Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

15 МАЯ – МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ СЯМ’І

20.05.2015

1 copyНа Валожыншчыне налічваецца 428 шматдзетных сем’яў. 315 з іх маюць трое дзяцей, 80 – чацвёра, 27– пяцёра. Найбольш шматдзетных бацькоў жыве ў сельскай мясцовасці.

Наш старажытны горад міжволі маладзее ў кожнае свята. Бо яго жыхары і шматлікія госці традыцыйна збіраюцца на плошчы Свабоды ў прыгожым убранні, на іх тварах заўсёды шчаслівыя ўсмешкі, шчырая радасць. Менавіта ў святочныя дні ёсць выдатная магчымасць адпачыць сям’і разам, пагуляць з любімымі ўнукамі і праўнукамі, звадзіць іх на атракцыёны, сустрэцца ў горадзе са сваімі сябрамі. Так было і ў мінулы выхадны. Гараджане, як правіла, фатаграфуюцца для асабістага архіва. Ахвотна пазіравалі яны і перад рэдакцыйнай фотакамерай…

Сяргей Іванавіч Белашоў праводзіў выхадны дзень разам з унучкай Міланай. Святлана Іншакова адпачывала з дачушкай Таццянкай. А муж і жонка Уладзімір і Надзея Сухадольцы выглядалі задаволенымі і шчаслівымі ў кампаніі сваёй любімай Алінкі.  У маладой мамы Марыны Маісеенковай і яе дачушкі Настачкі таксама быў добры настрой.

Задайте вопрос