Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Малая радзіма – край нашых продкаў, край працавітых людзей

05.01.2021

Што мы ведаем пра сваё мінулае, пра гісторыю родных мясцін? Што мы можам сказаць пра навакольныя ўрочышчы, адкуль у іх тая ці іншая назва?   

У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы прайшла краязнаўчая гадзіна  “Каб любіць  Валожыншчыну родную, трэба ведаць вытокі свае”  для вучняў гімназіі №1. 

Бібліятэкары спланавалі мерапрыемства так, каб   дзеці змаглі пашырыць свае веды пра родны край, пазнаёміцца з яго гісторыяй, яго славутымі землякамі, літаратурным краязнаўствам, культурнай спадчынай, пазнаёмілі наведвальнікаў бібліятэкі з краязнаўчым кутком “Душы запаветны куток” арганізаваным у бібліятэцы. Быў падрыхтаваны адкрыты прагляд літаратуры “Валожыншчына літаратурная”. Затым дзеці мелі магчымасць пачытаць кнігі, часопісы, якія іх зацікавілі.

Спадзяёмся, што гэта мерапрыемства пакінула ў кожнага след у душы – гонар   за сваю малую радзіму.

Галерея изображений

Задайте вопрос