Каласоўская, другое – Надзея Каландарова. Сярод юнакоў у бегу на 400 метраў трэцяе месца заняў Ігар Князевіч.
Ларыса САДОЎСКАЯ
Валожынскую Свята-Канстанціна-Аленінскую царкву наведаў Яго Праасвяшчэнства, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел.
Уладыка адслужыў набажэнства ў гонар свята знаходжання Святога Крыжа Гасподняга і цвікоў, якімі быў прыбіты да крыжа Ісус Хрыстос, Святой царыцай Аленай у Іерусаліме, а таксама ў імя велікамучаніка Фёдара Цірана, памяць якога ўзгадваецца 19 сакавіка. Ён пацярпеў за веру Хрыстову падчас царствавання бязбожнага Юліяна Адступніка. У пропаведзі да вернікаў Праасвяшчэннейшы Павел адзначыў, што і ў наш час у жыцці кожнага чалавека ёсць месца подзвігу. Трэба ўмець ахвяроўваць сабой дзеля блізкага, бо ў гэтым аснова любві Хрыстовай.
“Ідзе Вялікі пост. Памятайце, што пост – гэта не смутак, пост – гэта ўстрыманне. Пост – гэта радасць падрыхтоўкі да Светлага Хрыстовага Уваскрэсення, выратавання ад сваіх страсцей і грахоў. Апостал Павел кажа: “Хто ўжывае мяса, той ужывае ў імя Божае, а хто не ўжывае, той пасціцца ў імя Божае”. Устрыманне ад скаромнай ежы дапамагае целу змірыцца і саступіць месца малітвам. Таму старайцеся праводзіць пост разумна: не з поснымі тварамі, а з усмешкай і з радасцю ў сэрцы. Гасподзь ведае слабасці і немачы кожнага, і Ён заклікае падчас посту не пасыпаць галаву пеплам, а каяцца ў сваіх грахах са шкадаваннем і смуткам толькі перад Богам”, – падкрэсліў епіскап Павел.
Алена ЗАЛЕСКАЯ,
19 сакавіка 1816 г. адбылося ўрачыстае асвячэнне новага касцёла ў гонар Святога Юзафа. Акт асвячэння выканаў канонік інфляндскі ксёндз Тадэвуш Навіцкі.
Першы драўляны касцёл у Валожыне ў імя Святога Юзафа заснаваў у 1492 г. Альбрэхт Гаштольд. У 1681 г. кашталян Віленскі Юзаф Багуслаў Служка заснаваў новы драўляны касцёл і кляштар бернардзінцаў (ліквідаваны ў 1864 г.), дзе пасяліў 16 манахаў, забяспечыўшы іх неабходным утрыманнем. Там мелася вялікая на той час бібліятэка, якая налічвала некалькі соцень кніг. У 1730 г. будынкі касцёла і кляштара былі знішчаны пажарам.
З 1803 па 1939 гг. Валожын становіцца ўласнасцю вядомага роду Тышкевічаў. Графу і яго сыну Міхаілу вернікі-каталікі павінны быць удзячныя за тое, што ў першай чвэрці XIX ст. пабудаваны новы каменны касцёл. Асноўныя сродкі на гэта выдзеліў граф Юзаф Тышкевіч. 10 сакавіка 1806 г. у блізкай адлегласці ад старога касцёла закладзены першы камень фундамента новай святыні.
Выпадкова ў час амаль поўнага заканчэння будаўніцтва мураванага касцёла 3 мая 1815 г. у Валожыне адбыўся пажар, агнём якога быў знішчаны стары драўляны касцёл, большая частка кляштара з яго архівамі і бібліятэкай, а таксама будынкі школы і багадзельні.
Гэты год стаў апошнім і ў жыцці фундатара касцёла Юзафа Тышкевіча. Будаўніцтва новага касцёла закончана ў 1816 г. яго сынам Міхаілам. За дзесяць гадоў касцёл быў збудаваны і забяспечаны неабходным рыштункам. Былі куплены ў Вільні два званы: дзесяці- і трохпудовы. У храме было пяць алтароў, пабудаваных з каменя і ўпрыгожаных разьбой, ляпнымі аздобамі. З левага боку ля калоны знаходзіўся амбон, а ў інтэр’еры касцёла ўстаноўлены помнік графу Юзафу Тышкевічу. Аздобай касцёла з’яўляліся абразы пэндзаля Вайтовіча: абраз Святога Бенавентуры ў кардынальскім адзенні, Святога Юзафа, Святой Ганны, Святога Юрыя і іншыя.
