Прапануем пазнаёміццца з фотавыставай “Паглядзі – які цудоўны свет!” Мікалая Міхайлавіча Лінніка. Мікола Ліннік нарадзіўся 3 сакавіка 1954 года ў в.Порычы Валожынскага раёна. Закончыў СШ№1 г. Валожына, Мінскі радыётэхнічны інстытут. Радыёінжэнер.
Больш трыццаці шасці гадоў працуе ў ф-ле “Міжгародняя сувязь” РУП “Белтэлекам”.
Фатаграфіяй і журналістыкай займаецца больш 50-ці гадоў.
Удзельнічаў у фотавыставах у Мінску, Маладзечна, Разані.
Персанальныя фотавыставы адбыліся ў Брэсце, Гомелі (двойчы),Гродна, Доўск, Мінску.
Пераможца фотаконкурса “Мой Первомайский – 2014” (г.Мінск), у двух намінацыях, дыпламант Рэспубліканскага фотаконкурсу “На связи с миром”, лаурэат 12 –га Мінскага гарадскога фестывалю нацыянальных культур “Яднання”, удзельнік 10-га рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродна.
Дадзеная выстава прысвечана 70-годдзю Перамогі.
Фотавыстава запрашае паглядзець на Беларускую зямлю вачамі аўтара выставы, убачыць усю яе веліч і прыгажосць.
Аўтар паказвае розныя бакі жыцця на нашай цудоўнай зямлі: вада і аблокі, кветкі і дрэвы, птушкі і жывёлы, храмы і помнікі, будынкі і дарогі…
Ля многіх фота ёсць вершы беларускіх паэтаў. Паэт бачыць прыгажосць і піша верш, фатограф бачыць прыгажосць і робіць фота. І бывае ўспрыняцце паэта і фатографа супадаюць і ўзнікае сугучнасць вобразаў і словаў.



