Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Малодшы з працавітай дынастыі

08.09.2020

Відавочна, прафесію Яўгеній Анатольевіч БІБІК з Сівіцы выбіраў пад магутным уздзеяннем аўтарытэту бацькі Анатолія Антонавіча і дзядулі Антона Браніслававіча. Старэйшыя Бібікі працавалі ў роднай гаспадарцы механізатарамі. Таму юны Жэня пра трактар ведаў кожную дробязь, па гуку мог адрозніць любую марку. Магчыма бацькам і хацелася, каб сын, як кажуць, пайшоў далей, але той бачыў сябе толькі за рулём складанага агрэгата.

У КУП «Сівіца» Яўгенія лічаць універсальным работнікам. Ён аднолькава якасна выконвае любыя віды работ. Ці то на «МТЗ 30-22» займаецца сяўбой, ці на новым камбайне «КЗС 12-16» шчыруе на жніве. Дарэчы, у бягучым годзе падчас уборкі заняў першае месца па гаспадарцы, нажаўшы звыш тысячы тон збожжа. За высокія паказчыкі ўзнагароджаны пісьмом з падзякай і каштоўным падарункам.

Паспяховы малады чалавек і ў асабістым жыцці. Прыгажуня-жонка Кацярына працуе ў гаспадарцы бухгалтарам. У доме, які атрымалі як маладая сям’я, падрастаюць нашчадкі – сямігадовая Караліна і чатырохгадовы Максім. Дарэчы, маленькі сын ва ўсім старецца быць падобным на бацьку і таксама цікавіцца тэхнікай. Сярод цацак – у асноўным трактары. А з кабіны яго часам можна выцягнуць толькі с плачам. Таму высокія шанцы на тое, што дынастыя механізатарў Бібікаў працягнецца.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/11073-malodshy-z-pratsavitaj-dynastyi#sigProId6629cc6af8

Задайте вопрос