Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Святое Богаяўленне

18.01.2021

19 студзеня праваслаўная царква адзначае адно з дванаццаці галоўных гадавых свят – Святое Богаяўленне, ці, як яшчэ яго называюць, Вадохрышча. Менавіта ў гэты дзень адбылося хрышчэнне Госпада Бога і Спаса нашага Ісуса Хрыста.

Хрышчэнне Гасподняе – адзін з самых важных момантаў Яго жыцця. Нараджэнне – гэта імгненне, калі Бог па сваёй любві да чалавека, жадаючы выратаваць нас ад вечнай пагібелі, увасабляецца ў чалавечую плоць, якая пранізваецца Бажаством, калі абнаўляецца, робіцца вечнай, чыстай, прамяністай, той плоццю, што шляхам Крыжа, Уваскрэсення, Узнясення сядзе па правы бок Бога і Айца. Але ў дзень Хрышчэння Гасподняга завяршаецца гэты падрыхтоўчы шлях: цяпер, дасягнуўшы поўнай меры сваёй сталасці, Чалавек Ісус Хрыстос, злучыўшыся дасканалай любоўю і паслухмянасцю з воляй Айца, ідзе на тое, што прадвызначыў Спрадвечны Савет. Цяпер Чалавек Ісус Хрыстос гэту плоць прыносіць у ахвяру і ў дар не толькі Богу, а ўсяму чалавецтву, бярэ на свае плечы ўвесь жах чалавечага граху, чалавечага падзення і акунаецца ў гэтыя воды, якія з’яўляюцца для Яго водамі крыжовага шляху, пакут за ўвесь род чалавечы.

Хрышчэнне Хрыстова – пачатак нашай духоўнай асветы: з’яўлення Хрыста свету, адкрыцця Святой Тройцы людзям. “Чаму, – пытаецца Залатавесны настаўнік, – не дзень, у які нарадзіўся, але дзень, у які хрысціўся, Богаяўленнем называецца. Бо цяпер з’явіўся Ён свету”. Хоць, калі Хрыстос тайна нарадзіўся ў пячоры, зорка паведаміла аб гэтым вешчунам, і Анёлы абвясцілі аб гэтым пастухам, але да наступлення належнага часу Хрыстос як бы хаваўся ад астатняга свету, то тоячыся і ўцякаючы ад Ірада, то нічым не вылучаючыся сярод людзей, калі знаходзіўся ў доме несапраўднага бацькі Свайго Іосіфа. А цяпер Ён з’явіўся свету і з гэтага дня пачаў адкрыта вучыць, рабіць цуды, а пасля пацярпеў за ўвесь род чалавечы, прапаведуючы і выратоўваючы нас.

Свята ўстаноўлена ў памяць Хрышчэння Госпада Ісуса Хрыста ў рацэ Іардан ва ўзросце 30 гадоў. У той дзень выразна з’явілася свету Трыадзінае Бажаство: Бог Сын хрысціўся ў водах Іарданскіх, Бог Дух Святы сышоў на Яго з нябёсаў “у выглядзе галубіным”, Бог Айцец засведчыў, абвяшчаючы: “Гэта ёсць Сын Мой любы, у Якім Мая ласка”. Таму свята Хрышчэння называецца яшчэ і Богаяўленнем.

Звычай асвячэння вады ў дзень Хрышчэння існаваў ужо ў III стагоддзі. Святы Іаан Залатавуст называе хрышчэнскую ваду “агіясмай”, што ў перакладзе з грэчайскай мовы азначае “вялікая святыня”. Са старажытных часоў вядома, што гэта вада не псуецца: яна ўжываецца для акраплення ікон, богаслужэбных сасудаў, рыз, нацельных крыжыкаў; ёй асвячаюць дамы, ежу, аўтамабілі, іншыя рэчы. Прымаючы з верай, яна мае сілу лячыць хваробы як душэўныя, так і цялесныя. Не замяняючы Прычасці, яна можа быць замест Прычасці таму, хто падчас смерці па якой-небудзь прычыне пазбаўлены гэтага суцяшэння. У журбе, хваляванні ці расстройстве духу яна дае заспакаенне і аблягчэнне. Таму хрысціяне захоўваюць святую хрышчэнскую ваду дома ў святым куце і з малітвай п’юць яе раніцай нашча ці ў час якой-небудзь немачы.

Молитва на принятие просфоры и святой воды

Господи Боже мой, да будет дар Твой святый и святая Твоя вода во оставление грехов моих, в просвещение ума моего, в укрепление душевных и телесных сил моих, во здравие души и тела моего, в покорение страстей и немощей моих по беспредельному милосердию Твоему молитвами Причистыя твоея Матери и всех святых Твои. Аминь.

Благачынны Валожынскай акругі,

настаяцель Свята-Канстанціна-Аленінскай царквы ў Валожыне

протаіерэй Дзмітрый АГІЕВІЧ

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/12516-svyatoe-bogaya-lenne#sigProIda4a461e796