Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Дапамога заўсёды дарэчы

29.09.2020

У рамках акцыі «Моладзь за бяспеку» актывісты клуба юных выратавальнікаў-пажарных «Ліквідацыя» з сярэдняй школы № 2

г. Валожына аказваюць штогадовую шэфскую дапамогу жыхарам горада, якія маюць у гэтым найбольшую патрэбу.

Роўна пяць гадоў прайшло з таго часу, як школьнікі, што з’яўляюцца членамі клуба, пазнаёміліся з выдатнай жанчынай Верай Уладзіміраўнай Коцік. Час ідзе, адны рабяты сталеюць і пакідаюць установу адукацыі, на замену ім прыходзяць новыя актыўныя і мэтанакіраваныя юныя выратавальнікі. Кожную восень яны наведваюцца ў дом Веры Уладзіміраўны, як да роднага і блізкага чалавека. Ведаюць, што тут іх заўсёды чакаюць.

Бягучы год не стаў выключэннем. Паколькі жанчына жыве ва ўласным доме, работы на двары і агародзе хапае. Таму любая дапамога заўсёды дарэчы. Юныя выратавальнікі з выдатным настроем і разуменнем, што робяць вельмі патрэбную і важную справу, дружна ўзяліся за працу. Яны ўскапалі агарод, прыбралі тэрыторыю ад сухой расліннасці, а таксама заняліся нарыхтоўкай яблыкаў на зіму.

Вера Уладзіміраўна раней працавала настаўнікам у школе, таму агульную мову з моладдзю знаходзіць вельмі хутка. Яе цікавыя аповеды і павучальныя гісторыі падабаюцца рабятам.

Наш кар.

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/11257-dapamoga-za-sjody-darechy#sigProId038eec6864

Задайте вопрос