Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

У раёне жніво паспяхова фінішавала

01.09.2015

У раёне, можна сказаць, жніво паспяхова фінішавала. Засталося завяршыць абмалот толькі на лічаных гектарах. Ураджай зерневых культур сёлета парадаваў.
Плён хлебаробскіх рук, шэфаў, усіх, хто заняты ў сельскай гаспадарцы, хто працуе на абслугоўваючых прадпрыемствах, выклікае пачуццё гонару – намалочана амаль 97 тысяч тон зерня.
Рэкордныя вынікі ў СГУ «Бабровічы» УП «Мінскаблгаз» – 60,1 цэнтнера з аднаго гектара, у КСУП «Сугвазды-агра» сабралі на круг па 56,8 цэнтнера, у ААТ «Адамова-агра» – 46,7, у ААТ «Багданаўскае» – 43,9 цэнтнера.
У засекі дзяржавы з гаспадарак Валожыншчыны паступіла ўжо амаль 12 тысяч 500 тон збожжа новага ўраджаю. Пастаўкі ў лік дзяржзаказу прадаўжаюцца.

Задайте вопрос