Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Берагуць памяць аб мiнулым

07.05.2015

У Івянецкім доме-інтэрнаце для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця падрыхтоўка да юбілею вялікай Перамогі пачалася яшчэ напачатку другога паўгоддзя. Пад кіраўніцтвам дырэктара Алены Сігізмундаўны Петрашкевіч быў распрацаваны план разнастайных мерапрыемстваў, многія з іх ужо выкананы.

Напрыклад, членамі гурткоў “Юны карэспандэнт” і “Выяўленчае мастацтва” зроблены стэнд “Калейдаскоп гістарычных фактаў”, на якім можна азнаёміцца з асноўнымі падзеямі, што адбыліся ў гады вайны. У кожным класе класнымі кіраўнікамі і выхавацелямі праведзены ўрокі мужнасці, арганізаваны прагляд дакументальных і мастацкіх кінастужак ваеннай накіраванасці, ідзе да завяршэння конкурс малюнкаў “Не пагаснепамяці свечка”.

Старэйшыя выхаванцы прывялі ў парадак брацкую магілу забітых і пахаваных тут жыхароў Івянца і наваколля. Многія з нас у чарговы раз ужо пабывалі  і ля помніка ў цэнтрыпасёлка, дзе разам са сваімі педагогамі правялі імправізаваныя ўрокі памяці. У планах таксама яшчэ значыцца наведванне Музея Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску і правядзенне ўрачыстага вечара напярэдадні 9 мая.

Задайте вопрос