Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Харчаванне ў пажылым узросце

19.06.2020

Медыкі рэкамендуюць з узростам паступова паніжаць каларыйнасць ежы. Рэжым харчавання раздзяліце на 4-5 разоў, вячэрайце лёгкімі стравамі, а перад сном выпіце шклянку кефіру ці ражанкі.

Прадукты выбірайце натуральныя, не варта злоўжываць экзатычнымі фруктамі. Папоўніце свой рацыён дастатковай колькасцю бялка і алею. Рыбу і мяса лепш тушыць або гатаваць на пару. Абмяжуйце ўжыванне цукру да 30 грамаў у суткі (у адной чайнай лыжцы – 5 грамаў цукру). Не забывайцеся, што цукар ёсць у соусах, кансервах, выпечцы. Соль таксама звядзіце да мінімуму – не больш за 3 грамы ў дзень. Пастарайцеся часцей варыць кашы, вегетарыянскія супы.

Святлана МАРЧЫК,

урач-гігіеніст

Задайте вопрос