У падзямеллі касцёла размешчаны тры падвальныя памяшканні. У сярэднім знаходзіўся алтар, дзе ў пэўныя дні адбываліся богаслужэнні. А два бакавыя прызначаліся для пахавання прадстаўнікоў роду Тышкевічаў.
19 сакавіка 1816 г. адбылося ўрачыстае асвячэнне новага касцёла ў гонар Святога Юзафа. Акт асвячэння выканаў канонік інфляндскі ксёндз Тадэвуш Навіцкі.
У 1829 г. пабудавана мураваная брама-званіца. У гэтым жа годзе на сродкі графа Тышкевіча на валожынскіх могілках узведзена капліца (у народзе яе называлі касцёлкам). Яна была прыпісана да касцёла Святога Юзафа.
У 1864 г. касцёл закрылі і перадалі праваслаўнай абшчыне. Каштоўныя рэчы былі перададзены Віленскай кафедры, частка маёмасці – Вішнеўскаму касцёлу, а многія іконы, мэбля, метрычныя кнігі і іншыя дакументы пакінуты праваслаўнай царкве. На момант закрыцця касцёла Св. Юзафа яго парафія налічвала 3136 вернікаў. Апошнім светаром перад закрыццём быў ксёндз Якуб Дземідовіч.
У гэтым жа годзе капліцу на валожынскіх могілках перадалі Свята-Іосіфаўскаму праваслаўнаму прыходу, а намеснік Віленскага Свята-Духава манастыра айцец Варсанофій пераасвяціў яе ў гонар Праабражэння Гасподня.
У пачатку ХХ ст. прыхаджане-католікі актывізавалі свае дзеянні на адкрыццё касцёла ў Валожыне. Разглядалася нават пытанне аб будаўніцтве новага касцёла пры дапамозе сродкаў графа Тышкевіча. Да 1914 г. вернікамі была сабрана вялікая сума грошай на будаўніцтва, аднак дазволу ад улад не атрымалі.
У ліпені 1919 г. касцёл вернуты католікам. На жаль, гэта падзея была азмрочана пажарам, у выніку якога згарэлі дах і трэцяя частка скляпення. Агульнымі намаганнямі парафіян праведзены рамонтныя работы.
У 1921 г. польскія ўлады сталі праводзіць “рэвідыкцыю” царкоўных храмаў і зямель. У выніку яе Спаса-Праабражэнскую капліцу на валожынскіх могілках зноў прыпісалі да касцёла Св. Юзафа.
У час нямецкай акупацыі ксёндз Валожынскага касцёла Антоній Удальскі быў арыштаваны гестапа і расстраляны.
8 кастрычніка 1960 г. уладамі касцёл быў закрыты. Яго настаяцель ксёндз Ян Германовіч пакінуў парафію і выехаў у Польшчу. Касцельная маёмасць без гаспадара падверглася разбурэнню. Быў знішчаны арган, разбураны ў алтары і амбон, дэкаратыўныя ўпрыгожванні, разбіты фігуры евангелістаў, якія стаялі ў нішах фасада….
Першапачаткова будынак касцёла прыстасавалі пад склад мэблі гандлёвай арганізацыі, а пасля – цэх будаўнічага жалезабетону міжкалгасбуда. А затым тут размясціўся філіял завода “Тэрмапласт”.
Толькі ў 1991 г. вернікі касцёла Св. Юзафа атрымалі магчымасць выкарыстоўваць сваё культавае збудаванне па яго прамым прызначэнні. Пачаліся вялікія рэканструкцыйныя і рамонтныя работы. Амаль поўнасцю адноўлены знешні выгляд і ўнутранае ўбранства, да якога вярнулася яго былое хараство. Гэта вынік старанняў і крапатлівай працы вернікаў і іх духоўнага пастыра ксяндза Томаша Ляха. З 15 верасня 2005 г. пробашчам касцёла Святога Юзафа ў Валожыне стаў ксёндз доктар Генрык Акалатовіч.
Налалля ЛОЎЧАЯ,
дырэктар раённага музея
Дабрачынная спартыўная эстафета “Івянецкія пернікі” прайшла нядаўна ў гарадскім пасёлку.Арганізавала яе для выхаванцаў Івянецкага дзіцячага дома-інтэрната сталічная каманда “Крылы анёлаў” – першы і пакуль адзіны ў Беларусі некамерцыйны спартыўны калектыў, у якім удзельнічаюць як фізічна здаровыя аматары бегу, так і дзеці з цяжкай інваліднасцю.
