Што для Ракава гэты год знакавы, сведчыць ужо і прадукцыя «Белпошты». Серыя канвертаў для рассылкі карэспандэнцыі выпушчана з відарысамі гэтага старажытнага мястэчка.
Сёлета спаўняецца 550 гадоў з дня першага пісьмовага ўпамінання паселішча. З гэтай нагоды ў Ракаве рыхтуюцца вялікія святочныя мерапрыемствы…
Цяпер Ракаў вобразна называюць уязнымі варотамі Валожыншчыны. Сярод іншых населеных пунктаў Ракаў славіцца сваёй багатай гістарычнай спадчынай, унікальнымі помнікамі архітэктуры. Цэнтральная сядзіба аграгарадка самая буйная ў раёне па колькасці вясковага насельніцтва. Многія былыя мінчане займелі тут сваю пастаянную прапіску. А ў летні сезон гэты прысталічны рэгіён багацее амаль на 15 тысяч дачнікаў.
Ірына ПАШКЕВІЧ



