Да абласной дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» ў ДУА «Ракаўская сярэдняя школа» рыхтаваліся загадзя. Для стварэння святочнага настрою педагагічным калектывам школы і вучнямі была зроблена прыгожая фотазона, упрыгожаны вучэбныя кабінеты, падрыхтаваны віртуальныя паштоўкі і відэазвароты вучняў установы адукацыі, прайшоў анлайн-конкурс на лепшую відэапаштоўку.
Удзельнікі школьнага клуба вясёлых і знаходлівых у рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год» запісалі відэаролік пра тое, як засцерагчы сябе падчас свят. У кожным класе прайшлі навагоднія імпрэзы «Навагодні перапалох», «В снежном царстве, в морозном государстве», квэст-гульня «Капрызы Дзеда Мароза».
Кіраўніцтва і вучні школы адрасуюць шчырыя словы падзякі дырэктару КСУП «Валожынскае» Генрыку Генрыкавічу Палойку за чароўнае і салодкае завяршэнне акцыі – усе дзеці атрымалі салодкія падарункі.
Ганна КОНАЎКА,
намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце
ДУА «Ракаўская
сярэдняя школа»



