Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Ура! Лясная госця завітала!

22.12.2020

«Што ж гэта за Новы год ды без ёлачкі?» – усклікаў герой вядомага мультфільма «Падаў мінулагодні снег». Безумоўна, смешны чалавечак у шапцы-вушанцы меў рацыю, і гэта гатовы пацвердзіць кожны з нас. Вельмі ж хочацца святочнага настрою, які звычайна пачынаецца менавіта з яе, зялёнай пушыстай прыгажуні.

Згодна з даўняй традыцыяй, на плошчы Свабоды ў Валожыне ў сярэдзіне снежня заўсёды “вырастае” навагодняе дрэва. Ступень эстэтыкі яго ўбрання залежыць ад намаганняў супрацоўнікаў жылкамунгаса, а таксама ад фінансавых укладанняў. Не апошнюю ролю адыгрываюць і лясніцтвы, з якіх і паступаюць дрэўцы, што пасля на працягу месяца радуюць гараджан і прыезджых.

На гэты раз элегантную зборную канструкцыю з металічнага каркаса і 300 елак сабралі за два дні, а ўпрыгожылі лясную госцю электрагірляндамі і шарамі.

Нягледзячы на тое, што надвор’е стаіць не зусім зімовае, прайсці па цэнтры горад прыемна і дарослым, і дзецям. Сама высокая, выключна роўная лясная госця, стыльныя шары і агеньчыкі, што зіхацяць з зялёных галінак, кожнага правакуюць на ўсмешку. У выніку ў людзей абуджаецца жаданне як мага хутчэй распачаць падрыхтоўку да сустрэчы доўгачаканага 2021 года, які, спадзяёмся, падорыць нам мір, стабільнасць і развітанне з СОVID-19.

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/12205-ura-lyasnaya-gostsya-zavitala#sigProId0c577e2bc1

Задайте вопрос