Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Віншаванне з Днём настаўніка

05.10.2015

Паважаныя педагогі Валожыншчыны!

           Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам – Днём настаўніка! У гэты цудоўны асенні дзень уся краіна традыцыйна адзначае свята людзей самай гуманнай і шчырай прафесіі. Самыя цёплыя словы хочацца сказаць настаўнікам і выхавальнікам,  кіраўнікам педагагічных калектываў, усім, хто сёння забяспечвае арганізацыю вучэбнага і выхаваўчага працэсу, хто клапоціцца аб развіцці, здароўі і будучыні нашых дзяцей. Вы дасканала валодаеце сакрэтам навучання і шчыра дзеліцеся ведамі са сваімі вучнямі. Мы давяраем вам самае каштоўнае, што ў нас есць: нашых дзяцей. І ўзяўшы іх, яшчэ някемлівых, за рукі, вы крочыце з імі па складанай, але вельмі цікавай дарозе ведаў.  На гэтым шляху вы вучыце будучае пакаленне дабру, спагадзе і справядлівасці, дапамагаеце ім пераадоліць цяжкасці, зберагаеце ад памылак, клапоціцеся і проста іх любіце. Вашы намаганні прыносяць краіне і нашай Валожыншчыне вялікую карысць – дзякуючы дасягнутым поспехам вашых вучняў. 

Мы ад усяго сэрца віншуем вас з прафесійным святам! Жадаем, у першую чаргу, цярпення і мудрасці. Жадаем крэпкага здароўя і вялікіх творчых дясягненняў. Няхай вашы вучні будуць таленавітымі і стараннымі. С Днем Настаўніка!

Раённы выканаўчы  камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Задайте вопрос