Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

“МАЛАДЫЯ ГАЛАСЫ – 2015”

25.04.2015

Падведзены вынікі раённага літаратурнага конкурсу “Маладыя галасы”, які ў Валожынскім раёне даўно ўжо стаў трыдыцыйным  і ладзіцца  штогод па ініцыятыве народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Творчае спаборніцтва прыходзіла па тэмах: “Вашай памяццю гэта помнім мы…” (да 70-годдзя Вялікай Перамогі), “Я пра старонку любую пяю”, “Мелодыя кахання”.   Найбольш таленавітымі  журы прызнала творы сямікласніцы Івянецкай СШ Дашы Бібік (у яе ажно два дыпломы 1-й ступні), адзінаццацікласніцы ДУА “Суднікаўская сэрэдняя школа” Дар’і Супрончык, чый расказ “Недапетая песня”  кранае да слёз, вучня дзявятага класа СШ №2 г.Валожына Яўгена Рубацкага, які атрымаў дыплом пераможцы за верш  пра каханне. Дыпломамі за другое месца па розных тэмах  узнагароджаны   шасцікласнік  ДУА “Пяршайскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” Мікалай Калясінскі, дзявяцікласніца    Івянецкай СШ, удзельніца літаратурнага аб’яднання “Гасціба” Івянецкага Дома культуры Даніэла Юхневіч і яе равесніца з ДУА “Гародзькаўскі навучальна-педагагічны комплекс  дзіцячы сад-сярэдняя школа” Анастасія Саломка. Трэцяе месца ў   Лізаветы Валашэнка, якая вучыцца ў 8 класе гімнзіі №1 г.Валожына, і Ірыны Багдановіч (9 “В” клас Івянецкай СШ). Дыплом самай малодшай удзельніцы конкурсу атрымала вучаніца 4 класа ДУА “Пяршайскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”  Паліна Калясінская.  У гасцёўні “Руні”, дзе і праходзіла ўзнагароджванне, пераможцаў і дыпламантаў конкурсу чакалі таксама падарункі і салодкія пачастункі.  

Валянціна Русакевіч, кіраўнік народнага

літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”

ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма

Валожынскага раёна.”

Задайте вопрос