Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Выстава “Для сэрца і душы” адкрылася ў Мядзельскім музеі народнай славы

06.12.2023

У Мядзельскім музеі народнай славы адбылося адкрыццё выставы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Для сэрца і душы”. На ёй прадстаўлены работы таленавітых людзей — жыхароў раёна паважанага ўзросту, а таксама дзіцячыя працы.

Наведвальнікі музея з цікавасцю знаёміліся з карцінамі мастака Леаніда Апанасевіча з к. п. Нарач, з работамі майстрых з Мядзела — вышыванкамі Галіны Яфрэмавай і Ніны Герасімавай, з пано, зробленымі ў стылі “вышыванка крыжыкам” і “алмазны россып” Таісіі Цяляк.

Захапляюць вырабы з саломкі Наталлі Карэцкай з Дзягіляў. Так і хочацца дакрануцца рукой да незвычайных макетаў храмаў Яўгенія Ягоранкава, пано і саламянага куфэрка, з любоўю выкананых Людмілай Гладзінай. Проста немагчыма адвесці вочы ад расшытых дзівоснымі ўзорамі льняных сурвэтак і букетаў з папяровых руж, зробленых Людмілай Маляёнак. Дарэчы, усе гэтыя тры майстры жывуць у вёсцы Камарова Свірскага сельсавета.

Прадстаўлены на выставе таксама працы майстроў Крывіцкага раённага цэнтра народных рамёстваў і работы юных выхаванцаў Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна.

Пра сябе, свае захапленні падзяліліся з прысутнымі на выставе гараджанамі Галіна Яфрэмава, Ніна Герасімава і Таісія Цяляк. Цікава і тое, што ўсе майстры паважанага ўзросту з’яўляюцца ветэранамі працы, а Ніна Мікалаеўна і Таісія Арыеўна прадстаўляюць яшчэ і раённую арганізацыю Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

Засталося дадаць, што ініцыятарам арганізацыі выставы выступіла раённая арганізацыя ветэранаў і асабіста яе старшыня Уладзімір Валасевіч і адказны сакратар Святлана Мінчук. Гэта, дарэчы, трэцяя па ліку выстава, якая наладжана гэтым грамадскім аб’яднаннем.

Источник: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос