Бягучы год асвечаны важнай гістарычнай датай – 70-годдзем Перамогі савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Усё больш і больш аддаляе нас час ад гэтай падзеі, але подзвігі загінуўшых у баях, смутак аб мільёнах бязвінных ахвяр і трагедыя акупацыі застаюцца ў свядомасці людзей.
Нязменная роля бібліятэчных работнікаў у тым, што мы захавальнікі святой памяці пра подзвіг савецкіх людзей, якія выратавалі свет ад фашызму, якая ўвекавечана ў кнігах і іншых крыніцах інфармацыі. На аснове артыкулаў з перыядычных выданняў, пошукава-даследчай дзейнасці бібліятэкараў у бібліятэках аформлены альбомы, папкі, буклеты па гісторыі ВАв, яе героях, удзельніках, працаўніках тылу.
З мэтай раскрыцця творчага патэнцыялу бібліятэкараў і актывізацыі выставачнай дзейнасці сярод бібліятэчных работнікаў Валожынскага раёна праходзіў агляд конкурс на лепшую выставу, выставу-экспазіцыю, прысвечаную 70-годдзю Вялікай Перамогі. Бібліятэкары падыйшлі творча да афармлення выстаў, падабралі лепшыя кнігі аб вайне, знайшлі цікавыя назвы, яркія цытаты. З матэрыялаў, прадстаўленых на выставах, можна атрымаць наебходныя звесткі аб Вялікай Айчыннай вайне, важных бітвах, героях вайны і ўспаміны ветэранаў. Цікавасць у чытачоў выклікаюць мастацкія творы аб вайне прадстаўленыя на выставах. Выставы будуць дэманстравацца на працягу года.
Пераможцам агляду-конкурсу стала выстава-экспазіцыя “Перамогі светлы дзень” аддзела абслугоўвання чытачоў і інфармацыі Валожынскай ЦБР (загадчыца Сугака А.Ф.).
Метадыст АБМ Валожынскай ЦРБ
Настасся Пахолка



