Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Ад душы і па-мастацку

26.11.2020

Чатыры новыя муралы ў стылі «стрыт-арт» з’явіліся ў Валожыне.

Як расказаў галоўны мастак, магістр архітэктуры Аляксандр БЛАГІЙ, працуе ён яшчэ з шасцю мастакамі, якія таксама падтрымалі яго ініцыятыву «памаляваць для сябе» і робяць гэта задарма. Прафесіяналы супрацоўнічаюць па дамоўленасці з райвыканкамам і асабіста з начальнікам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандрам Сівым, які вызначае аб’екты тэхнічнага прызначэння, дзе ў далейшым і будуць намаляваны новыя графіці.

Больш за ўсё – тры манументальныя выявы – з’явіліся ў мікрараёне Папоўка. На адным з іх – тэма блізкая для пажарных-выратальнікаў: прафілактыка вогненных здарэнняў і назвычайных сітуацый. Сюжэты на іншых прапаноўвалі ўжо творчыя людзі. Тэмы прыходзілі самі па сабе – усё, як кажуць, залежыла ад палёту фантазіі. Так, вобраз прыгожай дзяўчыны, якая глыбока пранізвае сваім позіркам, змаляваў з фатаграфіі Яўгеній Сасюра. Жартоўны восеньскі пейзаж з вясёлымі грушамі, што размясціўся на будынку каля маста, – справа рук самога Аляксандра Благія і Юліі Лазоўскай. А вось што будзе на чатырох сцянах аб’екта каля фізкультурна-аздараўленчага комплексу, Аляксандр прыдумваў на хаду. Вырашыў закрануць усім блізкую тэму бытавых адносін, выкарыстаўшы для гэтага «фірменныя» персанажы дзеда і бабулі. «Хацелася перадаць штосьці роднае, – патлумачыў творца. – Вось сустрэліся ранкам ён і яна з роварам, а далей… хай кожны дадумвае сам».

Усяго сёлета ў райцэнтры запланавана размаляваць 400 квадратных метраў паверхні. У бліжэйшых планах – «апрануць» у каляровае адценне памяшканне на аўтастаянцы па вуліцы Беларускай насупраць другога дзіцячага садка: тут, па словах аўтара, будзе красавацца вобраз яго ўласнай кошкі ў смешнай сукенцы.

Творцы спадзяюцца, што яркія малюнкі падабаюцца жыхарам і гасцям Валожына, бо ўсё гэта робіцца ад душы і дзеля нас. А яшчэ – яны натхняюць і надаюць запалу для новых работ.

Алена ЗАЛЕСКАЯ.

Фота Сяргея БОБРЫКА

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/11809-ad-dushy-i-pa-mastatsku#sigProIdbdaf8a2205

Задайте вопрос