Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Выбраны мадзёжны парламент

06.04.2015

У Валожынскім раёне прайшлі выбары ў Маладзёжны парламент пры Мінскім абласным Савеце дэпутатаў.

Гэты калегіяльны кансультатыўны орган будзе ажыццяўляць сваю дзейнасць на грамадскіх пачатках. Ён фарміруецца з мэтай садзейнічання ў рэалізацыі маладзёжнай палітыкі, развіцця маладзёжнай ініцыятывы.

І, хоць, па сутнасці, выбары маладзёжнага парламента ні што іншае, як дзелавая гульня, праведзены яны на самым высокім узроўні. Былі сфарміраваны раённая, 2 акруговыя і 15 участковых камісій (па колькасці школ у раёне). Удзельнічалі ў выбарах юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 12 да 18 гадоў. Кожны кандыдат прадставіў на суд выбаршчыкаў “візітоўку” і праграму, у якой акрэслены асноўныя накірункі дзейнасці. Часцей за ўсё задачамі сваіх праграм юныя кандыдаты ў парламентарыі называлі абарону правоў моладзі, занятасць падлеткаў, развіццё валанцёрскага руху  і інш. Самым складаным момантам для кандыдатаў стаў брыфінг. Удзельнікі адказалі на пытанні членаў акруговай камісіі і гледачоў.

Усе кандыдаты, якія былі выбраны раней на выбарчых участках, ужо з’яўляюцца членамі Маладзёжнага парламента нашага раёна. А два кандыдаты па выніках выбараў 28 сакавіка ў Валожынскай і Івянецкай акругах прадставяць Валожыншчыну ў Маладзёжным парламенце Мінскай вобласці. Імі сталі Дар’я Лугіна (гімназія № 1 г. Валожына) і Яна Гідлеўская (Яршэвіцкая школа-сад).

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Задайте вопрос