Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Лепшыя інтэлектуалы Міншчыны

18.01.2021

Адразу два дыпломы пераможцаў па працоўным навучанні прывезлі школьнікі першай гарадской школы з III этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Так, адзінаццацікласніца Ганна РАДЗІВІЛКА прылічыла ў скарбонку ўласных дасягненняў яшчэ адзін дыплом 1-й ступені. Вучаніца 8 класа Алена РУБАН атрымала дыплом 3-й ступені. Рыхтавала іх настаўніца Іна Леанідаўна КЕРБЕДЗЬ.

Трывалыя веды па матэматыцы дазволілі дзесяцікласніцы гімназіі № 1 г. Валожына Софіі Курбацкай таксама ўзняцца на трэцюю прыступку п’едэстала і ўвайсці ў кагорту лепшых інтэлектуалаў сталічнай вобласці. Выкладае прадмет Ірына Уладзіміраўна Уланчык.

Сёлета Г. Радзівілка паказала самы высокі вынік на вобласці, набраўшы 83 балы і апярэдзіўшы 28 сапернікаў. Таленавітая школьніца вельмі старалася і імкнулася атрымаць запаветнае першае месца. Гэта для яе – дарога наперад, бо Ганна плануе паступаць на дызайнера, а перамога на вобласці дасць магчымасць не здаваць унутраны экзамен у навучальнай установе, што, па словах дзяўчыны, намнога цяжэй за цэнтралізаванае тэсціраванне.

У прадметнай алімпіядзе па працоўным навучанні выпускніца прымала ўдзел у трэці раз, маючы на рахунку дыпломы 3-й і 1-й ступеняў. З кожным годам заданні становяцца ўсё больш складанымі. Так, сёлета практычная частка складалася з пашыву сервіровачнай сурвэткі. Для выканання задання выдаткавалі два кускі тканіны: адзін цэлы – аснова, а другі – аддзелачны, з якога неабходна было выразаць больш дробныя дэталі, пасля разам усё сшыць на швейнай машынцы. Правільна, акуратна, роўна, прыгожа – строга па ўмовах. Меўся і элемент ручной працы – вышыўка ўзору ўпрыгожваючымі швамі. На работу адводзіліся чатыры гадзіны.

Тэарэтычная частка доўжылася тры гадзіны: яна складалася з 25 тэставых пытанняў, дзе трэба выбраць правільны адказ, і 5 задач творчага характару, якія ўключаюць матэрыяла- і машыназнаўства, дамаводства, кулінарыю.

А вось васьмікласніца Алена Рубан у абласных спаборніцтвах прымала ўдзел упершыню – прычым нароўні са старшакласніцамі, бо заданні для ўсіх былі аднолькавыя. І адразу ж заваявала дыплом 3-й ступені!

Шчыра віншуем нашых юных інтэлектуалаў з важкімі перамогамі і жадаем ім поспехаў і надалей!

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Фота Сяргея Бобрыка

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/12512-lepshyya-intelektualy-minshchyny#sigProId61bfba57b1