Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Стогадовую юбілярку віншавалі ў Мядзеле

06.06.2023

Сёння 100-гадовы юбілей адзначае Яўгенія Ігнацьеўна Сарока. Жыла яна раней у Маладзечанскім раёне, а у 2005 годзе пераехала да дачкі Марыі ў Мядзел. У дом па вуліцы Ленінскай ў панядзелак завіталі не толькі родныя. Прыехалі павіншаваць юбілярку начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Пруднікава, намеснік дырэктара тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алена Яновіч, старшыня раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Ірына Грышкевіч, старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір Валасевіч і адказны сакратар Святлана Мінчук. Казалі добрыя словы, уручылі кветкі і падарункі. — Ой, здаецца, як памаладзела, — усміхалася на ўсе пажаданні Яўгенія Ігнацьеўна. І сама зычыла гасцям: — Здароўя вам! І ад душы жадаю: дажывіце ўсе да маіх гадоў. Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"

minsk-region.gov.by

Задайте вопрос