Падведзены вынікі раённага літаратурнага конкурсу “Маладыя галасы”, які ў Валожынскім раёне даўно ўжо стаў трыдыцыйным і ладзіцца штогод па ініцыятыве народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Творчае спаборніцтва прыходзіла па тэмах: “Вашай памяццю гэта помнім мы…” (да 70-годдзя Вялікай Перамогі), “Я пра старонку любую пяю”, “Мелодыя кахання”. Найбольш таленавітымі журы прызнала творы сямікласніцы Івянецкай СШ Дашы Бібік (у яе ажно два дыпломы 1-й ступні), адзінаццацікласніцы ДУА “Суднікаўская сэрэдняя школа” Дар’і Супрончык, чый расказ “Недапетая песня” кранае да слёз, вучня дзявятага класа СШ №2 г.Валожына Яўгена Рубацкага, які атрымаў дыплом пераможцы за верш пра каханне. Дыпломамі за другое месца па розных тэмах узнагароджаны шасцікласнік ДУА “Пяршайскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” Мікалай Калясінскі, дзявяцікласніца Івянецкай СШ, удзельніца літаратурнага аб’яднання “Гасціба” Івянецкага Дома культуры Даніэла Юхневіч і яе равесніца з ДУА “Гародзькаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” Анастасія Саломка. Трэцяе месца ў Лізаветы Валашэнка, якая вучыцца ў 8 класе гімнзіі №1 г.Валожына, і Ірыны Багдановіч (9 “В” клас Івянецкай СШ). Дыплом самай малодшай удзельніцы конкурсу атрымала вучаніца 4 класа ДУА “Пяршайскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” Паліна Калясінская. У гасцёўні “Руні”, дзе і праходзіла ўзнагароджванне, пераможцаў і дыпламантаў конкурсу чакалі таксама падарункі і салодкія пачастункі.
Валянціна Русакевіч, кіраўнік народнага
літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”
ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма
Валожынскага раёна.”



