Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Лепшыя салiсты Валожыншчыны

01.04.2015

Завяршыўся завочны абласны адборачны тур рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу “Новыя галасы роднай краіны”.

Валожыншчыну на вобласці прадстаўлялі Аляксандр Сабалеўскі, саліст Івянецкага ГПДК, Юлія Скурко, выкладчык Ракаўскай ДШМ, і Сяргей Мянцюк, фельчар Валожынскай ЦРБ.  Вакальныя даныя самадзейных спевакоў ацэньвала прадстаўнічае журы ў складзе знакамітага беларускага кампазітара Яўгенія Алейніка, дырыжора, прафесара ўніверсітэта культуры і мастацтва Вячаслава Бартаноўскага і выкладчыкаў музычных школ мастацтваў сталіцы.

Удзельнічалі 129 прадстаўнікоў з усіх рэгіёнаў Міншчыны. Творчыя здольнасці нашых артыстаў былі высока ацэнены. У выніку ўдзел у абласным этапе прымуць А. Сабалеўскі і С. Мянцюк, імёны якіх пакуль невядомы шырокай публіцы. А вось Ю. Скурко з’яўляецца прафесіянальнай вакалісткай і не раз прымала ўдзел не толькі ў рэспубліканскіх, але і міжнародных конкурсах, і, дарэчы, паспяхова.

Справаздачны канцэрт другога абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Новыя галасы роднай краіны” пройдзе 10 красавіка ў Маладзечне. Конкурс праводзіцца ў рамках Года моладзі пад дэвізам “Адкрываем новыя імёны разам”. Ініцыятарам яго выступіла Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры і Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Задайте вопрос