Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Дзень медыцынскіх работнiкаў

19.06.2015

Паважаныя працаўнiкi аховы здароўя!

         Прымiце шчырыя вiншаваннi з прафесiйным святам – Днем медыцынскіх работнiкаў.

Гэта дата даўно выйшла за межы толькі прафесійнага свята, таму што на свеце няма ніводнага чалавека, які б не звяртаўся за дапамогай да ўрача. Менавіта ў гэты дзень працаўнікі аховы здароўя асабліва адчуваюць сваю неабходнасць і значнасць, ганарацца сваёй прафесіяй, сваімі поспехамі і дасягненнямі. А мы ганарымся імі!

Няма ў свеце нічога даражэй і каштоўней здароўя. Гэта наша шчасце і багацце. А самае галоўнае ў медыцыне – высокае пачуццё адказнасці, прафесіяналізм, дабрата і жаданне дапамагчы людзям. У гэтай прафесіі няма выпадковых людзей, таму што днём і ноччу патрэбна ратаваць здароўе і жыццё людзей, патрэбна быць самымі добразычлівымі і спагадлівымі.

Вялiкi дзякуй   ўрачам, сярэдняму i  малодшаму медперсаналу ўстаноў аховы здароўя Валожыншчыны за мiласэрднасць, за таленавітыя рукі, якія дораць людзям радасць выздараўлення і надзею на далейшае жыццё, за дапамогу пажылым людзям, за клопат аб  будучым нашай краіны – дзецях.

У гэты святочны дзень жадаем вам шчасця і радасці,  поспехаў і  дабрабыту!

Раённы выканаўчы камiтэт

Раённы Савет Дэпутатаў

Задайте вопрос