Паважаныя працаўнiкi аховы здароўя!
Прымiце шчырыя вiншаваннi з прафесiйным святам – Днем медыцынскіх работнiкаў.
Гэта дата даўно выйшла за межы толькі прафесійнага свята, таму што на свеце няма ніводнага чалавека, які б не звяртаўся за дапамогай да ўрача. Менавіта ў гэты дзень працаўнікі аховы здароўя асабліва адчуваюць сваю неабходнасць і значнасць, ганарацца сваёй прафесіяй, сваімі поспехамі і дасягненнямі. А мы ганарымся імі!
Няма ў свеце нічога даражэй і каштоўней здароўя. Гэта наша шчасце і багацце. А самае галоўнае ў медыцыне – высокае пачуццё адказнасці, прафесіяналізм, дабрата і жаданне дапамагчы людзям. У гэтай прафесіі няма выпадковых людзей, таму што днём і ноччу патрэбна ратаваць здароўе і жыццё людзей, патрэбна быць самымі добразычлівымі і спагадлівымі.
Вялiкi дзякуй ўрачам, сярэдняму i малодшаму медперсаналу ўстаноў аховы здароўя Валожыншчыны за мiласэрднасць, за таленавітыя рукі, якія дораць людзям радасць выздараўлення і надзею на далейшае жыццё, за дапамогу пажылым людзям, за клопат аб будучым нашай краіны – дзецях.
У гэты святочны дзень жадаем вам шчасця і радасці, поспехаў і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камiтэт
Раённы Савет Дэпутатаў



