Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Падарожжа ў казку «Віні-Пух і яго гісторыя»

11.01.2021

У гэтым годзе спаўняецца 95 год з дня выдання першай кніжкі «Віні-Пух». Да гэтай даты Івянецкая гарпасялковая бібліятэка падрыхтавала падарожжа ў казку «Віні-Пух і яго гісторыя». «Віні- Пух» – гэта першая кніга выдатнага англійскага пісьменніка Алана Мілна пра прыгоды вясёлага плюшавага мішкі па імені Віні. Падчас сустрэчы дзеці даведаліся аб гісторыі выдання гэтай кнігі, якая поўная загадак і супярэчлівасцей. У казках Мілна не толькі гісторыі з захапляльным сюжэтам і мноствам прыгод, але пры гэтым і глыбокі сэнс; яго вынаходлівыя героі разважаюць пра жыццё, у іх шмат дабрыні, узаемадапамогі, усё тое светлае, што абавязкова ёсць у кожным чалавеку.

Галерея изображений

Задайте вопрос