– Незвычайнасць нашай эстафеты ў тым, што дзеці-калясачнікі, якія да гэтага часу маглі займацца толькі спецыфічным інвалідным спортам, а то і зусім быць толькі гледачамі мерапрыемстваў, змаглі прабегчы ў саставе сапраўднай спартыўнай каманды сапраўдную спартыўную дыстанцыю, апынуўшыся пры гэтым у цэнтры ўвагі. Яны дасягнулі фінішнай лініі, адчулі радасць пераможцаў, якая раней была для іх недаступная. Мясцовыя жыхары таксама атрымалі новы вопыт ва ўзаемадзеянні з дзецьмі з інваліднасцю, у якім жаль і спачуванне саступілі месца больш пазітыўным эмоцыям.
Акрамя бегавой эстафеты, у праграме “Івянецкіх пернікаў” былі бясплатная фотасесія, бяспройгрышная латарэя, сюрпрызы. Усе выручаныя ад латарэі сродкі пойдуць на набыццё танцавальных калясак для выхаванцаў Івянецкага дзіцячага дома-інтэрната.
У мінулую суботу ў кінатэатры “Юнацтва” адбылося сапраўднае свята музыкі – у суправаджэнні аркестра Маладзечанскага каледжа пад кіраўніцтвам Заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Рыгора Сарокі для землякоў спяваў саліст Масканцэрта Вялянцін Сухадолец. Такім чынам ураджэнец вёскі Сакаўшчына, уладальнік чароўнага тэнара адзначыў свой залаты юбілей.
Прыхільнікі, якія прыйшлі павіншаваць любімага выканаўцу, змаглі пазнаёміцца з асноўнымі этапамі яго жыцця. Аб гэтым паклапаціліся работнікі Палаца культуры горада Маладзечна, іх сіламі падрыхтаваны відэафільм, які быў прадэманстраваны гледачам.
Як адзначыў артыст, выступленне на малой радзіме – вялікая адказнасць. Менавіта на гэтай зямлі ён зрабіў свае першыя крокі на шляху творчасці. Выпускнік Валожынскай музычнай школы ніколі не забывае сваю першую настаўніцу музыкі Ганну Антонаўну Зянько. Імкненне Валянціна да ўдасканалення прафесійнага майстэрства вылілася ў сапраўдны адукацыйны марафон. Ён выпускнік Маладзечанскага музычнага вучылішча і трох кансерваторый: Беларускай, Маскоўскай і Амстэрдамскай.
Валянцін Сухадолец – прафесіянал, майстар бельканта. Міхаіл Турэцкі, кіраўнік арт-гурта “Хор Турэцкага”, салістам якога Валянцін з’яўляўся шмат гадоў, у адным з інтэрв’ю адзначыў: “Незаменных няма, ёсць непаўторныя. Вялянцін – менавіта такі”.
Са сцэны гучалі лепшыя вакальныя творы, якія складаюць рэпертуар самых знакамітых тэнараў свету. Парадаваліся гледачы магчымасці паслухаць і нават спець разам з выканаўцам вядомыя і любімыя песні, але больш за ўсё кранулі сэрца валожынскай публікі нумары, калі Валянцін спяваў на беларускай мове. З вуснаў спевака нечакана было чуць трапныя каментарыі і словы ўдзячнасці, што таксама гучалі па-беларуску. Прыемна ўразіла свабода, з якой наш зямляк валодае родным словам.
Назіраючы за спрытным, стыльным і элегантным артыстам, слухаючы непаўторны тэмбр яго шыкоўнага голасу, кожны з прысутных з цяжкасцю ўсведамляў – чалавеку на сцэне 50 гадоў.
Гэтак жа лёгка, як спявае, ён ідзе і на кантакт з публікай. Пасля выступлення Валянцін з задавальненнем фатаграфаваўся з жыхарамі і гасцямі горада. Дарэчы, у зале было некалькі прыхільніц, якія прыехалі на канцэрт любімага артыста аж з Расіі.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара
Промышленными организациями района произведено продукции в фактических ценах включая стоимость давальческого сырья за 2025 год на 90,4 млн. рублей, темп роста в фактических ценах к соответствующему периоду 2024 года составил 97,4%.
Наибольший удельный вес (73%) в районном объеме промышленной продукции занимает организация без ведомственной подчиненности филиал ОДО «Юлайн» в г.п.Ивенец (основная номенклатура выпускаемой продукции – продукты, готовые и консервированных из мяса) и районное унитарное предприятие «Воложинский жилкоммунхоз» (12,1%).