Паважаныя педагогі Валожыншчыны!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам – Днём настаўніка! У гэты цудоўны асенні дзень уся краіна традыцыйна адзначае свята людзей самай гуманнай і шчырай прафесіі. Самыя цёплыя словы хочацца сказаць настаўнікам і выхавальнікам, кіраўнікам педагагічных калектываў, усім, хто сёння забяспечвае арганізацыю вучэбнага і выхаваўчага працэсу, хто клапоціцца аб развіцці, здароўі і будучыні нашых дзяцей. Вы дасканала валодаеце сакрэтам навучання і шчыра дзеліцеся ведамі са сваімі вучнямі. Мы давяраем вам самае каштоўнае, што ў нас есць: нашых дзяцей. І ўзяўшы іх, яшчэ някемлівых, за рукі, вы крочыце з імі па складанай, але вельмі цікавай дарозе ведаў. На гэтым шляху вы вучыце будучае пакаленне дабру, спагадзе і справядлівасці, дапамагаеце ім пераадоліць цяжкасці, зберагаеце ад памылак, клапоціцеся і проста іх любіце. Вашы намаганні прыносяць краіне і нашай Валожыншчыне вялікую карысць – дзякуючы дасягнутым поспехам вашых вучняў.
Мы ад усяго сэрца віншуем вас з прафесійным святам! Жадаем, у першую чаргу, цярпення і мудрасці. Жадаем крэпкага здароўя і вялікіх творчых дясягненняў. Няхай вашы вучні будуць таленавітымі і стараннымі. С Днем Настаўніка!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.



