Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

У выратавальнікі – па закліку душы

19.01.2021

Знаёмцеся, Сяргей Качула – старшы лейтэнант унутранай службы. Працуе ён у раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях на пасадзе старшага інспектара інспекцыі нагляду і прафілактыкі ўжо 3 гады, адразу пасля заканчэння ўніверсітэта. Сяргей родам з Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Вырас у шматдзетнай сям’і: у яго ёсць і малодшы, і старэйшы браты.

Хлопец з дзяцінства любіў гуляць у футбол. Не кідае гэты занятак і сёння. Нягледзячы на малады ўзрост, Сяргей вельмі адказны і патрабавальны, у першую чаргу – да сябе. Сярод калег ён лічыцца чалавекам, які ніколі не падвядзе, а ў складанай сітуацыі заўсёды падтрымае і акажа неабходную дапамогу.

– Сяргей, выбар будучай прафесіі быў для Вас складаным?

– Я б сказаў, што не. Заўсёды хацеў дапамагаць людзям. Пакуль я вызначаўся, старэйшы брат ужо стаў супрацоўнікам міліцыі. Я вырашыў, што ў нашай сям’і павінен быць яшчэ і выратавальнік, – усміхаецца Сяргей. – Малодшы пайшоў па слядах старэйшага, таксама цяпер служыць у МУС. А калі сур’ёзна, то я заўсёды лічыў службу ў МНС вельмі прэстыжнай, таму і выбар мой быў досыць хуткім і ў той жа час вельмі абдуманым. Цяпер разумею, што не памыліўся.

– Як бацькі аднесліся да такога выбару?

– Спакойна. Адобрылі і пажадалі ўдачы. Цяпер рады за мяне. Толькі перажываюць, што далёка ад дому. Але мне тут падабаецца, усё задавальняе.

– Што найбольш запомнілася за гады вучобы?

– Цікавага было шмат. Усё і не раскажаш. Запомніўся першы выезд на пажар. Гарэла трава. Здавалася б, першы раз еду на сапраўдны выклік, павінен хвалявацца, а ў мяне прыліў адрэналіну, хочацца хутчэй пачаць тушыць. Ніколі не забуду гэтыя пачуцці. Я ж, калі паступаў, хацеў трапіць менавіта ў выязную брыгаду, але лёс распарадзіўся па-іншаму. Адразу нават знерваваўся, што трапіў у інспекцыю, але цяпер прывык і думаю, што менавіта тут маё месца.

– З якімі цяжкасцямі сутыкнуліся ў самым пачатку службы?

– Мне пашанцавала з калегамі. Усё расказалі, усё растлумачылі. Так скажам, не кінулі ў цяжкую хвіліну. Таму адаптаваўся хутка.

– Чым запомніўся першы самастойны выезд ў ролі інспектара? Не было хвалявання?

– Хваляваўся. Першы выезд – і адразу з загінуўшым. Гэта было ў вёсцы Юржышкі. Прычынай стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Як потым аказалася, родны брат мужчыны таксама згарэў у сваім доме за год да гэтага выпадку і па той жа прычыне… А ўвогуле, першы месяц маёй службы аказаўся такім часам, калі на кожным дзяжурстве нешта ды здаралася. Так што напрактыкаваўся я хутка. Вядома, не без дапамогі калег.

– Што б пажадалі маладым людзям, якім вось-вось трэба будзе вызначыцца з будучай прафесіяй?

– Тут кожны павінен памятаць адно: трэба, каб праца прыносіла задавальненне самому сабе і карысць іншым!

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/12529-u-vyratavalniki-pa-zakliku-dushy#sigProIde8ce6dae69