Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Лета з добрай кнігай. “Гісторыя маёй вёскі”

28.07.2022

На мінулым тыдні на базе Пугачоўскага сельскага дома культуры, у рамках акцыі “Лета з добрай кнігай”, адбылася літаратурная сустрэча паэтэсы, члена Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі  Наталлі Жызнеўскай з вучнямі Пугачоўскай сярэдняй школы Валожынскага раёна — наведвальнікамі пляцоўкі летняга лагера.

У ходзе мерапрыемства Наталля Васільеўна расказала пра сваё дзяцінства, пра вёску Сцяцкі, дзе нарадзілася і расла.  З вялікай зацікаўленасцю дзеці слухалі расповед пісьменніцы пра родны край і родныя мясціны, замацаваны вершамі, задавалі пытанні, згадвалі нешта сваё. Гэта надало сустрэчы, якая прайшла на хвалях аптымізму і добрых пажаданняў, большую сувязь паміж удзельнікамі дыялогу.

Источник: minsk-region.gov.by